Свята радаснае і карыснае

У любых святочных імпрэзах заўсёды ёсць нейкая магія. Часта спяшаешся на іх, баючыся не ўбачыць, не заўважыць, упусціць нешта галоўнае… З такімі думкамі ішла я і на мерапрыемства для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, арганізаванае дабрачынным фондам «Дабро на карысць» сумесна з клубам «Мулен Руж».

На ўваходзе ў залу да хлопцаў ды дзяўчат накіроўваюцца роставыя лялькі: Калабок, кракадзіл Гена, вясёлы Снегавік. Усе гэтыя героі добра знаёмыя і любімыя дзецям не аднаго пакалення. Адразу звяртаю ўвагу на ветлівую жанчыну ля гардэроба. Гэта валанцёр Вольга Лушчык. Вакол яе, аб нечым ажыўлена размаўляючы, тоўпяцца яе падапечныя…

Прайшоўшы ў залу, знаходжу сваё месца. За кожнай групай замацаваны свой стол – так што «заблудзіцца» немагчыма. Гэта зроблена для таго, каб дзеці, іх бацькі, выхавальнікі ды проста супрацоўнікі арганізацый і фондаў адчувалі сябе камфортна. Хаця многія дарослыя ўжо даўно адзін з адным знаёмыя. Гэта відаць па прывітальных абдымках і добрых усмешках. На сталах падрыхтаваныя пачастункі: печыва і цукеркі на любы смак, садавіна, сокі, газіроўка. Госці задаволеныя.

Пакуль віноўнікі ўрачыстасці захопленыя смачнай ежай, падыходжу да дарослых, цікаўлюся навінамі жыцця арганізацый, якія прадстаўляюць мае суразмоўцы. Валянціна Андрэеўна Бурдыс, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, дзеліцца радасцю: «Зусім нядаўна спагадлівыя людзі зрабілі падарунак для сарака нашых сем’яў: закупілі падгузкі, мыйныя сродкі… Многія падапечныя ў нас ляжачыя або калясачнікі, таму гэта вельмі актуальна».

Пакуль мы размаўлялі, для хлопцаў і дзяўчат пачалася дыскатэка. Вядучая свята падымае з наседжаных месцаў нават самых сціплых і сарамлівых дзяцей. Ну а тым, хто ўсё ж няўпэўнена перамінаецца з нагі на нагу, дае час, каб адаптавацца. У натоўпе заўважаю дзіця ў медыцынскай масцы, у яго рухах адчуваецца нейкая скаванасць. Аказваецца, на свяце прысутнічаюць дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Як распавяла псіхолаг аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Алена Іванаўна Клачко, маленькія пацыенты доўга лечацца ў гэтай установе. Паўгода-год знаходжання ў аддзяленні – і дзецям цяжка выходзіць кудысьці ў свет. Пагуляць у сваёй кампаніі для іх больш бяспечна. «Мы вучым іх сацыяльнай смеласці. Спачатку дапамагаем выходзіць з зоны камфорту, бо гэта страшна, а потым ужо і адчуваць радасць ад таго, што «я магу», «у мяне атрымліваецца». Менавіта таму мы тут», – патлумачыла псіхолаг.

Сапраўды, важна захаваць сацыяльную адаптаванасць дзяцей. Трэба падтрымліваць імкненні хлопчыкаў і дзяўчат з самага пачатку. Таму што для дзяцей важна навучыцца быць у гармоніі з сабой і з навакольным светам. Гэтае свята – таму пацвярджэнне.

Благотворительный фонд Дабро на карысць, клуб Мулен Руж, социализация детей-инвалидов, волонтер Ольга Лущик, Валентина Бурдис, БелАПДИиМИ, Ольга Гуд Центр реабилитации при церкви Серафима Соровского, Елена Дмитриева Большая семья, Антонина Ильесевич Бегомльская школа-интернатНа танцавальнай пляцоўцы з’яўляецца велізарны белы мядзведзь. Пакуль ён танчыць, у самых спрытных атрымліваецца ўшчыпнуць волата-гарэзу за кароткую шорстку. Лялька разгойдваецца так, быццам вось-вось упадзе ў натоўп, аднак гэта загадзя прадуманы ход, можна не баяцца.

Пасля працяглых авацый на сцэну выходзіць дзіўны танцавальны дуэт. Артысты выконваюць бальны танец, а я звяртаю ўвагу на дзвюх жанчын, якія фатаграфуюць харэаграфічны нумар. Кожная з іх прадстаўляе сваю арганізацыю. «Тут ёсць магчымасць паміж сабой стасавацца, дзяліцца навінамі, дапамагаць адзін аднаму і проста радавацца жыццю. Нашым дзецям гэтага не хапае», – дзеліцца ўражаннямі аб мерапрыемстве Вольга Уладзіміраўна Гуд, спецыяліст сацыяльнага Цэнтра рэабілітацыі, адаптацыі і адукацыі пры праваслаўнай царкве Серафіма Сароўскага. «Так і ёсць, – пацвярджае Алена Валер’еўна Дзмітрыева, намеснік старшыні дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Вялікая сям’я». – Мы таксама вельмі радыя, што трапілі ў лік запрошаных. Наша арганізацыя дапамагае шматдзетным сем’ям, якія з аб’ектыўных прычын трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Для іх не заўсёды магчыма адвесці дзяцей у тэатр або цырк. Таму для сем’яў гэта вельмі вялікая падтрымка. Сёння на свяце прысутнічаюць удовы з дзецьмі. Бясспрэчна, для іх гэта падарунак».

Размаўляючы з такімі прыемнымі жанчынамі, разумееш, наколькі бескарыслівымі могуць быць людзі. Кожная з іх бярэ на сябе праблемы розных людзей, што маюць патрэбу ў дапамозе: шматдзетных сем’яў, дзяцей з асаблівасцямі развіцця, анкахворых дзяцей. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – міласэрнасць і любоў да бліжняга.

Аднак час няўмольна рухаецца наперад, вечар працягваецца. На сцэне з’яўляецца штукар-фокуснік. Дзеці і дарослыя тут жа «прыліпаюць» поглядам да трукаў артыста. Хлопцы і дзяўчаты проста ўпэўненыя, што перад імі сапраўдны чараўнік. Інакш як растлумачыць, што рознакаляровыя хустачкі раптам ператвараюцца ў дзіўныя кветкі?..

Благотворительный фонд Дабро на карысць, клуб Мулен Руж, социализация детей-инвалидов, волонтер Ольга Лущик, Валентина Бурдис, БелАПДИиМИ, Ольга Гуд Центр реабилитации при церкви Серафима Соровского, Елена Дмитриева Большая семья, Антонина Ильесевич Бегомльская школа-интернатКалі штукар заканчвае сваё выступленне, раптам заўважаю жанчыну, якая клапатліва дапамагае дзецям за сталом. Яна хутка перадае ўжо стомленым рабятам садавіну, налівае сок. Гэта Антаніна Іванаўна Ільясевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. «Любое такое мерапрыемства прыносіць дзецям вялікае задавальненне. Для нас галоўнае – бесперапынная сацыялізацыя. Змена абстаноўкі, выезд у горад… Лепшага спосабу і не прыдумаць…», – сказала мне потым у гутарцы яна.

Сапраўды, старанні арганізатараў і прадстаўнікоў дабрачынных аб’яднанняў не прайшлі дарма. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў сюжэтна-гульнявой праграме, у працэсе якой змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, пагуляць і павесяліцца. Трохгадзінная праграма прайшла, здавалася, за некалькі хвілін. Дзеці прыбіралі імправізаваныя ёлкі, вадзілі карагоды, танцавалі, а галоўнае – набылі шмат новых сяброў. Адным словам, свята атрымалася вясёлым і карысным.

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.