«Дзесьці прадзецца кудзеля зімы…»

Рубрики: Культура, Новости.

Сябры, гэтымі восеньскімі днямі мне хочацца чытаць шчымлівыя да слёз вершы, якія кладуцца на сэрца роўна і спакойна, як кроплі бясконцага дажджу. Такі і верш Сяргея Законнікава:

Гусі апошнія стомленым клінам

Неба ўзаралі, самотна крычаць…

Мне, як заўжды, у такую хвіліну

Хочацца разам з табой памаўчаць.

 

Хочацца тут – у бары азалелым,

Дзе вымятаюць лісцё скразнякі,

Сесці цішком на пяньку абымшэлым

I прытуліцца – шчакой да шчакі.

Гусі крычаць, бо прыйшло развітанне,

Дзесьці прадзецца кудзеля зімы.

Крыл калыханне, як наша дыханне,

Наша дыханне, як крыл калыханне…

Вырай праз вечнасць…

І ў выраі — мы.

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Стихи инвалидов, Галина Горгун, Надежда Парчук, Ольга Кривоносова 

Галина ГОРГУН

(Лунинец)

 

Что поделать, друг мой…

 

Отлетавших птиц многоголосие

И туман, уставший в небесах…

Что поделать, друг мой, это осень,

Рыжая, красивая лиса.

 

Ветер повзрослел и стал серьезен –

Сколько сшил лоскутных одеял!

Что поделать, друг мой, это осень,

Каждый ведь в лицо ее узнал.

 

Если ты о помощи попросишь

И всплакнешь, пригладив седину,

Что поделать, друг мой, это осень,

Никому ее не обмануть…

 

Только и она не будет серой,

Ведь не в увяданьи жизни суть.

Душу очищая, только веруй,

Что согреет в осень кто-нибудь.

 

Все пройдет – и слезы, и усталость,

Поврачуй молитвою беду…

Теплых дней у осени немало,

Нужно только ждать, они придут!

 

***

 

Сорвало бабье лето паутинки

И унеслось в светлеющую даль,

Чуть тронув ваши нежные морщинки,

Чуть сгладив вашу добрую печаль.

 

Пусть за окном дожди, они капризны,

Удел их – молча в лужах раскисать.

Вам не до них. Встречая осень жизни

Еще и как вы можете сплясать!

 

Грусть не войдет к вам просто так, без стука,

Болезни вас в постели не застать.

Усадите за стол детей и внуков,

А часто правнуков, уж всех не сосчитать!

 

И, встав перед иконой на колени,

Привычно осенив себя крестом,

Помолитесь за ваше продолжение,

Всплакнув меж слов об этом и о том…

 

Что мы без вас, опора жизни нашей,

Ведь сердце обо всех еще болит.

Пусть делает природу осень краше,

Но с вами расставаться не велит,

 

Чтоб прелесть лет согласным долгим эхом

Осталась где-то там, в снегах зимы,

Чтоб было нам к кому еще приехать

На свет из непроглядной нашей тьмы…

 

Пусть обойдут вас горе и печали,

Пусть благодать окутывает сны,

Чтоб вы прошедших лет не замечали

И помнили, что очень нам нужны!

 

Светлая пора

 

Осень снова насорила листьями,

Дворник, видно, спит уже с метлой.

И сгорает хвостиками лисьими

Все, что так негаданно ушло.

 

Все ушло стремительно, нечаянно,

Будто и не жили мы совсем.

Осень чисто, нежно, нескончаемо

Входит в темень жизненных проблем.

 

Ничего не хочется, не ищется,

Вволю ветру листьями играть.

Плачется дождю, поэтам пишется.

Осень, осень… Светлая пора.

 

Ольга КРИВОНОСОВА

(Орша)

 

Любимое занятие

 

Напало вдохновенье –

И я пишу.

В душе моей сомненья –

И я пишу.

Когда смеюсь иль плачу,

Я вновь пишу

И не могу иначе,

Ведь тем дышу,

Что в горе и в удаче

Всегда пишу.

 

Бабье лето

 

Как же мне хочется влететь к тебе сейчас

Открытой, чистой, радостной, живой.

Как же мне хочется не прятать радость глаз,

А щедро разделить ее с тобой.

 

А день чудесный, листьев позолота

Блестит на солнце, небо высоко –

Такое голубое, словно кто-то

Сегодня щедро выкрасил его.

 

Вот паутинка легкая коснулась

Щеки моей, я ей шепчу: лети!

И что-то светлое в душе проснулось,

Как будто лето, юность впереди.

 

А это бабье золотое лето

Девчонкой шаловливой веселится,

И вся душа моя теплом согрета.

Не обмануться бы, не заблудиться…

 

Я понимаю ясно: бабье лето…

Что пелось летом, то теперь не спеть.

И все ж, наполненная чистым светом,

Я так хочу сейчас к тебе влететь!

 

Надзея ПАРЧУК

(Пінск)

***

 

То бор, то гай, то палявыя сцежкі

Бягуць насустрач хуткаму аўто,

І рассыпаюць светлыя усмешкі

Валошкі ў гушчы маладых жытоў.

 

А мне ніяк не справіцца з душою –

Я патанаю ў чэрвеньскай красе…

А вунь і мост над Прыпяццю-ракою –

Ён зараз нас праз рэчку пранясе.

 

А там падхопіць лёткая дарога,

І, нібы птушка з выраю вясной,

Я прылячу да роднага парога

І прывітаю кут радзінны свой…

 

***

 

Як бы высока ні лятала

Душа мая ў аблоках –

Яшчэ тых зор не дасягала,

Што са святых вытокаў…

 

Я толькі ведаю і помню,

Што я – пясчынка ў свеце;

Удзячна ранішняму промню,

Што мне прыязна свеціць.

 

І хоць ніколі мне не ўдасца

Да тых свяціл падняцца,

Дык хоць бы вымаліла шчасця –

Дачкой удзячнай звацца.

 

***

 

Я ізноў на радзіме, на мілай,

Я сягоння ў бацькоўскім саду –

Да чаго ж тут салодкаю сілай

Напаўняецца стомлены дух!

 

Слухай, сэрца маё, добра слухай,

А з табой буду слухаць і я,

Так, як бацька вясной-весялухай

Слухаў з мамай свайго салаўя.

 

Ён спяваў ім аб вечнай любові

І аб вечным жыцці напяваў

Салаўінай чароўнаю мовай,

Як мяне, колісь іх захапляў.

 

…Я сягоння – у родных мясцінах,

Я сягоння ў бацькоўскім саду.

Да чаго ж тут узнёсла, гасцінна

Разлунаўся натхнёны мой дух!..

 

Цвіці-красуй, зямля…

 

Цвіці-красуй, зямля,

Пад дабрачынным небам,

Каб вёсачка мая

Была заўсёды з хлебам.

 

У радасці жыла,

Пра будучыню дбала,

Каб слава і хвала

Яе не прамінала!

 

Цвіці, мой любы край, –

Хай дзівяцца суседзі!

Жыві, працуй, спявай

На радасць родным дзецям.

 

Каб дзе хто з нас ні быў

Далёка ад Палесся –

Душою зноў ажыў,

Тваю пачуўшы песню.

 

Пачуўшы голас твой,

Такі ласкава-шчыры, –

У кут спяшаўся свой,

З маленства сэрцу мілы.

 

Да сустрэчы!

 

Да сустрэчы, сябры, да сустрэчы!

Мне ў дарогу збірацца пара.

Хай успомніцца вам гэты вечар,

Як засвеціцца ўранні зара,

 

Як народзіцца новы дзень белы,

І праб’ецца прамень праз камлі,

Як схаваецца месячык спелы,

Перастане ўсміхацца зямлі.

 

Да сустрэчы, сябры, да сустрэчы!

Не сумуйце занадта, прашу.

Я парыў гэты ваш чалавечы

У лірычную песню ўпішу.

 

Абагрэе яна вашы сэрцы

Ў завіруху халоднай зімой,

Не дазволіць надзеям памерці,

Збыцца марам паможа вясной!

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.