Напамін пра Першую сусветную

Рубрики: Новости.

Першая сусветная вайна пакінула на нашай зямлі шмат слядоў. Напамін пра тыя часы есць і ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна: побач са Свята-Міхайлаўскай царквой знаходзяцца магілы загінулых салдат.

Халодныя бетонныя надмагіллі з надпісамі на польскай мове… На некаторых  нямецкія прозвішчы, на іншых напісана: «NIEZNANYCH» – гэта значыць «невядомы». Некаторыя старажылы ведаюць, як і калі з’явіліся гэтыя могілкі – добра, што бацькі распавялі.Первая мировая война, деревня Осовцы Драгичинского района, неизвестный солдат, немецкие солдаты, захоронения

На тэрыторыі Беларусі ваенныя дзеянні Першай сусветнай праходзілі з 1915 па 1918 год і мелі зацяжны характар: рускія войскі паступова адыходзілі ўглыб імперыі. Брэсцкая вобласць уваходзіла ў зону баявых дзеянняў Заходняга фронту, якім са жніўня 1915-га камандаваў генерал ад інфантэрыі Алексей Эверт. Штаб фронту знаходзіўся ў Мінску.

Пасля сыходу мірнага насельніцтва на ўсход пачаліся баі з немцамі. Старажылы Осаўцаў распавядалі, што лінія абароны рускіх войск тады праходзіла па краі сённяшняй вёскі. Нават і цяпер можна знай-сці ў лесе ледзь прыкметныя сляды акопаў. Пад Осаўцамі адбыўся бой: рускія спрабавалі спыніць наступленне германцаў. Пасля працяглай і жорсткай абароны не змаглі затрымаць ворага, адступілі.

Немцы занялі вёску. У іх было шмат параненых і забітых. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, частку забітых салдат з абодвух бакоў пахавалі побач з царквой, каля лесу. На кожнай асобнай магіле ставілі драўляны крыж з прозвішчам. А ў пустых сялянскіх хатах абсталявалі палявы шпіталь, куды звозілі параненых. Памерлых пасля ранення таксама хавалі за царквой.

Немцы ўладкавалі тут як бы вайсковы мемарыял. На ўваходзе – драўляная брама з выразаным надпісам па-нямецку. Мясцовы жыхар М. Шрамук запомніў гэты надпіс, і калі падчас нямецкай акупацыі яго вывезлі на працу ў Германію, расказаў пра гэта сваім гаспадарам. Немцы растлумачылі: эпітафія з філасофскім сэнсам.

Яшчэ мясцовыя жыхары распавядаюць, што на гэтых могілках быў пахаваны разам з салдатамі старэйшы нямецкі афіцэр, верагодна, маёр, які памёр у шпіталі ад ран. Быў ён з багатай сям’і. Пасля заканчэння вайны ўдава даслала з Германіі грошы ў Асавецкую гміну – орган тагачаснай польскай улады. У пісьме жанчына прасіла, каб купілі кветкі на магілу мужа, каб даглядалі яе. Пра грошы яна паклапацілася.

З цягам часу драўляныя крыжы на магілах прыйшлі ў непрыгоднасць. Сталі замяняць на стандартныя бетонныя плоскія пліты (1920-я – 1939 г.). Верхняя плоскасць такой пліты была выканана ў форме стылізаванага крыжа надпісам на польскай ці нямецкай мове. Драўляная брама не захавалася, як і некаторыя надмагіллі.Так наша зямля прыняла і прымірыла загінулых салдат варожых бакоў.

Аляксандр ПАЎЛЮКОВІЧ,

фота аўтара

Даведка «Вместе!»:

Аляксандр Паўлюковіч – аўтар праекта «Каб ведалі ды помнілі. Спаленыя вёскі Лагойшчыны», якім займалася лагойская раённая газета «Родны край», і шматлікіх артыкулаў па гісторыі роднай Драгічыншчыны. Тэмай спаленых вёсак краязнаўца пачаў займацца пасля таго, як даведаўся, што дзед жонкі ў вайну быў спалены жывым разам з вяскоўцамі, а другі яе дзед з сям’ёй цудам выратаваўся. Аднак гісторыяй Аляксандр Пятровіч зацікавіўся яшчэ ў школе: усё пачалося з дыскусіі з настаўніцай наконт матэрыялаў з падручніка, якія іншы раз не супадалі з успамінамі відавочцаў, асабліва па вайне і даваенным жыцці ў Заходняй Беларусі. Яшчэ будучы школьнікам пачаў запісваць успаміны старажылаў. Аповеды ў спалучэнні з працай у архівах і вывучэннем мемуарнай і гістарычнай літаратуры прывялі да таго, што ў даследчыка накапілася шмат цікавых матэрыялаў.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.