Паедземце ў Валожын!

У пачатку снежня ў Валожыне адбылася стартавая канферэнцыя праекта «Валожын без бар’ераў». Ён быў распачаты ў кастрычніку гэтага года пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза і разлічаны на тры гады. На канферэнцыі сабраліся прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама, Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы», мясцовага фонду садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя» і Беларускага таварыства інвалідаў.финансирование Евросоюза, Воложин без барьеров, БОО Отдых в деревне, Белорусское общество инвалидов, Фонд Интеракция, Сергей Дроздовский, Владимир Потапенко, Валерия Клицунова, Налибокская пуща

Планы ўдзельнікаў праекта проста напалеонаўскія: так, каля трыццаці грамадскіх аб’ектаў у горадзе будуць адаптаваныя для інвалідаў, у Налібоцкай пушчы пракладуць экалагічную сцяжыну, безбар’ернае асяроддзе будзе стварацца ў аграсядзібах Валожынскага раёна.

Як бачна, праект тычыцца не толькі безбар’ернага асяроддзя ў раёне, ён нашмат шырэйшы і закранае турызм, экалогію і ўсебаковае развіццё рэгіёна. Валожын мусіць стаць унікальным месцам, распавяла менеджар праектаў Еўрапейскага Саюза Наталля Стасевіч: калі праект будзе здзейснены і акажацца паспяховым, варта будзе перанесці гэты вопыт і ў іншыя рэгіёны Беларусі. Таму ў ініцыятараў праекта ёсць яшчэ тры гады, каб давесці грамадству, што «Валожын без бар’ераў» насамрэч можа існаваць.

Што праўда, ніхто з арганізатараў, здаецца, не думае, што здзейсніць запланаванае будзе вельмі лёгка. Вось што расказаў намеснік старшыні Беларускага таварыства інвалідаў Сяргей Драздоўскі:

– Калі мы разам з нашымі партнёрамі пачыналі планаваць гэты праект, то выдатна разумелі, як складана сумясціць турызм, тым больш вясковы, з інваліднасцю. Вельмі ж шмат існуе перашкодаў, бар’ераў – і не толькі ў асяроддзі, але і ва ўспрыняцці інвалідаў іншымі людзьмі, у фінансаванні: не сакрэт, што часам праблемы людзей з інваліднасцю вырашаюцца ў апошнюю чаргу.

– Пакуль што, – працягвае С. Драздоўскі, – ў Беларусі няма ніводнага аб’екта, які цалкам адпавядаў бы нормам даступнасці. Нават у Мінску новыя будынкі і комплексы не з’яўляюцца даступнымі для людзей з рознымі відамі інваліднасці.

финансирование Евросоюза, Воложин без барьеров, БОО Отдых в деревне, Белорусское общество инвалидов, Фонд Интеракция, Сергей Дроздовский, Владимир Потапенко, Валерия Клицунова, Налибокская пущаСяргей Яўгенавіч лічыць, што галоўны крытэрый, якому павінны адпавядаць месцы для адпачынку, тыя ж самыя аграсядзібы – магчымасць адпачыць без чужой дапамогі:

– Важна, каб чалавек атрымаў задавальненне ад адпачынку. Напрыклад, калі інвалід едзе некуды адпачываць разам са здаровымі людзьмі і калі гэтая група мае магчымасць бавіць час разам – на маю думку, гэтага дастаткова. Хай сабе там і не будзе абсалютнай даступнасці.

Яго падтрымаў і Уладзімір Патапенка:

– Альбо, напрыклад, калі ўсе турысты будуць абедаць на другім паверсе, а інвалід-калясачнік будзе вымушаны застацца на першым, асобна ад усіх – мяне гэта не задаволіла б, я б адмовіўся ад такога варыянта адпачынку. Адна справа, калі спальні на розных паверхах, але бавіць час людзі хочуць разам.

Уладзімір Пятровіч выдатна разумее, што працы ў Валожыне будзе шмат, але яно таго вартае. Бо, паводле яго словаў, нават у Белавежскай пушчы, бадай што самай вядомай мясціне для адпачынку, не створанае безбар’ернае асяроддзе:

– Зубраў і мядзведзяў можна пабачыць, але ў гасцініцу складана патрапіць, – падсумаваў старшыня таварыства інвалідаў.

Разабрацца ў тэрмінах, датычных тэмы, дапамагла старшыня праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова. Яна распавяла, што замест фармулёўкі «безбар’ерны турызм», што так часта можна пачуць, больш правільна было б казаць «турызм для ўсіх». Бо акрамя інвалідаў ёсць яшчэ і людзі з асаблівымі патрэбамі: мамы з каляскамі, пажылыя людзі і іншыя.

Аб тым, што ўжо зроблена і што плануецца зрабіць у межах праекта, расказала прадстаўнік фонду «Інтэракцыя» Ірына Іванова:

– У Валожынскім раёне жыве каля дзвюх тысячаў людзей з інваліднасцю, для якіх мы і будзем рэалізоўваць наш праект. Праблема ў тым, што ў Валожыне няма адзінай стратэгіі па інтэграцыі людзей з інваліднасцю, згодна з якой стваралася б безбар’ернае асяроддзе, – адразу ж акрэсліла праблему выступоўца. – Плануецца абсталяваць каля трыццаці грамадскіх аб’ектаў безбар’ерным асяроддзем. Асноўныя ж мерапрыемствы праекта «Валожын без бар’ераў» будуць праведзеныя на базе цэнтра дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю, які дзейнічае пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На другім паверсе цэнтра будзе зроблены рамонт, створаны хостэл, канферэнц-зала, інфармацыйны цэнтр. У хостэле змогуць пражываць адначасова каля дваццаці чалавек, яны будуць мець магчымасць гатаваць для сябе ежу на кухні, а ў канферэнц-зале (яна будзе прыстасаваная для людзей з аслабленым зрокам і слыхам) будуць ладзіцца мерапрыемствы. А працаваць у цэнтры будуць людзі з інваліднасцю, мы мяркуем, што гэта дапаможа ім уключыцца ў жыццё грамадства. І акурат да адкрыцця цэнтра мы плануем прымеркаваць правядзенне фестываля сацыяльнай інтэграцыі.финансирование Евросоюза, Воложин без барьеров, БОО Отдых в деревне, Белорусское общество инвалидов, Фонд Интеракция, Сергей Дроздовский, Владимир Потапенко, Валерия Клицунова, Налибокская пуща

– Акрамя таго, у Налібоцкай пушчы з’явіцца экасцяжына даўжынёю каля двух кіламетраў, – працягвае дзяліцца планамі Ірына Іванова. – Мы правядзем конкурс для ўладальнікаў аграсядзібаў у Валожынскім раёне, каб заахвоціць іх ствараць безбар’ернае асяроддзе, і пяць лепшых сядзібаў атрымаюць фінансаванне для гэтага з бюджэта праекта. Будуць распрацаваныя рэкамендацыі для мясцовых ораганаў улады па тым, як ствараць безбар’ернае асяроддзе. Мы спадзяемся, што прадстаўнікі мясцовых органаў улады з іншых рэгіёнаў Беларусі будуць прыязджаць у Валожын і вучыцца.

– Думаю, што праект пакажа ўсёй краіне, як трэба развіваць турыстычныя паслугі для людзей з асаблівымі патрэбамі, і прадэманструе плён супрацоўніцтва дзяржавы, грамадскіх арганізацыяў, бізнеса, міжнародных арганізацыяў і яшчэ больш расшырыць разуменне сацыяльнай інтэграцыі, – падсумавала Ірына Іванова.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.