У івэнтары б пайшоў – хай мяне навучаць

Центр предпринимательской активности людей с инвалидностью "Узел", Вероника Герасимова, благотворительное общественное объединение "Мир без границ", Высшая школа ивент-индустрии, Екатерина Королевич, менеджер Евгений Шульга, мастер-класс для ивенторовЗ 22 па 26 студзеня ў пас. Ратамка Мінскай вобласці адбыўся першы і доўгачаканы майстар-клас у сферы арганізацыі мерапрыемстваў «Пашыраны курс івэнтараў» пры падтрымцы Цэнтра развіцця прадпрымальніцкай актыўнасці людзей з інваліднасцю «Вузел» Дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Свет без межаў» і «Вышэйшай школы івэнт-індустрыі».

Хто з нас не любіць святы? Вечарына ў гонар юбіляра, вяселле ці карпаратыў – усё гэта нагоды расслабіцца і адпачыць, забыцца аб працы і праблемах. Хтосьці аддае перавагу вялікім шумным кампаніям, іншыя – утульнаму баўленню часу ў коле сяброў і знаёмых. Усе мы розныя, але святы ніколі не праходзяць без нас. А калі ёсць святы, значыць, павінны быць і тыя, хто выдатна ўмее іх арганізоўваць. Як жа стаць арганізатарам святаў? Ці магчыма навучыцца такой складанай і адказнай справе практычна з нуля? Пра гэта могуць меркаваць 12 шчасліўчыкаў, у ліку якіх апынуліся ўдзельнікі з самых розных гарадоў нашай краіны. Сярод іх ёсць ужо больш дасведчаныя ў пытанні арганізацыі і каардынацыі мерапрыемстваў. Але ў аснове сваёй людзі, якія прыехалі пераймаць вопыт больш напрактыкаваных калег, – пачаткоўцы. «Я ўпершыню прымаю ўдзел у такога тыпу мерапрыемстве. У будучыні хацеў бы сумяшчаць прафесію арганізатара святаў і артыста», – падзяліўся удзельнік майстар-класа і пачынаючы спявак, член Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Міхаіл Рачкоў.

Михаил Рачков, Центр предпринимательской активности людей с инвалидностью "Узел", Вероника Герасимова, благотворительное общественное объединение "Мир без границ", Высшая школа ивент-индустрии, Екатерина Королевич, менеджер Евгений Шульга, мастер-класс для ивенторов
Пачынаючы спявак, член Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Міхаіл Рачкоў.

Кіраўнік Цэнтра развіцця прадпрымальніцкай актыўнасці людзей з інваліднасцю «Вузел» Вераніка Герасімава заверыла: «У праграме мерапрыемства запланавана вывучэнне беларускага рынку івэнт-індустрыі, паколькі гэты бізнес трывала замацаваўся на рынку. Продаж выдатнага настрою ў камплекце з яркім антуражам і прафесійнымі вядучымі карыстаецца вялікім попытам». Наогул у Беларусі святочны бізнес існуе каля 10 гадоў. У дадзены момант ён налічвае больш за 20 буйных кампаній па арганізацыі спецыяльных мерапрыемстваў.

Што да самога майстар-класа, то перш за ўсё курсантам патрэбна было пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі праекта. Гэта адбылося за чаяваннем. Маладыя людзі даведаліся пра жыццё сваіх новых знаёмых, хутка згуртаваліся, бо ў выніку праекта перад імі стаяла цяжкая задача – арганізаваць надзвычайнае запамінальнае свята. На гэта, як вядома, патрэбна шмат сіл і зацятасці. «Навучыцца арганізоўваць святы – мая мэта», – распавёў удзельнік праекта Дзмітрый Дубаў. Малады чалавек прыехаў з Ваўкавыска. Ён захапляецца фота- і відэаздымкай, а таксама камп’ютарнай дзейнасцю. Прызнаецца, што глабальных мэтаў для сябе не ставіць, але і на драбкі не згодны. Што ж, можна толькі пазайздросціць такой упартасці.

Центр предпринимательской активности людей с инвалидностью "Узел", Вероника Герасимова, благотворительное общественное объединение "Мир без границ", Высшая школа ивент-индустрии, Екатерина Королевич, менеджер Евгений Шульга, мастер-класс для ивенторовКаб хутчэй увесці ўдзельнікаў у курс справы, прывітальнае слова ўзяла бізнес-трэнер, кіраўнік «Вышэйшай школы івэнту» Кацярына Каралевіч: «З мінулага года мы арганізавалі школу івэнт-індустрыі і цяпер расказваем людзям, як працаваць у гэтай сферы. Мы хочам не толькі расказаць тэарэтычныя фішкі і практычную інфармацыю, але і дапамагчы ажыццявіць фінальнае выпускное мерапрыемства». На рахунку Кацярыны сотні паспяхова арганізаваных і праведзеных святаў: сямейныя мерапрыемствы, вяселлі, бізнес-канферэнцыі, фестывалі, турзлёты, канцэрты, мерапрыемствы з удзелам зорак сусветнай велічыні, дабрачынныя вечары. Пагадзіцеся, годны прыклад для будучых крэатыўнікаў.

Центр предпринимательской активности людей с инвалидностью "Узел", Вероника Герасимова, благотворительное общественное объединение "Мир без границ", Высшая школа ивент-индустрии, Екатерина Королевич, менеджер Евгений Шульга, мастер-класс для ивенторовПасля нетаропкага знаёмства настаў час першага планавага майстар-класа. У прасторнай зале, залітай мяккім святлом, шматлюдна. Удзельнікі рассаджваюцца за сталы, шумна перагаворваюцца. Але варта заняткам пачацца, як усе нечакана засяродзіліся. Максімальная сабранасць, курсанты стараліся ўбіраць кожнае слова спікера. Важна ўсё: запісаць новую інфармацыю, задаць правільнае пытанне. Асаблівая ўвага на слайды і тлумачэнні трэнера. Хлопцам і дзяўчатам распавялі пра тое, што так ці інакш прыйдзецца асвоіць на шляху да прафесіі: пошук кліентаў і працу з імі, планаванні і перамовы, тонкасці святочнага бізнесу. Паспяховае і запамінальнае мерапрыемства – гэта следства цяжкай і карпатлівай працы, а не нейкай стыхійнай з’явы. Менавіта таму да арганізацыйных работ варта падыходзіць з максімальнай гатоўнасцю, прафесіяналізмам і ўпэўненасцю. У наш час людзі аддаюць перавагу аплаце паслуг святочных агенцтваў, бо ўсе клопаты аб мерапрыемстве такім чынам лягаюць на плечы прафесіяналаў. І гэта выдатна, бо спецыяліст выканае задачу нашмат якасней і больш эфектыўна, у кароткі тэрмін. Аднак у перадсвяточным забегу і ў профі бываюць цяжкасці. Таксама не абыходзіцца і без кур’ёзаў. «У мяне ў практыцы такі выпадак быў, – дзеліцца з прысутнымі менеджар па арганізацыі і каардынацыі святаў Яўген Шульга, – калі новенькай дзяўчыне-каардынатару на мерапрыемстве даручылі сустракаць і праводзіць артыстаў у грымёрную. Пераканаўшыся, што імя чалавека, які ўвайшоў у залу, супадае з заяўленым у паперах, дзяўчына правяла яго да артыстаў. Але гэта быў старонні чалавек. Вядома ж, праз пару хвілін на свяце з’явіўся артыст, якога чакалі, а хлопца з такім жа імем адвялі ў залу для гледачоў. Характэрна, што людзі ў такой сітуацыі пазітыўна адрэагавалі, бо бывае рознае».

Центр предпринимательской активности людей с инвалидностью "Узел", Вероника Герасимова, благотворительное общественное объединение "Мир без границ", Высшая школа ивент-индустрии, Екатерина Королевич, менеджер Евгений Шульга, мастер-класс для ивенторовЗ добрым настроем хлопцы і дзяўчаты прыступілі да практычнай часткі. Падзяліўшыся на групы, выканалі практыкаванні на крэатыўнасць, выказалі свае меркаванні адносна пабудовы агульнага свята, затым распавялі свае думкі спікеру. Ура, ідэя знойдзена. Гэта, мабыць, і ёсць самы каштоўны навык – уменне пачаць, вылучыць адпраўную кропку будучага праекта. «Вядома, нашым падапечным няпроста асвойваць івэнт-прастору, але я думаю, што ўсё атрымаецца добра, – заверыла Вераніка Герасімава. – Тым больш што ў нас ужо з іншымі групамі былі майстар-класы па розных спецыялізацыях: SMM (прасоўванні ў сацыяльных сетках), рамесніцтву, мылаварэнні. Вопыт напрацаваны».

Увесь дзень курсанты старанна выконвалі розныя заданні, у інтэнсіўным рэжыме працавалі з новымі звесткамі. Увечары хлопцы і дзяўчаты ўладкаваліся зручней у холе, выпілі гарбаты і абмеркавалі мінулы дзень. Нават тыя з іх, хто ўжо меў невялікі досвед у гэтай сферы, засталіся задаволеныя, бо майстар-клас пакінуў незабыўнае ўражанне. Такая патрэбная і важная інфармацыя абавязкова спатрэбіцца курсантам у будучыні, бо попыт на якасную арганізацыю мерапрыемстваў хутка расце. І хто ведае, можа, у недалёкай будучыні нехта з гэтых навучэнцаў арганізуе і ваша свята?

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.