Чарнобыльскія скарбы

Рубрики: Новости.

Чарнобыльская катастрофа – тэма для беларусаў балючая. Як вайна, яна зачапіла калі і не кожнага, то шмат каго. Нават больш страшная за вайну тым, што і сёння Чарнобыль знаходзіць новых ахвяраў, як гэта было і трыццаць гадоў таму. Але ж, здаецца, мінула ўсё, зажыло. Толькі памяць засталася.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорны
Аляксандр Галкоўскі трымае рубель, упрыгожаны галавою качкі.

Нядаўна мне пашчасціла наведаць аддзел старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да дня Чарнобыльскай катастрофы там створаная пастаянная экспазіцыя «Помнікі этнаграфіі і народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Чарнобыльскай зоны». Яе склалі прадметы побыту, вывезеныя з паўднёва-усходняй часткі Беларусі, з вёсак, якія сёння ўжо не існуюць. Хочацца спадзявацца, што колішнія жыхары гэтых вёсак яшчэ жывуць у іншых мясцінах Беларусі, а частачка іхніх рэчаў – спехам кінутых, ужо непатрэбных – склала калекцыю. Пра гэта распавёў малодшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Аляксандр Галкоўскі.

– Экспедыцыі ў раёны, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, найбольш актыўна ладзіліся ў 1991–1994 гадах, а адбываліся ажно да 2000 года. Яны праходзілі па паўднёва-усходняй частцы Гомельскай вобласці – гэта Камарын, Брагін, Нароўля, Ельск, Хойнікі і інш., а таксама на Магілёўшчыне па Касцюковіцкім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім раёнах. Усяго навукоўцы наведалі каля дваццаці раёнаў і агулам правялі 23 экспедыцыі. Паколькі яны ехалі туды ўжо пасля вайскоўцаў, калі шмат чаго было знішчана, то бралі ўсё, што магчыма было вывезці.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорны
Куфар, на вечку якога гаспадыня вяла сямейны летапіс.

Калі збіралі рэчы, хадзілі з дазіметрамі і стараліся браць тое, што было пад стрэхамі, у памяшканнях, куды не трапіў радыяцыйны пыл. Сабраныя рэчы адразу мылі. Потым ужо тут, дзе захоўваюцца рэчы, рабілі замеры, некаторыя прадметы здавалі на праверку. Як вынік – маюцца адмысловыя дакументы на ўсе гэтыя вымярэнні і даследаванні. Увогуле ж, пры дапушчальнай дозе радыяцыі 0,50 мікразіверт у гадзіну, у гэтых музейных прадметаў яе ўзровень не-дзе 0,17-0,20, максімум 0,25 мікразіверт у гадзіну – гэта палова дапушчальнай дозы.

Былі, дарэчы, і нараканні: маўляў, навошта гэта ўсё збіраць, лепей бы людзям аддалі. Толькі дзе тыя лю-дзі? Яны ўжо былі адселеныя. У нас жа пасля экспедыцыяў засталіся не адныя рэчы, але і фотаздымкі ды відэахроніка – не толькі тое, што пабачылі там, але і працэс закопвання мёртвых вёсак. Было такое, што пасля абследавання навукоўцамі вайскоўцы пакінутыя хаты адразу ж згортвалі ў катлаваны і закопвалі, – распавядае Аляксандр.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорныНават калі ўявіць сабе гэта, карціна атрымліваецца страшная. І тым больш важна, што дзякуючы экспедыцыям атрымалася захаваць велізарны пласт культуры, побыт цэлага рэгіёна, які ўжо літаральна не існуе, дзе перарваліся традыцыі жыцця, спынілася пераемнасць – і, відаць, ужо не адновіцца.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорны
Інтэр’ер музея.

– Зрэшты, і сам вясковы побыт у наш час ужо стаў нечым незвычайным, – кажа Аляксандр Галкоўскі і распачынае экскурсію. – Вось, напрыклад, палескія жорны – даволі ўнікальная з’ява для Беларусі. Паколькі на Палессі мала прыродных камянёў, якія б можна было выкарыстаць на жорны, бралі дубовыя плашкі, туды заганялі аскепкі чугуна і ўжо гэтую аснову выкарыстоўвалі як зерняцёрную. Захоўваюцца ў нас мянташкі, якімі вастрылі косы. Мянташка ўяўляе сабою драўляную лапатку з дыяганальнымі прадольнымі насечкамі, яе мачылі ў вадзе, абсыпалі пяском і так вастрылі касу. Побач – бочка-ляжак для захоўвання зерня, драўляныя борці для пчолаў.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорны
Старыя здымкі.

Аляксандр звяртае ўвагу на ткацкі станок – сапраўды архаічную рэч, бо яго верх – паднебнікі – мацуецца не да спецыяльных планак, а да столі (гэта адзіная вядомая на Беларусі канструкцыя). Побач з ім – дзіцячыя калыскі, ажно чатыры. Адну з іх прывезлі ў калекцыю са Слаўгарадскага раёна – у ёй вырас адзін з непасрэдных удзельнікаў экспедыцыі.

З паездак прывозілі і мэблю, цяпер у адным з куткоў экспазіцыі ўтварыўся бадай што сапраўдны пакойчык. Уражваюць шыкоўная драўляная шафа і прыгожы стары пасуднік, інкруставаны чорным мораным дубам. Шкло ў яго дзверцах пабітае, але яго было вырашана не мяняць на новае, паколькі яно, тонкае і няроўнае – мусіць, ручной работы. А гэта акурат той выпадак, калі старое лепей і даражэй, чым новае.

Чернобыльская катастрофа, взрыв на Чернобыльской АЭС, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук, этнографическая выставка, экспедиция в зону, Александр Галковский, рубель, куфар, ткацкі станок, палескія жорны
Калыска аднаго з удзельнікаў экспедыцыі.

На сценах – абразы, фотаздымкі, як бадай што ў любой вясковай хаце. Яшчэ адна незвычайная рэч – невялікі куфар, які, магчыма, выкарыстоўваўся для пасагу. Пад яго вечкам гаспадыня напісала, калі выйшла замуж, калі нараджаліся дзеці…

Тут, у куточку, сярод разнастайнага хатняга начыння маюцца і ўнікальныя рубялі (рубель – гэта драўляны брусок з ручкай, прыстасаванне для мыцця бялізны), на адным з іх пазначаная дата – 1918 год. Яшчэ адзін – незвычайны, упрыгожаны галавою качкі.

Зрэшты, як ні шмат прадметаў у экспазіцыі, у сховішчы іх яшчэ болей. Паказаць усё няма магчымасці, даводзіцца выбіраць самае цікавае. А я раю, калі ёсць час і жаданне, пабачыць усё на свае вочы. Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў аўторак 26 красавіка а 15-й гадзіне. Аддзел старажытнабеларускай культуры знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Сурганава, 1, корпус 2.

 Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.