Са святам Хрышчэння Гасподняга!

Рубрики: Новости.

Сябры, 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне, а крыху раней і каталікі адзначаюць свята Хрышчэння Гасподняга. Інакш ягоназываюць яшчэ Богаяўленнем у памяць аб тым, што некалі на рацэ Іярдан Бог явіўся ў трох абліччах: Бог Айцец засведчыў, што Хрыстос – Сын Божы, а Дух Святы сышоў на Ісуса, калі той хрысціўся. Так пра Ісуса даведалася шмат людзей. Свята Хрышчэння Гасподняга нагадвае нам пра тое, як мы хрысцілі сваіх дзетак, а нехта ўзгадае і сваё хрышчэнне ўжо ў сталым узросце. І няхай душа не перастае дзякаваць нашаму Збаўцу за тое, што дзеля нас Ён прыйшоў у гэты свет.

Шчыра зычым вам у гэтыя святочныя дні адчуць асаблівую блізкасць Госпада і пранесці гэтае пачуццё праз увесь год. І тады ніякія жыццёвыя нягоды не будуць страшныя, бо з намі побач Бог.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.