Нітка памяці

Рубрики: Новости.

Адкрыла чарговы жнівеньскі нумар газеты «Вместе!», кінуўся ў вочы знаёмы вобраз жанчыны ў квяцістым убранні, і адразу мільганула думка: няўжо Антаніна Іванаўна Касьянава – юбілярка? Учыталася ў радкі, і горкі сум паласнуў па душы. Усё. Няма. Пайшла з жыцця. Недаравальна рана адчыніліся дзверы ў вечнысць перад гэтай простай, прамалінейнай, праў-дзівай жанчынай.

Нітка памяці сама па сабе пацягнулася на тыя паседжанні абласнога таварыства інвалідаў на Калініна-7, уяўляецца яркая асоба ў ролі старшыні нашай сходкі пад кіраўніцтвам Антаніны Іванаўны, яе патрабавальны тон, калі давала рэкамендацыі, калі абмяркоўвалі задачы.

Па прычыне стану свайго здароўя, прызнацца, я іншы раз прапускала паседжанні прэзідыума, але, калі шчасціла, то ў паводзінах самой Антаніны Іванаўны Касьянавай я прачытвала яе мужнасць, цярпенне не паказваць свой стан здароўя. Нябачна праглыне таблетку, як ні ў чым не бывала, далей працягне размову. У такія хвіліны ў мяне ўзнікала пытанне: навошта і дзеля чаго трэба было ахвяраваць сваім здароўем, узвальваць самой, хворай, на сябе паўсядзённы клопат пра другіх, жыць іх праблемамі, тэлефоннымі просьбамі?

Што і казаць, яна не ўсё магла, шмат што бывала невырашальным, бо мер уздзеяння ў яе як у старшыні, акрамя слова «прашу», аніякіх. Усё залежыла ад сумлення прадстаўнікоў жыццядзейных арганізацый, спонсараў, прадпрымальнікаў. А навідавоку, у наш жорсткі час галоўнымі ў зносінах між людзьмі з’яўляюцца не дабрыня, сардэчнысць, спагада, а грашовыя знакі, вельмі цяжка інваліду знайсці узаемаразуменне. Настойлівасць у гэтым Антаніны Касьянавай мела свой поспех, але не заўсёды. І тады словы крытыкі ў свой адрас яна прымала, як балючы ўкол, ад якога каціліся слёзы. Колькі такіх момантаў прыйшлося адчуць і перажыць Антаніне Іванаўне! Яна ізноў настройвалася на жыццесцвярджальную ноту «прарвемся!», кіруючыся лозунгам «павалішся целам – падымуць, павалішся духам – затопчуць».

Якія б гадавыя вынікі ў Антаніны Касьянавай ні былі, яна штогод старалася настроіць на аптымістычную хвалю ўсіх старшынь пярвічных грамадскіх таварысцкіх арганізацый, праводзіла навагоднія «аганькі», свята душы. Я з вялікім задавальненнем успрымала радасны рэзананс ад падобных мерапрыемстваў.

Што ж. Закончыўся, на вялікі жаль, цярністы зямны шлях Антаніны Касьянавай, але памяць пра яе надоўга застанецца ў душах тых, хто быў з ёю побач, меў з ёй цесныя службовыя і сяброўскія зносіны, для каго яна была носьбітам мужнасці і цярпення.

Ніна БУРКО,

старшыня Бярэзінскага грамадскага таварыства інвалідаў

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.