Рыхтуем справаздачу загадзя

Поддержи

Яшчэ 1 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадставіў увазе ўсіх зацікаўленых «Мемарандум аб супрацоўніцтве з мэтамі падрыхтоўкі альтэрнатыўнай «нулявой» справаздачы аб стане правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь». Аб тым, што гэта за дакумент і чаму ўзнікла неабходнасць яго стварэння, расказаў каардынатар Офіса Сяргей Драздоўскі.Сергей Дроздовский, Конвенция ООН о правах инвалидов, ратификация Конвенции, Михаил Антоненко, БелТИЗ

Як усім нам вядома, у гэтым годзе Беларусь падпісала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Цяпер гэты дакумент чакае ратыфікацыі (нагадаю, што ратыфікацыя – наданне дакументу юрыдычнай моцы), і самае важнае, каб яна не зацягнулася.

Як распавёў Сяргей Драздоўскі, падпісанне Канвенцыі значыць, што цяпер нашая краіна павінна ўстрымлівацца ад прыняцця нормаў, якія б ёй супярэчылі. А гэта значны крок да таго, каб нормы Канвенцыі сталі нормамі заканадаўства Беларусі, каб яна атрымала практычнае значэнне і каб на яе аснове фарміравалася дзяржаўная палітыка, дзяржаўныя праграмы, датычныя інвалідаў.

– Адзначу важны момант тут, – падкрэсліў Сяргей Яўгенавіч, – падпісанне Канвенцыі патрабуе ад дзяржавы спачатку праз два гады, а потым праз кожныя чатыры гады даклада аб тым, як выконваюцца правы людзей з інваліднасцю. І не проста аб тым, як яны выконваюцца, але абавязкова – якія ёсць паляпшэнні сітуацыі. Такія даклады – норма для міжнародных дакументаў і, адпаведна, значная адказнасць для краіны: у справаздачы трэба ацаніць сітуацыю, і робіцца гэта не па ўласных крытэрыях, а па патрабаваннях профільных камітэтаў (у нас гэта Камітэт па правах інвалідаў, які ўжо распрацаваў рэкамендацыі).

Выступоўца падкрэсліў, што ў падрыхтоўцы даклада могуць удзельнічаць не толькі дзяржаўныя органы, але і грамадства – з альтэрнатыўнымі справаздачамі, якія таксама прымаюцца да ўвагі. І хаця для Беларусі стварэнне справаздачы да моманту ратыфікацыі Канвенцыі яшчэ не актуальнае – гэта толькі перспектыва, але гэта не значыць, што не трэба рыхтавацца да справаздачы, якая для нашай краіны з’яўляецца зусім новай практыкай.

– Мы вырашылі, што сёлета, 3 снежня, мы запросім усіх ахвочых ад грамадскасці рыхтавацца да моманту, калі трэба будзе прадаставіць справаздачу, – расказаў Сяргей Драздоўскі. – Тым больш што першая справаздача вельмі важная. Калі наступныя даклады – гэта ўжо пытанні прагрэсу, паляпшэння сітуацыі, то першы даклад мае характар нулявога, то бок краіна і грамадства стараюцца адлюстраваць тую сітуацыю, якая існуе; выбудоўваюць узровень, ад якога потым будзе адлічвацца прагрэс. А таксама адразу будзе відаць, адбываецца паляпшэнне ці пагаршэнне. Акрамя таго, мы лічым, што найбольш якасным даклад атрымаецца, калі ён бу-дзе напісаны шырокім колам арганізацыяў, тады ён максімальна ахопіць праблематыку інваліднасці.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю вырашыў не затрымлівацца і пачаць працу па падрыхтоўцы справаздачы ўжо зараз. 3 снежня быў абвешчаны Мемарандум, і пра гатоўнасць далучыцца да яго ўжо заявілі шэсць арганізацыяў, што працуюць на карысць інвалідаў. Плануецца, што ўся праца будзе зробленая за пяць месяцаў, і 5 мая, у Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю, Офіс прадставіць першы «нулявы» даклад грамадства.

Адным з падпісантаў Мемарандума стала Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Намеснік старшыні таварыства Міхаіл Антоненка адзначыў, што іх арганізацыя поўнасцю падтрымлівае гэтую ініцыятыву:

– Каб потым не біць сябе ў грудзі ад расчаравання, лепей заняцца гэтым зараз, – слушна сказаў Міхаіл Мікалаевіч.

Тое, што важна быць у курсе падзеяў, звязаных з Канвенцыяй, падкрэсліў у сваім выступленні Сяргей Драздоўскі. Ён адзначыў, што цяпер, на жаль, можна заўважыць тэндэнцыю скарачэння дзяржавай сацыяльных гарантыяў для людзей з інваліднасцю.

– Ёсць верагоднасць, што далучэнне да Канвенцыі стане для дзяржавы прычынай пазбавіцца пэўных сваіх гарантыяў. Але мы будзем апеліраваць да дзяржавы з тым, што Канвенцыя – гэта не падстава для зніжэння сацыяльнай абароненасці, і гэта не значыць, што трэба адмовіцца ад падтрымкі і абароны людзей з інваліднасцю.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.