Хуткія колы і гарачыя сэрцы

Рубрики: Новости.

У Брэсце фінішаваў велапрабег у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця

За 6 дзён удзельнікі пераадолелі каля 300 кіламетраў у дапамогу развіццю і рэалізацыі бязмежных патэнцыялаў Беларусі. Высакародная мэта – падтрымка грамадства роўных магчымасцяў, абарона лясоў і біяразнастайнасці, мясцовага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі – апраўдала сябе ў поўнай меры.

Владимир Потапенко
У велапрабегу браў удзел старшыня Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка.

Велапрабег арганізуецца Праграмай развіцця ААН у цесным партнёрстве з Гродзенскім і Брэсцкім абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адміністрацыяй Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк “Белавежская пушча”», Мінскім, Гродзенскім і Брэсцкім велатаварыствамі, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Нагадаем, што велапрабег стартаваў у Гродне 24 красавіка, а 27 красавіка эстафету прыняла Брэстчына. За 6 дзён шляху асноўная група ўдзельнікаў акцыі пераадолела амаль 300 км. Падобнае мерапрыемства ў Беларусі праходзіць у трэці раз, другі год запар велапрабег прымае Гродзеншчына. Мінулым летам ён стартаваў у раёне Аўгустоўскага канала і сабраў каля 400 удзельнікаў. Цяпер маршрут пралягаў па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Стартаваўшы ў Гродне, удзельнікі фінішавалі на Царскай паляне ў самай гушчы Белавежскай пушчы.

Акрамя таго, быў арганізаваны круглы стол, на якім арганізатары, мясцовыя ўлады і ганаровыя госці абмеркавалі найбольш вострыя пытанні і асноўныя мэты. Свае прапановы выказаў і старшыня ГА «БелТІ» Уладзімір Патапенка.

Велопробег в поддержку Целей устойчивого развитияМесцам старту фінальнай часткі велапрабегу стала вёска Каменюкі. Тут сабраліся каля 400 веласіпедыстаў. Сярод іх – людзі з інваліднасцю, дыпламаты, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, мясцовых уладаў.

Удзельнікі праехалі па Гарадзенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах у бок Белавежскай пушчы. Па шляху руху наведалі найбольш характэрныя гістарычныя, турыстычныя і сацыяльныя аб’екты. У тым ліку адну з лепшых у рэспубліцы аграсядзібу «У Рыся», санаторый «Энергетык», турыстычны комплекс «Жаркаўшчына».

Па ходзе маршруту жадаючыя сустрэліся з мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і людзьмі з інваліднасцю, каб прапанаваць канкрэтныя практычныя крокі па актыўным прасоўванні ў грамадстве роўных магчымасцяў. Таксама прайшлі сустрэчы з уладальнікамі аграсядзібаў, рамеснікамі, леснікамі і жыхарамі вёсак.

Велопробег в поддержку Целей устойчивого развитияФінальная частка велапрабегу ўключала 21 км па дарогах Белавежскай пушчы. Пры гэтым удзельнікі заезду маглі выбраць розныя дыстанцыі, якія падыходзяць іх узроўню навыкаў і фізічных магчымасцяў. Практычна ніхто, у тым ліку і людзі з інваліднасцю, не сышоў з дыстанцыі.

Тым, у каго ёсць вопыт кіравання каноэ, была дадзена магчымасць даследаваць наваколлі пушчы па водным маршруце дыстанцыяй 10 км уніз па рацэ Лясная. Месцам заканчэння велапрабегу стала Царская паляна. Тут усіх удзельнікаў акцыі чакалі спецыяльныя медалі, канцэрт, палявая кухня і выстава ініцыятыў, што рэалізуюцца Праграмай развіцця ААН і яе партнёрамі ў Беларусі.

 

Падрыхтавала

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота Уладзіміра ЛОБАНА

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.