«Вястун неспадзеўны – кляновы лісток…»

Рубрики: Новости.

Вось усё больш і больш восень карыстаецца сваімі правамі. З кожным днём яе валадарства мацней, і яна, як гаспадыня, дорыць

Эдмунд Вялічка. У вёсцы.

нам свае таемныя знакі. Пра гэта яшчэ адзін верш Ніла Гілевіча:

Вястун неспадзеўны – кляновы лісток

Ляжыць на далоні:

Ці позва на суд ці на шчасце квіток, 

Мне Богам дароны? <…> 

Чаму ж бо, паведай, лісток-варажбіт,

Мне сэрца так цісне?

Чаму мае думы на ўвесь краявід,

Як хмары, навіслі?

 

Што тонкія жылкі-пражылкі твае

Вяшчаюць-варожаць?

Ці ласку, якая душу мне спаўе,

Ці стынь і варожасць?

 

Скажы ж, не таіся, калі сапраўды

Ты Божы пасланнік.

Чыесьці дарогі… Чыесьці сляды…

Чыесьці расстанні…

 

Гляджу-углядаюся ў рыскі-штрыхі,

Бы ў лёсу пісьмёны:

Чыесьці надзеі… Чыесьці грахі…

Чыесьці імёны…

 

Чыесьці тут лёсы, чыесьці… А дзе ж

Майго наканованы?

Ці мне, на астатку, не ведаць іх лепш,

Лісточак кляновы?

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Міхаіл БАШЧУК

(Пінск)

 

З Пінскай раённай арганізацыі да нас у рэдакцыю прышоў ліст з расповедам пра Міхаіла Башчука. Міхаіл Паўлавіч – актыўны член арганізацыі, інваліднасць 2-й групы яму ў гэтым не замінае. Да таго ж Міхаіл Башчук – ветэран-меліяратар. Ён скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, стаў інжынерам-гідратэхнікам, удзельнічаў у стварэнні Палескай вопытнай балотнай станцыі, мае шмат узнагародаў.

А яшчэ Міхаіл Паўлавіч піша вершы. У свой час Дэпартамент меліярацыі і воднай гаспадаркі абвясціў конкурс на стварэнне гімна, у якім перамог верш М. Башчука. Прапануем вашай увазе гэты ды іншыя вершы.

 

***

 

Жыццём паспей дабро тварыць,

Агмень натхнення запалі –

Хай зорыць людзям без граніц

На гэтай праведнай зямлі.

 

Гімн меліяратараў

 

Прастор палёў і там жа – дрэны-жылы,

Затокаў сінь, каналы напрасткі –

Старанна на балоце палажылі

Мы ў спадчыну, як родныя бацькі.

 

Прыпеў:

Меліяратары! Тварцы вы на зямлі.

Меліяратары, зрабіць вы цуд змаглі.

За нівы хлебныя, лугі зялёныя

Пашана вам і слава на вякі!

 

Шчыруем на асвоеным раздоллі,

Спрадвеку дзе шапталі чараты,

З вятрамі сёння годна тут аб долі

Гамоніць колас важкі, залаты.

 

Вітае песня жніўная на полі

У светлы дзень любові і надзей.

Не змые час паводкаю ніколі

Зямны наш след у памяці людзей.

 

Пралеска

 

Яўгеніі Янішчыц

 

Успыхнуў нясмелым світанкам

Над Рудкаю слоў тваіх сплаў.

Пяшчотным ды сонечным ранкам

Цябе я Пралескай назваў.

 

Прыпеў:

Пралеска, пралеска ля ўзлесся.

Ты – кветка пары маладой.

Гамонка бруіла Палессем,

Вірлівай крынічнай вадой.

 

Тым вытканым часам спатканнем

Узнёслым у сэрцы жыву.

Завуць цябе птушкаю каняй…

А я ўсё Пралескай заву.

 

Прастор нашай роднае мовы

Разліўся ў вершах тваіх,

Бы Ясельда плынню вясновай –

Жывое вады ручаін.

 

Святліцца твой німб над Палессем.

І зорыць раса мураву.

Я зноўку народжанай песняй

Пралескай цябе назаву.

 

Гімн зямлі

 

Асенні сон нячутна ахінае

Салодкай стомай роднае сяло.

Я ў памяці мінулае гартаю.

Было яно?.. А можа, й не было.

 

Знікае даль. Туманам засцілае

Той вечаровы зыбкі небакрай.

А думак рой трывожны не сціхае…

О, дай жа, Божа, сонейка мне, дай!

 

Яно ўзышло над любаю зямлёю.

І на душы натхнення – шырыня!

Так, будзе гімн! Бо кліча за сабою

У помнае няспынна цішыня.

 

Пайду туды, дзе дольныя скрыжалі…

Дзе каласуюць кніжныя палі,

Якія мы прасторамі праклалі

Нашчадкам на асвоенай зямлі.

 

Жыві, зямля! Твары святое людзям.

Хай ткуцца кросны лепшага жыцця.

Прастуе час… Ніколі не забудзем

Цярністы шлях, што вывеў з небыцця.

 

А памяць мне адгортвае ўсё даты…

Было яно, мінулае, было!

Хай песнямі крылатымі на святы

Зноў пад гармонік поўніцца сяло!

 

Санаторыю «Белая Вежа»

 

Ты куточкам паўстаў прыазёрным –

Возера тут Панскае – сусед.

Сыпле неба тут ясныя зоры,

Сцеле ранак у вэлюме квет.

Урачыста гасцей сустракаеш

Прыгажосцю сваіх карпусоў.

Тут нас чуласць, дабро ахінаюць,

Запрашаюць у госці ізноў.

 

Прыпеў:

«Белая Вежа», «Белая Вежа»,

Ты панацэя мая.

«Белая Вежа», «Белая Вежа»,

Шчасцю ты зорны маяк.

«Белая Вежа», «Белая Вежа»,

Годныя справы твае.

«Белая Вежа», «Белая Вежа»,

Гімн табе ў славу пяем.

 

Хараством не магу наталіцца,

Як вясной, як парой маладой.

Для людзей ты – святая крыніца

З чарадзейнай гаючай вадой.

Тут дубы і бярозы, ды сосны

У бары згатавалі бальзам…

Ты снуеш жыватворныя кросны

І даруеш галоўнае нам.

 

Беларусі

 

Беларусь… О, родная старонка!

Як малітву, вымаўляю я не раз.

Чую: светла, молада і гонка

Песніць Вызвалення светлы час.

 

Выспявае свята ў небе чыстым,

Тчэцца гул святых тваіх званоў

Даляглядам луга шаўкавістым,

Каласамі ліпеньскіх палёў.

 

Дні імкнуць, складаюць год за годам

З той пары, як нарадзіўся кліч:

«За пасад пачэсны між народаў!»

Ён набатам праведным гучыць.

 

Стала ты сястрой у сям’і вялікай.

Зданню знік – цяпер ужо навек –

Край лучыны ды балотаў дзікіх,

Шчасным быў каб кожны чалавек.

 

Песні заспявала стогалоса,

Што твае стварылі песняры,

Расчасаўшы сонечныя косы

Раніцы – чароўнае пары.

 

І не моўклі днямі ліхалецця

Песні дарагіх тваіх сыноў,

Што ўзнеслі сцяг жыцця над смерцю,

Каб яно крынічыла ізноў.

Пад нагамі ката-супастата

Край збалелы помстаю палаў.

Кожны сын твой стаў тады салдатам.

Смелай партызанкай ты была!

 

Молатам, сярпом стальным ды плугам

Вызначаеш лёсу свой прасцяг.

Помнік Міру – цытадэль над Бугам –

На скрыжалях нашага жыцця.

 

Владимир РУДОВ (Минск)

 

Осенняя пора

 

Пора осенняя пришла,

Не так она уныла.

Посмотри, какая красота:

Листвой цветною все укрыла.

 

Эту красоту увидеть можно

Лишь осеннею порой.

Окунуть мысли осторожно,

Лишь качая головой.

 

Когда с природой ты в ладах,

Она тебя очень понимает.

Видишь, как цветы цветут в садах,

Тебя это очень занимает.

 

Ты понимаешь щебетанье птиц

И даже слышишь гул ветров.

Перед собой не видишь ты границ,

Потому что не находишь слов.

 

Кто был наедине с природой,

Тот видел брызги утренней зари.

В любви клялись мы все до гроба,

И у нас пылал пожар внутри.

 

Наша столица

 

Вы посмотрите, Боже правый,

Кругом такая чистота!

Вы посмотрите, Боже правый,

Кипит работа эта вся.

 

Кусты находятся в порядке,

На них любуешься украдкой.

Трава подстрижена кругом,

Будто прошлись по ней утюгом.

 

Какая слаженность зимой:

Снег убирают всей толпой.

Машины друг за другом ходят,

За собой порядок все наводят.

 

А свет горящих ночью ламп!

Он делит город пополам.

Проспекты ночью все горят,

Лишь только переулки спят.

 

Наш город любит чистоту

И ценит тех, кто убирает.

Но он не любит грязноту,

От ужаса часто замирает.

 

Ни дождь, ни снег, ни непогода

Не удержат нашего народа.

С инвентарем все в бой идут

И все дороги уберут.

 

У нас всегда сверкают лица:

Город Минск – наша столица.

Поклон всем тем, кто убирает,

В городе мусор собирает.

 

Андрей ВАДЕЦКИЙ (Минск)

 

Турецкая серия хайку

 

***

Облачное утро

Отвлекло от моря, от пляжа.

Радостный шопинг!

***

Пасмурный день столицы

Вечером разбавит баня.

Стынет гранатовый чай.

***

Сон на холме

Над Босфором.

Граница миров.

***

Северный берег

Толкнул слезу.

За родным морем.

***

Стакан чая

На плетеном столике.

Вечерний Босфор.

***

Пожелтели листья

Вокруг купола мечети.

Прогулка…

***

Цветные коробки

Ловят осеннюю свежесть.

Базары закрыты.

***

Конец поездки

Мочит турецкий ливень.

Плотина у слез…

 

Анна ПРИЕМКО

(Минск)

 

***

Не хороню мечту, не хороню,

Иду к ней даже в шестьдесят.

С ней плачу, радуюсь, живу,

Не поверну уже назад.

 

Неравнодушна к нищим и больным,

Хотя у многих в глазах металл.

Я помолюсь, чтоб Бог другим

Здоровья, счастья с небес послал.

 

Хочу, чтобы для всех, для всех

Наступал розовый закат,

Приходило утро в солнечных лучах,

И кружил желто-красный листопад.

 

Чтобы мечтали, верили, любили,

Не оборачиваясь на сытый взгляд,

И мечту свою никогда не хоронили,

Шли вперед, не боясь преград!

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.