Аўтызм – не прыгавор

Напрыканцы мінулага года актрыса Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык публічна прызналася, што яе малы сын з’яўляецца аўтыстам.Анна Хитрик актриса Купаловского театра, сын-аутист, клуб Мамины хитрики, Благотворительный центр помощи аутичным детям

Каб дапамагчы яму адаптавацца ў свеце і перамагчы дыягназ, Хітрык уладкавалася на працу ў Дабрачынны цэнтр дапамогі аўтычным дзецям і займаецца з імі шэсць разоў на тыдзень. З 30 студзеня ў цэнтры пачынае працу бацькоўскі клуб «Мамiны хiтрыкi». Весці клуб будзе Ганна Хітрык, а дапамагаць ёй будуць іншыя бацькі, дзеці якіх займаюцца ў цэнтры.

Як кажа старшыня цэнтра Вячаслаў Паршута, мэта клуба –  перазнаёміць бацькоў, каб яны не заставаліся з праблемай сам-насам, маглі абмяркоўваць яе з іншымі бацькамі і дзяліцца сваім вопытам. А ў ідэале – змяніць успрыманне бацькоў і гэтым змяніць жыццё сям’і да лепшага. Арганізатары прымуць пасільны дабрачынны ўнёсак ад удзельнікаў клуба, які пойдзе на набыццё матэрыялаў для выхаванцаў цэнтра.

Адрас цэнтра: Мінск, вуліца Цікоцкага, д. 34, корп. 2, памяшканне 2Н.

Наш корр.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.