Пpa падпiску, самацёк i «Фанту»

Рубрики: Новости.

Газета для инвалидов "Вместе!", юбилей, сентябрь, 25 лет, наши читатели, подпискаЗа хваляваннем рэдакцыйных тэлефанаванняў, лістоў, заданняў, тэкстаў сённяшніх, надзённых, нецярплівых, і думкамі не даходзіш да гісторыі. А яна жыве вось у гэтай шафе. З палову сярэдняга чалавечага росту тут стос архіва спачатку газеты «Наша доля», а пасля газеты «Вместе!». І між іншым, шмат цікавых артыкулаў, трапных выразаў, майстэрскіх фота, заразлівых прыкладаў. А галоўные, шмат па-ранейшаму актуальнага на гэтых старонках. Аб чым пісала «Наша доля», а затым газета «Вместе!» 10, 15, а то і ўсе 25 гадоў таму? У гэтай рубрыцы мы ўспомнім тое, што хвалявала нас і нашых чытачоў гэтыя гады.

Жыццё ў нас, спадары i таварышы, гэтак вiруе, што хочаш не хочаш, а куды нi ткнiся – вакол суцэльная проза, аніякай узнёсласці. Таму i на банальнасць цягне. Скажам, набыў я бутэлечку «фанты» за 180 рублёў, выпiў яе ў тры прыёмы. Выпiў, i усё на гэтым, уся, значыцца, радасць. Мiж тым, дакладзі я яшчэ якую дзясятку – i падпiска на газету «Наша доля» ў маiх руках. Вось якая метамарфоза. Цяпер паўгода кожны тыдзень спраўнa чытаць, час бавiць, кругагляд пашыраць, пра суседзяў даведацца, а там, глядзiш, i што-небудзь карыснае для сябе ды для сям’i вычытаеш, а то i канкрэтную дапамогу атрымаеш. А як жа iнакш – газета ж сябар, дарадчыца, адным словам, свая.

Якая прымiтыўная фiласофiя, мабыць, скажа якi чытач, – глядзець на падпiску праз бутэльку з напiткам! Вы яшчэ б палiчылi, колькi можна набыць за тыя грошы кефiра, батонаў ці хлеба. А чаму б i не? Ведаеце, чым меней грошай у кiшэнi, тым часцей i больш старанна ix лічаць. Па-мойму, гэта жыццёвая аксiёма. І iнвалiды ведаюць пра яе лепш за ўcix. Аднак, памятаеце: не ў грошах шчасце, а ў ix колькасці, як казаў адзiн жартаўнiк. А калi сур’ёзна – кошт падпiскi на нашу rазету па кiшэнi большасці членаў БелТІ. Чаму ж у такiм разе мы кульгаем па падпiсцы?

Сёння ў таварыстве больш за 170 тысячаў членаў, а згодна даведкі, атрыманай у «Мiнскай пошце», на 1 лiпеня ў газеты 12 853 чытачы, без рознiцы. Выходзiць, у пераважнай большасці iнвалiды не маюць сваёй газеты. Чаму? Такое пытанне мы задаем перш за ўсё старшыням гарадскiх i раённых аддзяленняў таварыства. Зразумела, не ўсiм, а напрыклад, гарадоў Жодзiна i Беразiно – усяго 14 падпiсчыкаў, Вiлейкі – 22, Ашмян – 23, Вiцебскага раённага вузла сувязi – 8, Круглянскага раёна – 5, Зельвы i Заслаўя – 4 і 3, Фанiпаля – 3, Слаўгарада i Брагiна – па 1.

Спiс гэткiх «рэкардсменаў» можна падоўжыць, але гэта не самамэта. Зазначым iншае: друкаваны орган БелТI не стаў яшчэ для большасці сябрам, дарадчыкам i трыбунай. І прынамсi, зусiм не з-за дapaгoўлi жыцця, а з-за элементарнай непаваротлiвасцi на месцах, пуска падпiсной кампанii на самацёк, нягледзячы i на выдзеленыя cpoдкi для стымулявання. А цяпер адкажам па шчырасці: ці спрыяюць такiя адносiны адзiнству i згуртаванасці нашых iнвалiдаў, ці не пакiдаюць ix сам-на-сам са сваiмi бедамi i праблемамi? Вось, уласна кажучы, якія думкi выклiкаюць вынiкi мiнулай падпiскі. Таму i некаторым старшыням аддзяленняў, якiя нават выказвалi прэтэнзii з выпадку нерэалiзаваных прэмiй (бо няма за што), нагадаем аб адным мiльёне рублёў, якi выдаткавала ЦП БелТI на падпiску, а гэта добрых пяць тысячаў падпiсчыкаў. Зробiм арыфметычную дзею, i стане зразумела, што выратавала падпiску.

Не трэба звяртацца да астралагiчнай службы за прагнозам, каб даведацца, што новая падпiсная кампанiя запатрабуе больш клопатаў i настойлiвасці, i правесці яе неабходна ўдумлiва i арганiзавана. Тады i вынiкi будуць. Хаця б як у Гродне – 1352 чытачы, Гомелi – 395, Брэсце – 384, Баранавiчах – 394, Пружанах – 433, Талачыне – 364, Нясвiжы – 142, Воранаве – 172.

У рэдакцыйнай пошце былi асобныя пiсьмы, аўтары якiх сцвярджалi, што, маўляў, газета не задавальняе ix iнтарэсы. Цiкава, якiя? Вядома, мы не можам задаволiць лiтаральна ўсе патрабаваннi i рабiць газету ледзь ці не на ўсе густы. Але ж мы вытрымлiваем генеральную i прынцыповую лiнiю – асвятляць жыццё БелТI i яго праблемы, ставячы ў цэнтры чалавека – iнвалiда. Цi ж варта адмаўляцца тым аўтарам ад газеты, якую з такой цяжкасцю ўдалося стварыць? Паверце, нiхто з супрацоўнiкаў рэдакцыi не знаходзiцца ў стане эйфарыi ад быццам бы дасягнутых поспехаў, нiхто не лiчыць, што мы ўжо ў творчым росквiце. Але ж мы не згодны, калi нехта спрабуе перакрэслiць зробленае, а тым болей пагражае адмовiцца ад пaдпicкi. Гэта ж нонсэнс!

Са свайго боку творчы калектыў рэдакцыi газеты прыкладзе намаганнi, каб выданне было больш змястоўным, цiкавым i карысным, пашыраючы геаграфiю свайго ўплыву i павялiчваючы аўтарскi актыў.

…А вы кажаце, погляд праз бутэльку. Дык, можа, сапраўды спачатку падпiшамся на «Нашу долю», а ўжо потым замочым «фантай»?

Рэдкалегiя

«Наша доля» № 31

ад 19 жніўня 1993 года

 P.S. Праглядаючы наш газетны архіў, знайшлі мы гэтакі перадавы артыкул. Знайшлі – і засмуціліся. Бо надта актуальным і злабадзённым ён аказаўся. Жыццё павярнулася так, што гэтак жа мы сёння і грошы лічым, а ў рэдакцыі яшчэ і падпісчыкаў. Толькі зараз канкрэтныя лічбы прыводзіць мы не будзем. Ці можна параўноўваць, папракаць ды ставіць у прыклад, калі ў Беларусі налічваецца каля 550 тысячаў інвалідаў?

У гэты юбілейны для газеты, 25-ты, год паўстала пытанне аб яе існаванні. З гэтага месяца, на жаль, мы можам гарантаваць падпіску толькі тым, хто сам, не чакаючы выдаткаў БелТІ, звернецца на Белпошту і падпішацца на сваю газету. І тым самым падтрымае яе і адкажа нам на пытанне, ці патрэбная газета «Вместе!» свайму чытачу. У гэты юбілейны год нам дужа крыўдна чуць намёкі, быццам газета, якую мы аддана і з хваляваннем робім для вас, «грамадству не патрэбная». Дык як жа? Ці чакаюць яшчэ нашыя артыкулы чытачы?

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.