Супраць пажараў разам

Рубрики: Новости.

За апошнія пяць гадоў у Беларусі здарылася 40 797 пажараў. У выніку якіх загінула 4 955 чалавек, у тым ліку 118 дзяцей. У 98% выпадкаў пажары ўзнікаюць па віне саміх людзей.

Згадзіцеся, гэтыя лічбы вымушаюць засмуціцца, сур’ёзна задумацца і звярнуць увагу на тое, як можна палепшыць супрацьпажарную сітуацыю ў нашай краіне. Гучыць, канешне, занадта глабальна. Але можна пачаць з сябе, з сваёй сям’і, з блізкіх людзей, з добрых парад аб каштоўнасці нашага жыцця. А яшчэ лепш пачаць з устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нагадаю, што дзейнічае «Рэспубліканская комплексная праграма сацыяльнай падтрымкі сталых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны», па якой пажарныя апавяшчальнікі бясплатна  ўстанаўліваюцца ў кватэрах інвалідаў, ветэранаў працы, вайны, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. Таму разам з прадстаўніком Мінскай гарадской арганізацыйнай структуры РДГА «БДПТ» (Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства) Васілём Касценка мы наведалі шматдзетную сям’ю Качаноўскіх.

Маладыя бацькі Аляксандр і Таццяна выхоўваюць чатырох дзяцей. Самай старэйшай – 10 гадоў, сярэдняму хлопчыку – 3 і двайняткам па 2 гады. Зразумела, узрост такі, што патрэбна вока ды вока. Напрыклад, пакуль маці выйшла на некалькі хвілін, каб вынесці смецце, лічыце, што маленькія ў небяспецы: запалкі, пліта, электрычныя прыборы…  Няшчасны выпадак можа здарыцца толькі па неразуменню дзіцяці. Ён жа не ведае, што чайнік на пліце з кіпятком.

– Нам патрэбна аб’ядноўваць намаганні людзей па пажарна-выратавальнай справе. Трэба дзяліцца ведамі па папярэджанні пажараў у кватэрах, расказваць, што неабходна рабіць, калі ўзнік пажар, – гаворыць Васіль Касценка.

Гэта зараз нам падаецца: а навошта мне гэта, на месцы з’арыентуюся і ўвогуле, мяне гэта ліха не зачэпіць? А калі здараецца няшчасце, як паказвае вопыт, большасць людзей губляюцца, пачынаюць панікаваць. Эмоцыі перамагаюць, і чалавек гіне з-за сваёй недасведчанасці.

Таму Васіль Уладзіміравіч заклікае ўсіх, у першую чаргу, неабыякавых уступаць у рады добраахвотнікаў, камунікаваць, шукаць падзвіжнікаў, дзяліцца вопытам. Бо разам лягчэй уплываць на супрацьпажарнае становішча.

– У Мінску за мінулы год, дзякуй Богу, ніводнай гібелі дзіцяці ў пажары. Але па рэспубліцы ў сярэднім трыццаць дзяцей гінуць, – прыводзіць лічбы Васіль Касценка. – Таму чым больш добраахвотнікаў у краіне, тым менш народу гіне ў агні.

Ладзіць мантаж аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў ідэале патрэбна ў кожным пакоі, але, на жаль, у сувязі са складаным эканамічным становішчам, столькі апавяшчальнікаў няма. У сям’і Качаноўскіх шукаем самае небяспечнае месца, каб патокі дыму, калі што, прыцягнула з усіх памяшканняў. Вырашылі, што каля выхаду з залы – аптымальнае месца. Прычым апавяшчальнік мацуецца толькі да столі.

Усталёўвае рабочы па комплексным абслугоўванні дзяржаўнага прадпрыемства «ЖЭС-5 ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска», добраахвотнік Дзмітрый Казарыцкі. Справа дзесяці хвілін, затое сям’я будзе адчуваць сябе больш упэўнена ў супрацьпажарным плане.

Між іншым, супрацоўнікі ЖЭСа, з’яўляючыся членамі пярвічнай арганізацыі, праводзяць супраць пажарны інструктаж, асабліва гэта датычыцца асацыяльных катэгорый грамадзян, састалелых, інвалідаў, ветэранаў, абследуюць паддашкі і падвалы, а таксама замацаваныя тэрыторыі.

Васіль Уладзіміравіч уручыў сям’і Качаноўскіх лістоўкі з карыснай інфармацыяй па папярэджанні пажараў, нагадаў парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару і парадак эвакуацыі.

Насамрэч, нямала людзей ратуецца дзякуючы менавіта пажарным апавяшчальнікам. А значыць, прафілактыка – напэўна, адна з нямногіх рэальных панацэй ад пажарных бед.

Ганна ЯКІМОВІЧ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.