Мысли на бумаге

Рубрики: Культура, Новости.

Ганна

Анна Приемко, рассказы, Великая Отечественная война, Великая Победа, Валерьян Миличенко
Александр Фесечко. Солдатский хлеб.

ПРЫЁМКА

Апаленае дзяцінства

Жыццё склалася так, што я рэдка выходжу з кватэры на вуліцу. Але як крыху пацяплела, вырашыла пасядзець на лавачцы. Неспадзявана сустрэла суседку Еўдакію Барысаўну Патаповіч, з якой мы сябруем. Жанчыне ўжо пад восемдзесят. У размове закранулі тэму вайны. Запытала пра яе дзяцінства. Барысаўна цяжка ўздыхнула, і ажылі ўспаміны…

– Было мне пяць гадоў, калі прыйшлі немцы, – пачала яна свой расповед. – Жылі мы тады на Лепельшчыне, у вёсцы Стараселле, якая тулілася каля самага лесу. У сям’і нас было двое: я і старэйшая сястра Люба. Бацька з самага пачатку вайны пайшоў у партызаны. Вельмі хваляваўся за нас: калі немцы даведаюцца, дзе ён, сям’ю не пашкадуюць. Таму праз нейкі час падаліся ў лес і мы.

Немцы ведалі пра партызанскі атрад. Нечакана наляцелі, як зграя, акружылі лагер з усіх бакоў. Над лесам кружылі самалёты з чорнымі крыжамі – ды так нізка, што, здавалася, вось-вось зачэпяць вершаліны дрэў. На зямлю ляцелі бомбы, сеялі смерць…

Бацька забег у зямлянку і сказаў: «Усё, даражэнькія, будзем развітвацца. Ідзём на прарыў. А вы заставайцеся ў зямлянцы». Маці прытуліла нас да сябе, заплакала: «Божухна, што ж будзе з намі: ні хаты, ні гаспадаркі, ні гаспадара? Куды галаву прыхіліць?»

Мала хто застаўся жывым пасля таго прарыву… Большасць людзей палегла ў баі. Немцы выгналі нас з зямлянкі, паставілі ў адзін шэраг і пагналі… Куды – невядома. Ішлі мы доўга. Нарэшце спыніліся. Пачалася сарціроўка. Любу, якой было 14 гадоў, – налева, маці – направа, а мяне немец выхапіў з рук маці і хацеў закінуць у вялікую машыну. Маці ўпала на калені і пачала прасіць яго: «Паночку, у яе тыф, тыф!» Немец зразумеў яе словы і грэбліва кінуў мяне аб зямлю. Маці тут жа падхапіла мяне і кінулася ў натоўп.

Зноў доўга ішлі. Маці плакала па Любе, моцна туліла мяне да сябе. Вельмі хацела піць…

Нарэшце прыгналі ў незнаёмую вёску, сагналі ў вялікую хату. «Паліць будуць! Жывымі!» – пранеслася ў натоўпе. Адны галасілі, другія безнадзейна плакалі. Маці ўвесь час малілася. Мінула гадзіна, мо больш. Прыслухаліся, вакол хаты цішыня, не чуваць гергетання немцаў. Мужчыны таўканулі дзверы… А яны былі незамкнёныя…

Вярнуліся ў родную вёску, але яна згарэла. А вось наша хата засталася. Вайна вайной, а жыць трэба…

Маці пайшла працаваць у калгас. Радаваліся, калі дамоў прыйшла Люба. Немцы прымусілі яе капаць акопы, але яна змагла збегчы. Бацька трапіў у палон. Вярнуўся без нагі і рукі.

Добра памятаю дзень Перамогі. Людзі плакалі, цалаваліся. Я таксама плакала…

Апавяданне Валяр’яна Мілічэнка «Забытая магіла» чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.