Лагойская Багародзіца

Рубрики: Новости.

Падчас правядзення ў Лагойску праваслаўнага фестывалю «Кладзезь» адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі Божай Маці «Знаменне» Лагойскай.

Велічны манумент ўяўляе сабой Божую Маці, якая як бы спусцілася на зямлю да людзей. Валун, на якім яна стаіць, знайшлі на Вілейшчыне. Аўтар чатырохмятровай бронзавай статуі – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў.

Перад скульптарам стаяла нялёгкая задача: перанесці вобраз Божай Маці з іконы, святыні мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы, у аб’ёмныя скульптурныя формы. Майстар выдатна з гэтым справіўся! Помнік мае і сваю адметнасць: у Багародзіцы на галаве – карона, што рэдка сустракаецца на праваслаўных іконах. Адзенне яе мае форму царскага ўбору, гэта сімвалізуе, што яна царыца неба і зямлі. Жоўты круг вакол галавы – знак святасці. Раскінутыя ў бакі рукі Багародзіцы як бы прасціраюць пакроў над Лагойскам: Божая Маці будзе аберагаць горад і ўсіх яго жыхароў.

Старажытная ікона Божай Маці «Знаменне» Лагойская здаўна лічылася цудатворнай, з’явілася яна ў Лагойску прыкладна ў ХVІІ стагоддзі. З тых часоў абраз перажыў некалькі трагічных момантаў: знікаў, быў у прыватнай калекцыі. У 1907 го-дзе адбыўся шматтысячны хрос-ны ход з Мінска ў Лагойск, і ікону ўрачыста вярнулі ў храм. На жаль, у 30-х гадах мінулага стагоддзя яна зноў знікла. А ў царкве знаходзіцца ўшанаваны спісак з цудатворнай іконы Божай Маці. Людзі з розных мясцінаў прыязжаюць да гэтай іконы, а заадно ідуць акунуцца ў купелі і набіраюць ваду з святой крыніцы, што выцякае з-пад гары, на якой пабудавана царква.

Верыцца, што ў хуткім часе скульптура Божай Маці стане сімвалам горада, яго візітнай карткай і яшчэ адным прыгожым месцам на Лагойшчыне, куды заўсёды будуць прыходзіць людзі і ў цяжкія хвіліны, і ў святочныя дні.

Аляксандр ПАЎЛЮКОВІЧ

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.