Водары жыцця

Рубрики: Новости, Проекты.

«Люди могут закрыть глаза и не видеть величия,

ужаса, красоты, и заткнуть уши, и не слышать людей или слов.

Но они не могут не поддаться аромату. Ибо аромат – это брат дыхания».

Патрик Зюскинд

Выставка "Запахи жизни Чудеса парфюмерии", Патрик Зюскинд Парфюмер, проект Куклы и запахи, галерея Дом картин, Ирина Сазанович, Влад Рекунов, авторская одежда для детей АлисаСвет водараў і пахаў нам шмат у чым невядомы і таму – загадкавы. Нехта назваў пахі машынай часу. І праўда: аднаго імгнення, аднаго лёгкага калыхання паветра дастаткова, каб узгадаць бацькоўскі дом (а ў яго свой, асаблівы пах, не падобны на пахі іншых дамоў), ці дарагога чалавека, ці мясціну, што запомнілася.

Праверыла я гэта на адкрыцці выстаўкі «Запахи жизни. Чудеса парфюмерии», якая праходзіла ў межах праекта «Куклы и запахи».Выставка "Запахи жизни Чудеса парфюмерии", Патрик Зюскинд Парфюмер, проект Куклы и запахи, галерея Дом картин, Ирина Сазанович, Влад Рекунов, авторская одежда для детей Алиса

Той вечар быў падобны на цуд. За шчыльна зачыненымі дзвярыма мінскай мастацкай галерэі «Дом картин» паветра складалася, мне падалося, з адных толькі неверагодных, напаўзабытых ці яшчэ невядомых пахаў. Нагрэтыя сонцам спелыя ліпеньскія вішні, зялёны – аж кісла робіцца – яблык і зусім ужо дзіўны ў лютым водар скошанай, ужо крыху падвялай на сонцы травы… Пахі былі схаваныя ў бутэлечках, адкрывай кожную – і ўспамінай, параўноўвай, адчувай. Усе гэтыя водары ўявіў, стварыў парфумер Улад Рэкуноў.Выставка "Запахи жизни Чудеса парфюмерии", Патрик Зюскинд Парфюмер, проект Куклы и запахи, галерея Дом картин, Ирина Сазанович, Влад Рекунов, авторская одежда для детей Алиса

Аўтарка і натхняльніца праекта, дызайнер дзіцячага адзення і стваральніца цудоўных аўтарскіх лялек Ірына Сазановіч запрасіла Улада, каб ён прыдумаў водары для яе лялек. Такім чынам – як сцвярджаюць аўтары, упершыню ў гісторыі – цацкі атрымалі свой асабісты водар. Яны пахнуць кедрам (гэты водар дапамагае супакоіцца), мандарынам (ён ці не ў кожнага асацыюецца з радасцю і бадзёрасцю) і малаком – бадай што самым галоўным у дзяцінстве, маміным пахам.

Выставка "Запахи жизни Чудеса парфюмерии", Патрик Зюскинд Парфюмер, проект Куклы и запахи, галерея Дом картин, Ирина Сазанович, Влад Рекунов, авторская одежда для детей АлисаІрына Сазановіч вядомая і як стваральніца дызайнерскага адзення. На прэзентацыі выстаўкі можна было пабачыць яе калекцыю аўтарскага адзення для дзяўчынак «Аліса», якую дэманстравалі жывыя лялькі-дзяўчаткі. Заўважу, што перад тым, як прадставіць сваю калекцыю ў Мінску, Ірына Сазановіч зацікавіла ёю дасведчаных у мо-дзе парыжанаў. Але ж адкрываць выстаўку яна прыехала дадому, у Беларусь. А Улад Рэкуноў, які ствараў парфуму для вядомых асобаў расійскага шоў-бізнесу, таксама не шукае папулярнасці ў Маскве ці Санкт-Пецярбургу. Ці не цягне яго да Беларусі водар Радзімы?

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.