«Інклюзіўная Беларусь» злучыла краіну

Рубрики: Новости, Проекты.

Инклюзивная БеларусьТры месяцы, з кастрычніка па снежань мінулага года, у нашай краіне доўжылася кампанія «Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ззаду ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця». Яе арганізатарамі сталі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і Урад нашай краіны, а таксама шэраг дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў, прадстаўнікоў бізнеса і інш. Кампанія працягвае здзейсненую ў 2015 годзе ініцыятыву «Экспрэс ААН-70 у Беларусі на шляху да Мэтаў устойлівага развіцця».

Сярод 17 Мэтаў устойлівага развіцця ў межах кампаніі найбольшая ўвага была звернутая на змяншэнне рознага кшталту няроўнасці паміж людзьмі. Была падпісаная «Заява аб гатоўнасці не пакінуць нікога ў баку ў дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця № 10: Змяншэнне няроўнасці».

Эстафету «Інклюзіўнай Беларусі» па чарзе прынялі ўсе абласныя цэнтры, а скончылася кампанія ў Мінску. У яе рамках адбылося больш як 200 мерапрыемстваў, пад час якіх гаворка ішла пра ўключэнне ў жыццё грамадства ўсіх людзей, незалежна ад полу, узросту, нацыянальнай прыналежнасці… Не былі забытыя і людзі з інваліднасцю, для якіх праблемы адасобленасці ад грамадства і актыўнага жыцця пачынаюцца ўжо на фізічным узроўні. У межах кампаніі «Інклюзіўная Беларусь» прайшоў шэраг мерапрыемстваў, звязаных з праблемамі інвалідаў: напрыклад, шведска-беларуская фотавыстаўка «Даступнае асяроддзе», выстаўка працаў Моладзевага грамадскага аб’яднання «Откровение», трэнінг па прасоўванні тавараў, вырабленых людзьмі з інваліднасцю, праз сацыяльныя сеткі.

Матэрыял падрыхтавала Ніна КАЗЛЕНЯ

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.