Са святам Божага Нараджэння!

Рубрики: Новости.

 

Сябры, шчыра віншуем вас са светлым днём Нараджэння Хрыста! Бачыце, нават зямля да свята адмыслова прыбралася ў белае футра. Гэта нібы напамін: такою ж чыстаю мусіць быць і нашая радасць ад таго, што Бог прыйшоў на зямлю і ўвасобіўся ў чалавечым абліччы. І ўсё жыццё чалавецтва змянілася з таго моманту, як над далёкім Віфлеемам заззяла незвычайная зорка, што паказвала шлях да Хрыста. Няхай жа і ў душы кожнага з нас жыве, не згасае агеньчык дабрыні, любові, надзеі, няхай ён асвятляе нашыя жыццёвыя сцяжыны і жыцці тых, хто побач з намі.

Рэдакцыя газеты «Вместе!» зычыць вам, дарагія, светлай радасці і цеплыні, добрых дарог у жыцці і моцнага здароўя, каб прайсці імі. Хрыстос нарадзіўся, слаўце Яго!

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.