«Чэрвеньскія сустрэчы» мастакоў, спевакоў, майстроў

Рубрики: Культура, Новости.

28 чэрвеня ў спецыялізаваным адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра адбыўся першы фестываль творчасці Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў «Чэрвеньскія сустрэчы». Мерапрыемства праходзіла ў межах святкавання 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў, і ў ім прынялі ўдзел як спевакі, так і мастакі.

Июльские встречи, Чэрвеньскія сустрэчы
Жанна Бранавіцкая і Сяргей Сарокін.

Арганізатарам фестывалю выступіла Ганна Гарчакова, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі БелТІ. Склад журы на конкурсе быў сапраўды прафесійны. Так, у журы ўвайшлі экс-бас-гітарыст гурта «Новы Іерусалім» Сяргей Сарокін і кіраўнік калектыву «Надзея» Жанна Бранавіцкая. Напэўна, наяўнасць такіх прафесіяналаў у журы і непасрэдна дэбютны характар конкурсу прымусілі канкурсантаў пахвалявацца.

У намінацыі «Народны вакал» як журы, так і публіку пакарыла Ала Янская, прадстаўніца Стаўбцоўскай арганізацыі БелТІ. Яна выканала кранальную песню «Верю, мама». У згаданай намінацыі Ала заняла першае месца. Акрамя гэтага, Ала яшчэ ўдзельнічала і ў конкурсе дэкаратыўна-выяўленчага мастацтва. Як Ала стала займацца творчасцю? Па яе словах, у Доме культуры працуюць чатыры чалавекі, трое з каторых – інваліды. Таму ўдзел у выставах і конкурсах ад БелТІ для жанчыны з’яўляецца ўжо чымсьці натуральным.

Июльские встречи, Чэрвеньскія сустрэчы
Журы конкурсу.

Больш за ўсё канкурсантаў выступіла ў намінацыі «Сучасны эстрадны вакал». Першыя месцы занялі Марына Джабарава (Мінская раённая арганізацыя) з песняй «Лебединая верность», Павел Піліпенка (Барысаўская арганізацыя) з кампазіцыяй «Два орла», Уладзіслаў Рэут (Валожынская арганізацыя) з песняй «Скажи, зачем тебе любовь моя».

У намінацыі «Дуэт» перамаглі Валянціна Баравік і Валерый Кузняцоў (Слуцкая арганізацыя) з песняй «Река судьбы». Другое месца занялі Васіль Таркан і Анатоль Пташнік (Маладзечанская арганізацыя) з песняй «Лизовета». Гэты дуэт прапанаваў усміхнуцца, напэўна, кожнаму ў зале. Нібыта «двое из ларца, одинаковы с лица», мужчыны з неаспрэчным гумарам і артыстызмам выканалі сваю кампазіцыю. Па аповедах мужчын, яны доўгі час займаліся музыкай ў Доме культуры. «Я інвалід, і ён інвалід, – падзяліўся Анатоль, – таму вырашылі спяваць разам. А рэпертуар і вобразы падбіраем самі».

Июльские встречи, Чэрвеньскія сустрэчы
Уладзіслаў Рэут.

У намінацыі «Аўтарская песня» перамог Анатоль Белы (Клецкая арганізацыя) з песняй «Наталля».

У катэгорыі «Выяўленчае мастацтва-жывапіс» першае месца журы прысудзіла Аляксандру Салтаўцу (Слуцкая раённая арганізацыя).

Напрыканцы конкурса Сяргей Сарокін, экс-бас-гітарыст гурта «Новы Іерусалім», правёў майстар-клас ігры на бас-гітары. А таксама дуэтам з Жаннай Бранавіцкай яны выканалі песню «Небо – дорога домой».

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Фота аўтара і Валерыя АРЛОВІЧА

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.