Мысли на бумаге

Рубрики: Культура, Новости.

ГаннаПроза, писатели, рассказы инвалидов, Анна Приемка, Валентина Быстримович

ПРЫЁМКА

Мая «інфузорыя»

– Ліма! Дарагая, кахаю цябе. Кахаю так моцна, што дыхаць не магу. Давай жыць разам.

– Глебушка, я таксама цябе кахаю, але не ўсё так проста. Табе трэба развітацца са сваёй сям’ёй. Мне ж лягчэй, мая сям’я даўно не сям’я.

– Каханая мая, трэба рашыцца. Жыць у падмане далей нельга.

Ліма паклала слухаўку. У гру-дзях запякло ад пачуцця шчасця: Глеб кахае яе, яны хутка будуць разам. З мужам Ліме разысціся, як кажуць, нічога не каштуе, бо яе Гена п’е.

Стоячы ля вакна, Ліма разважала: «Раней я думала, што, калі хлопец кажа «Кахаю», гэта і ёсць сапраўдная любоў. Ды не, мілая, гэта не каханне, а цялесная прага. Казаў мне бацька: «Кінь яго, твой Генка п’е гарэлку, як у збан лье». Не паслухала бацьку. Увесь час чакала цуда. А ў Гены, аказваецца, такі вобраз жыцця. Чым далей, тым больш. Развітаюся з ім і не пашкадую. А што далей? Як Глеб паставіцца да гэтага?»

Глеб пайшоў з сям’і недзе праз тыдзень. Кінуў жонку Алену з сынам Іванам. Калі Глеб хацеў пагаварыць з сынам, той адвярнуўся ад бацькі, потым схапіў куртку і, выбягаючы з кватэры, крыкнуў: «Ты не ад маці сыходзіш, ты мяне кідаеш! Я цябе не хачу больш бачыць!»

Не гледзячы Алене ў вочы, Глеб сказаў:

– Алена, я пакідаю вам усё. Грошы буду перасылаць кожны месяц. Скажы Івану, каб не злаваўся. Я яго вельмі люблю. Прабачце мне.

Ліма і Глеб жылі ў самым цэнт-ры горада. Жанчына забрала ад бацькоў сваю дачку Дашу, але дзяўчынка так і не стала роднай для Глеба.

Глеб усё часцей успамінаў сына, сумаваў. Параўноўваў Ліму з простай і ціхай, як «інфузорыя», Аленай.

Ліма працавала журналісткай. У кватэры заўсёды быў беспарадак, гатаваць ёй не было часу. Жанчына ўсё кудысьці спяшалася, і Дашу давялося зноў адвезці да бацькоў Лімы. А ў Алены заўсёды быў парадк, кожная рэч на сваім месцы, у доме пахла прысмакамі.

Аднойчы Глеб спытаў у сябе: «А як даўно я не бачыў Алену і Івана? Цэлыя чатыры гады…»

Глеб падышоў да дзвярэй сваёй былой кватэры. Нерашуча націснуў кнопку званка. Дзверы адчыніла Алена. «Час робіць сваё…», – падумаў Глеб, гледзячы на Алену. На парозе стаяла худзенькая жанчына, валасы кранула срэбра.

Алена паглядзела на Глеба з дакорам. А ў яго сэрца перахапіла, як жалезнымі пальцамі сціснула. Ён ціха сказаў:

– Аленка, ты хварэеш?

– Не, я стамілася, толькі з працы…

– Дзе Ваня?

– Ваня паступіў у ваеннае вучылішча, а зараз паехаў у будатрад.

Глеб наблізіўся да Алены, зазірнуў ёй у вочы, не стрымаўся: абняў, прытуліў да грудзей. Потым пачаў цалаваць у шчокі, вусны, горача шаптаў:

– Прабач, прабач за ўсё. Дай мне шанец. Пусці мяне яшчэ раз у сваё сэрца. Ты ў мяне адзіная…

Потым Глеб сядзеў за сталом на сваім любімым крэсле, а побач сядзела яго маўклівая, простая і вельмі дарагая Аленка. А за акном было сіняе-сіняе неба, як сімвал бясконцага шчаслівага жыцця…

Рассказы «Здрада» Анны Приемко и «Вокзальный Робин Гуд» Валентины Быстримович из нашей рубрики «Мысли на бумаге» читайте в бумажной версии газеты «Вместе!»

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.