Інклюзіўны турызм – турызм без выключэнняў

Рубрики: Новости, Проекты.

Сёлета ў красавіку Офіс па правах людзей з інваліднасцю распачаў ініцыятыву па павышэнні даступнасці турызму для ўсіх. У Беларусі поле для дзейнасці ў гэтай сферы сапраўды неабсяжнае, дакладней сказаць, і канца-краю працы на гэтым полі не відаць. Пачатак, праўда, ужо ёсць, а як кажуць, здаецца, на Усходзе, добры пачатак – ужо палова справы. Тым часам ад з’яўлення ініцыятывы мінуў амаль што год, і ў сярэдзіне снежня супрацоўнікі Офіса вырашылі падвесці вынікі дзейнасці ды пазнаёміць з імі грамадскасць.

Найперш каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі дапамог удзельнікам прэс-канферэнцыі вызначыцца з тэрмінамі. «Інклюзіўны турызм», «даступны турызм», «турызм без бар’ераў» – як толькі яго не называюць, аднак ёсць свае нюансы. Даступны турызмчасцей за ўсё асацыюецца з магчымасцю адпачыць за невялікія грошы, паняцце «турызм без бар’ераў» таксама даволі шырокае па сваёй сутнасці – ці мала што, можа, там пераадоленне моўных ці культурных бар’ераў маецца на ўвазе? Таму найбольш правільна будзе карыстацца тэрмінам «інклюзіўны (уключаны) турызм», і, трэба думаць, хутка гэтае паняцце заменіць іншыя, менш канкрэтныя.

А дакладнасць у размове пра інклюзіўны турызм яшчэ як патрэбная, нягледзячы на тое, што яго мэтавая аўдыторыя вельмі шырокая, бадай што неабсяжная. Трапіць у яе хаця б на нейкі час можа кожны, што ўжо неаднаразова падкрэслівалі спецыялісты Офіса. Гэтым жа разам яны, падобна, вырашылі скарыстацца народнай мудрасцю «Лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць» і стварылі невялікі маляваны ролік (кадр з яго і стаў ілюстрацыяй да гэтага тэксту). Ролік кароценькі, і ў некалькіх хвілінах у ім адлюстраванае тое, аб чым казаць можна доўга: інклюзіўны турызм – турызм для ўсіх без выключэння, а калі нехта пакуль не трапляе ў сферу карыстальнікаў яго выгодамі, то гэта, няма сумневу, яшчэ наперадзе. Калі паразважаць, то і самім беларусам стане жыць лягчэй, калі ў гарадах і гарадках з’явяцца, напрыклад, хаця б асобныя элементы даступнага асяроддзя. Думаю, няшмат знойдзецца людзей, якія б не выходзілі ў горад з дзіцем у вазку альбо не вярталіся са шматлікімі цяжкімі сумкамі з лецішча ці з адпачынку. Акурат у такіх ды ў шэрагу іншых выпадкаў і былі б вельмі дарэчы заніжаныя прыступкі, утопленыя бардзюры на пешаходных пераходах, парэнчы на лесвіцах ды іншае.

Распачынаючы ініцыятыву па даступным турызме, спецыялісты Офіса пераследавалі некалькі мэтаў. Найперш хацелі прааналізаваць сітуацыю з даступнасцю турыстычных аб’ектаў у Мінску. А яшчэ  праінфармаваць кампаніі і асобаў, якія працуюць у сферы турызму, аб тым, што Беларусь цікавіць не толькі абсалютна здаровых замежных турыстаў, але і турыстаў з інваліднасцю. Ужо цяпер інклюзіўны турызм у свеце дасягае 11%, а праз некалькі гадоў гэтая лічба, паводле прагнозаў, павялічыцца ўдвая. Асноўная ж мэта ініцыятывы – дапамагчы людзям з інваліднасцю рэалізаваць права на адпачынак, прапісанае асобным артыкулам ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Пра маніторынг даступнасці турыстычных абектаў Мінска мы ўжо пісалі, коратка нагадаем пра яго вынікі.

– На сёння даследавана амаль 70 турыстычных аб’ектаў, яны былі вызначаныя як даступныя, недаступныя альбо даступныя не для ўсіх. Таксама былі правераныя пяць сайтаў: па-першае, каб вызначыць, ці змешчаная на іх інфармацыя пра даступныя турыстычныя аб’екты і паслугі, а па-другое, каб высветліць, ці зможа карыстацца гэтымі інтэрнэт-рэсурсамі чалавек з аслабленым зрокам, – распавяла спецыяліст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Наталля Барысенка-Клепач.

Але даследаванне не проста адбылося, парады па тым, як палепшыць сітуацыю, былі накіраваныя ў адпаведныя арганізацыі. Хочацца спадзявацца, што да іх прыслухаюцца. У рэшце рэштаў, калі ў Беларусь стане прыязджаць больш замежнікаў, гэта будзе выгадна самім пастаўшчыкам турыстычных паслугаў. Магчыма, хаця б гэтае меркаванне пераканае іх больш увагі надаваць турыстам з абмежаванымі магчымасцямі.

 Ніна КАЗЛЕНЯ

 

Комментарии

Толя Некрашевич

2017-01-07 22:30:25

На коляске милый мальчик
Вновь начиркал письмецо.
"Ты позалуста, начальничок
Обустрой-ка мне крыльтсо..."
Как милы его кудряшки!
Обожает он скулить
Слушай, пастушок из "няшек":
Ты умеешь го-во-рить?!

А к чему авторитетам из БелОИ эта "ин-хлю-зия"?
Если их возят, как кукол, то в Россию, то в дальнее зарубежье.
"Свадебные генералы" власти: имеющий совесть, да услышит.

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.