«Ляцяць на ветры косы рыжай восені…»

Рубрики: Новости.

Георгіеўская царква і званіца ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна. Фота з сайта orda.of.by

Сябры, прыемна бачыць, як у рэдакцыю пасля своеасаблівага летняга зацішша прыходзяць вашыя лісты з вершамі. Пішуць нам і пастаянныя нашыя чытачы, ёсць у рэдакцыйнай пошце і лісты ад новых аўтараў, з творамі якіх мы паступова будзем знаёміць вас. А калі нехта яшчэ не падзяліўся з чытачамі газеты сваімі паэтычнымі радкамі, запрашаю вас гэта зрабіць. Наперадзе доўгая восень, дык давайце паспрабуем зрабіць яе больш прыемнай, больш радаснай і паэтычнай. А для сённяшняй рубрыкі я выбрала верш Уладзіміра Караткевіча:

 

У векавечнай бацькаўшчыне клёны

Нячутна пачынаюць аблятаць

На рыжую траву, на мох зялёны,

На весніцы,

На ціхі стаў, на гаць.

 

Зямля глядзіць азёрамі-вачыма

На ясны свет, што стыне у красе.

Як чыста, бы святло абшары вымыла,

Як ціха – быццам зніклі людзі ўсе.

 

Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах,

Як летась, як мільёны год таму…

Ляцяць на ветры косы рыжай восені,

І кліча лісцяў жоўты сум зіму.

 

На вуснах стыне горкі смак рабіны,

Цалую іх, халодныя як лёд.

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

 

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікнеце і вы,

Што векавечны толькі край, і далеч,

І жоўты ліст на зелені травы,

 

Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны

Тысячагоддзі будуць аблятаць

На рыжую траву, на мох зялёны,

На весніцы, на ціхі стаў, на гаць,

 

Што нездарма яна з асінак рудых,

Калі ідзеш увосень па зямлі,

Раняе золата пад ногі людзям,

Каб мы яе любілі й бераглі.

 

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Валерый ПАЗНЯКЕВІЧ

 

Святар

 

Жыў у вёсцы калісьці святар,

Што служыў Богу праўдай і верай.

Ад ягоных малітваў алтар

Пазіраў нам у вочы з даверам.

 

Спавядаліся людзі яму,

Раскрывалі і думкі, і сэрцы,

Каб святар веру ў душы вярнуў,

Каб у іх больш з’явілася сэнсу.

 

У купелі хрысціў немаўлят:

Стрыг валосікі, нечым іх мазаў,

І на мове з людзьмі размаўляў,

Як душа размаўляе з абразам.

 

У царкве той вянчаўся народ,

Адзначаліся боскія святы,

Каб людскі наш працягваўся род,

Ён вадою свяціў нашы хаты.

 

Калі ў вёску прыбегла вайна

З гарнізонам варожых салдатаў,

У царкве не хапіла віна,

Каб спаіць тых нашчадкаў Пілата.

 

З першых дзён іх святар неўзлюбіў,

Бо крыжы ў іх былі не ад Бога.

У званы ён трывожна забіў,

Каб людзей папярэдзіць: трывога!

 

Да царквы пазбягаўся народ,

А святар гучна вымавіў: «Людзі,

Я за вас пакладу свой жывот,

У малітве мы веру здабудзем».

 

За царкву, што Георгій нам даў,

За зямлю, дзе жылі ўсе святыя,

Памаліўся з прыходам святар

І прамовіў радкі залатыя:

 

– У мяне з вамі вера адна.

Калі што, буду біць у званы я.

Са званіцы ўся вёска відна,

Няхай сэрца ў пачвараў завые.

 

Аб адным вас сягоння прашу:

Беражыце сябе дзеля веры,

Не прадайце чужынцам душу,

Бо яны ўсе не людзі, а зверы.

 

Кожны дзень да царквы йшоў святар

Па дарозе, што дадзена Богам.

Назіраў ад святла да святла

За галоўнай вясковай дарогай.

 

Бо яму сам Гасподзь быў сказаў:

– Трэба думаць заўсёды аб вечным…

Папярэджваў святар партызан

Са званіцы тым боем сардэчным.

 

Немцы з вёскі, а ён б’е ў званы,

Каб пачулі ля Сітніцы ў лесе

Тое гулкае рэха вайны,

Што знянацку працяла Палессе.

 

Яго звон тых фашыстаў касіў,

Білі катаў бары і дубравы.

А святар ноччу ў Бога прасіў,

Каб зямлі загаіліся раны.

 

Ды аднойчы таемны той звон

Рассакрэцілі пільныя каты.

За царквой учынілі дазор,

Пасадзілі дазорных ля хаты.

 

Цікавалі так некалькі дзён,

Сны на вейках сваіх калыхалі,

А каб звон болей быў не чуцён,

Са званіцы званы ўсе пакралі.

 

І калі да царквы йшоў святар

Па дарозе, што дадзена Богам,

Ля вачэй засвяціўся ліхтар,

Паплыла пад нагамі дарога.

 

Расстралялі фашысты яго

На вачах у званіцы і Бога…

Яго слова, што ў душах лягло,

Біла катаў на чорных дарогах.

 

…Да магілы яго і цяпер

Падыйсьці не магу я без плачу:

Боль смяротны святар той сцярпеў,

Але веры сваёй не зыначыў.

 

Балада пабудаваная на рэальных гістарычных падзеях, што адбываліся ў 1944 годзе ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У цэнтры згаданай вёскі знаходзіцца Георгіеўская царква – архітэктурны помнік беларускага дойлідства канца XVII – пачатку XVIII стагоддзяў. Менавіта там і служыў святар, які апавяшчаў партызанаў аб карных аперацыях гітлераўцаў.

 

Капитолина ПЕТРОВСКАЯ

(Островец)

 

«Газету «Вместе!» всегда читаю с интересом, правда, давно не писала вам, стихов не слала. Но вот наконец-то выкарабкалась изо всяких дел, забот и отправляю стихи об осени. Очень я ее люблю, осень наступила – и даже легче дышать стало».

 

Осень

 

Еще Шекспир устами Гамлета заметил:

«Как много недоступно нашему уму!»

И отчего прекрасно так на свете,

Когда приходит осень, не пойму.

 

Откуда эти краски, позолота?

Природа напоследок убралась,

На сердце грусть, тоска вдруг

отчего-то.

Откуда эта прелесть вся взялась?

 

Ах, осень, осень, свежесть и прохлада,

Не уходи, постой, тебя молю.

Ах, осень, осень, сердца моего отрада!

Пока жива, тебя не разлюблю.

 

Луна

 

Я вышла вечером пройтись,

А на небе – луна,

Таинственный, волшебный диск,

Она, как я, одна.

 

Преобразилось все вокруг:

Сиянье, торжество,

И от восторга мое вдруг

Трепещет существо.

 

Вдвоем гуляли, не одна –

С подругою луной.

Вокруг такая тишина

И неземной покой.

 

Иван ЕШМАНСКИЙ

(Марьина Горка)

 

«Регулярно с удовольствием читаю рубрику «Паэтычны куфэрак», а теперь решил предложить вам и свои стихи».

 

От любви не уйти

 

Мы так долго мучились, метались,

Расходились и встречались вновь.

О большой любви мы так мечтали,

Только где найти ее, любовь?

 

А калина, пораскинув ветви,

Фонари соцветий вдруг зажгла.

Не поверю ни за что на свете,

Что в душе твоей любовь прошла.

 

И весенней соловьиной ночью

До утра ресниц мне не сомкнуть,

Все я в мыслях вижу твои очи,

Бездонью похожи на волну.

 

Позабыв обиды и печали

И давным-давно простив за все,

Мы с тобой опять рассвет встречали,

Удивляясь утренней красе.

 

Хоть поверить в это невозможно,

От судьбы уйти никак нельзя.

Без любви прожить на свете можно –

Вряд ли будешь счастлив не любя.

 

Анна ПРИЕМКО

(Минск)

 

Горькая рябина

 

Горькая рябина ягодой поманит,

Но чужой мужчина мне родным

 не станет.

Было с тобой горестно, было

с тобой сладко,

А теперь былого вовсе мне не жалко.

Думала, мечтала о любви большой,

Сердце от тоски будто разрывалось.

Только мы не вместе – ты ушел к другой,

Мне же только память о тебе осталась.

 

Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ

(Береза)

 

Проверка

 

Отзвенело лето, отгорело,

Отбурлило всем теченьем рек…

Только я все ж этому не верю,

И всему не верит человек.

 

Кажется, душа заледенела,

Застудилась горестной бедой…

Этому страданью нет предела

Даже под взошедшею звездой.

 

Наползают грозовые тучи,

И сверкнет вдруг молния опять…

Тут кого-то выбросит на кручу,

На которой нам не устоять.

 

Промелькнули памяти мгновенья,

Пролетели спешные года…

Вот где проверяется терпенье,

Как не проверялось никогда.

 

В старом саду

 

Опять брожу тропинкой сада,

В ветвях мне отдается звон

Того, что пробуждает радость

И нарушает часто сон.

 

Того, чем память наделила

По мере права своего

И никого не ущемила

В существовании всего.

 

Не возвращаются оттуда,

Не приближает время нас…

Несу в себе я радость чуда

Как просветленья дивный час.

 

Опять брожу тропинкой сада,

В ветвях деревьев слышен звон,

И чувствую в душе усладу,

Как облегчение сквозь сон.

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.