Сад забыцця

Рубрики: Культура, Новости.

Магчыма, гэта не зусім сур’ёзныя нататкі. Я проста жыву і назіраю. Штосьці западае ў памяць. Што цікава, ніяк іх адтуль не вырвеш. Гэта такія ўспаміны, якія не забудзеш. Пры ўсіх намаганнях і стараннях. Вось урэзалася ў галаву, і ўсё. Верагодна, у многіх такое здараецца. Паколькі я журналіст, то знайшоў спосаб гэтыя ўспаміны адліць у радкі.

«На прыродзе»

Сад гэты даўно закінуты і ўжо вельмі стары. Каторы год ён пужаў навакольнае насельніцтва чорнымі каравымі дрэвамі. Яблыня ўвогуле дрэва непрыгожае. І прывабным бывае толькі два разы на год – вясной і восенню, калі цвіце і калі з кветак вырастаюць яблыкі.Сергей Шевцов, заметки журналиста

Сад быў некалі калгасным. Потым трапіў у рысу горада, і лёс яго вырашыўся ў адпаведнасці з генеральным планам забудовы. Іншымі словамі, сад стаў нікому не патрэбным. Усё як у людзей: ты патрэбны, пакуль штосьці можаш.

Навакольныя жыхары хутка прыстасавалі яго для сваіх не вельмі мудрых патрэб. «На прыроду» стала хадзіць зусім блізка: перайшоў шашу – і вось табе зеляніна, дрэвы, цянёк і поўны набор радасцяў. Адначасова сталі тут выгульваць сабак, ды ўсё вялікіх, з цяля ростам, пераважна байцовых. Хадзіць па садзе пасля гэтага стала страшнавата.

У цёплае сонечнае надвор’е ніводная яблынька не заставалася ў адзіноце. Пад імі размяшчаліся «кампаніі». Бывае, цэлае сямейства, з дзеткамі, некалькімі сумкамі ежы, абавязковымі бутэлькамі, бывае, купка моладзі з той жа «экіпіроўкай» і тымі ж, у прынцыпе, мэтамі: напіцца, забыцца – адпачыць, карацей кажучы.

Стала мнагавата смецця, бруду. Людзі выкарыстоўвалі сад на поўную «праектную магутнасць». Ды не, усё правільна, людзям надакучвае ў бетонных «куратніках», хочацца на траўку. Людзей можна і трэба разумець.

Але апошнім часам мне не дае спакою адна думка: усё на гэтым свеце ўзаемазвязана. Гэта нават не думка, а проста адчуванне. Думка – гэта для халоднай рацыянальнальнай галавы, а тут нешта большае. Я, канешне, ведаў пра звязанасць усяго і раней, але цяпер адчуваю фізічна. Гэта стала як бы прадметна. І вось вырваная з каранямі трава, і той зламаны ствол маладой яблынькі – яна паднялася самасевам і магла б некалі зацвісці, даць плады, як гэта і належыць любой жывой істоце, але не дасць.

Вось думаю: я яшчэ жывы, я яшчэ магу адчуваць боль. І таксама чужы.

Такая простая думка: вось гэта планета Зямля, і ўсё, што на ёй ёсць, што на ёй жыве, існуе, дыхае, ляжыць, стаіць – гэта ёсць адно цэлае, адзін арганізм, адна субстанцыя. І адна зламаная травінка мяняе гэты свет непапраўна. Я нічога новага не адкрываю і адкрыць не магу, бо ўсё даўно вядома.

Проста могуць вырасці дзеці, якія не ведаюць, для чаго яблыня. Калі гэта здарыцца, гісторыю людзей – адных з мноства зямных істот – можна лічыць завершанай…

Сяргей ШАЎЦОЎ

Працяг – замалёўкі «Кацяня» і «Рана» – чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.