Нязгаснае святло мастацтва

Бо карціны, як іконкі, –

Не грашу! –

Асвятляюць, нібы зоркі,

Боль-душу.

Гэтыя радкі з верша паэткі Таісы Трафімавай гучалі пад час адкрыцця выстаўкі «Кропка адліку». І, думаецца мне, невыпадкова. Карціны з выстаўкі сапраўды свецяць, кожная па-свойму: промнем чысціні, праменьчыкам радасці, агменем нязгаснага вечнага святла.

Выставка живописи и фотографии, Анна Гадирова, Иван Петручик, Людмила Калмыкова, Наталья Мазаник, галерея "Стремление к гармонии" университета физкультуры, Международный гуманитарный проект "Мир без границ", студия "Палитра радости", Россия+БеларусьВыстаўка адкрылася 3 сакавіка ў мастацкай галерэі «Імкненне да гармоніі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. На ёй прадстаўленыя працы ўдзельнікаў Міжнароднага гуманітарнага праекта «Мир без границ» і мастацкай студыі «Палитра радости» пад кіраўніцтвам Ганны Анфімаўны Гадзіравай пры Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў.

Выстаўку наведалі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Ірына Мікалаеўна Дудка, галоўны спецыяліст упраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Ганна Вячаславаўна Шыманская, бард Сяргей Рыгоравіч Занімонец ды іншыя добрыя і даўнія сябры Мінскай гарадской арганізацыі і «Палитры радости». Для наведнікаў выстаўкі чытала свае вершы студэнтка ўніверсітэта фізічнай культуры Алеся Мурашка, спяваў Арцём Грыбко ды іншыя выканаўцы.

Як адзначыла пад час адкрыцця імпрэзы старшыня праўлення МГА Людміла Цімафееўна Калмыкова, ідэя сумеснага праекта двух аб’яднанняў у тым, што ўсе мы павінны быць разам. І сапраўды, калі недзе людзі і не звяртаюць увагі на свае адрозненні і асаблівасці, то гэта адбываецца акурат у такой творчай прасторы, якая была створаная на выстаўцы.

Выставка живописи и фотографии, Анна Гадирова, Иван Петручик, Людмила Калмыкова, Наталья Мазаник, галерея "Стремление к гармонии" университета физкультуры, Международный гуманитарный проект "Мир без границ", студия "Палитра радости", Россия+Беларусь
Ганна Гадзірава. Туман над вадой.

Трэба сказаць, што плённае супрацоўніцтва гэтых дзвюх арганізацыяў пачалося яшчэ некалькі гадоў таму, калі «палітраўцы» дзякуючы праекту «Мир без границ» змаглі паказаць свае працы ў Маскве. Апошняя ж сумесная выстаўка адбылася зусім нядаўна, у дні Божага Нараджэння ў Цэнтральным Доме мастака ў Маскве. Увогуле ж праект аб’ядноўвае не толькі мастакоў, але і музыкаў, танцораў, пісьменнікаў, акцёраў, стварае для іх магчымасці выступіць за межамі сваёй краіны.

Выставка живописи и фотографии, Анна Гадирова, Иван Петручик, Людмила Калмыкова, Наталья Мазаник, галерея "Стремление к гармонии" университета физкультуры, Международный гуманитарный проект "Мир без границ", студия "Палитра радости", Россия+Беларусь
Наталля Мазанік і Ганна Гадзірава.

Кіраўнік праекта «Мир без границ» Наталля Анатольеўна Мазанік расказала, што ў выстаўцы ўдзельнічаюць мастакі рознага ўзросту і з розным узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі.

– Але ж мы ўсе ведаем, што мастацтва не мае межаў, бо нам няма чаго дзяліць. Мы можам толькі вучыцца адно ў аднаго і ўзбагачацца гэтым, знаходзіць новыя кропкі адліку для сябе, – упэўненая Наталля Анатольеўна. – Адсюль жа і назва выстаўкі: «Кропка адліку». Яна невыпадковая, бо такая кропка, такі пачатак і паварот ёсць заўсёды і бадай што ў кожнага з нас. З нечага ж трэба пачынаць, праўда?

– Вось, да прыкладу, адной нашай знаходкай стаў Ейск, горад на Азоўскім моры. Гэта ўнікальнае месца, багатае на творчых людзей. На майстар-клас, які там ладзіла Ганна Анфімаўна Гадзірава, выпадкова прыйшла сямейная пара, і муж – дарэчы, інжынер – зацікавіўся жывапісам, пазней ён выйшаў з намі на сувязь, сказаў, што хоча маляваць. А падштурхнула яго да гэтага, здавалася б, выпадковая сустрэча, па-дзея, якой магло і не быць, затое які яна прынесла плён!

Ганна Гадзірава распавяла пра дацэнта кафедры матэматыкі з Масквы Наталлю Фаркову, якая стварае выдатныя нацюрморты.

Выставка живописи и фотографии, Анна Гадирова, Иван Петручик, Людмила Калмыкова, Наталья Мазаник, галерея "Стремление к гармонии" университета физкультуры, Международный гуманитарный проект "Мир без границ", студия "Палитра радости", Россия+Беларусь

– Ці ж гэта не цуд: матэматык адкрыў у сабе мастака! – здзіўляецца Ганна Анфімаўна. Карціны, пра якія яна кажа, сапраўды прыцягваюць позірк: нацюрморты  сакавітыя, выразныя. На адным з іх, напрыклад, хурма, жаўтаватая і ярка-аранжавая – выдатны напамін аб нядаўняй зіме.

Нельга не заўважыць і працы Наталлі Мазанік. У яе карціне «Міражы» – дзівоснае перапляценне колераў і сэнсаў, абстракцыі і рэальнасці.

Нейкім дзівосным святлом праменяцца карціны Івана Пятручыка, і зноў узгадваюцца радкі:

Выставка живописи и фотографии, Анна Гадирова, Иван Петручик, Людмила Калмыкова, Наталья Мазаник, галерея "Стремление к гармонии" университета физкультуры, Международный гуманитарный проект "Мир без границ", студия "Палитра радости", Россия+Беларусь
Іван Пятручык. Свята-Троіцкі Данілаў мужчынскі манастыр.

Я ля кожнай прыпынюся,

Памаўчу,

Перад імі памалюся,

Прашапчу:

«Ойча наш, вадзі рукою

Мастака,

Высцілай яго шляхі

Да бальшака…

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.