«Пахнуць пераспелыя суніцы…»

Рубрики: Культура, Новости.

Сябры, гэтым разам вашыя вершы – пра ліпень. Вось што пісаў Анатоль Грачанікаў:

Ha глухіх выжарынах лясных

Пахнуць пераспелыя суніцы.

Разамлела хмеляць медуніцы

На глухіх выжарынах лясных.

 

Сочыцца жывіца з-пад кары,

Па ігліцы на траву страсецца.

Сонна сойка ўскрыкне ў гушчары,

Поблізу ёй дзяцел адгукнецца.

 

Зварухне і перагорне ліст

На асінцы сытая спякота.

Дрэмле заяц.

Дрэмле дзік і ліс,

Дрэмлюць і ласі сярод балота.

 

Я і сам, згрызот сваіх пастух,

Чарамі ляснымі разагрэты,

Ад лянотнай млявасці распух

Пасярод суквецістага лета.

 

Тут, у сховах дрэў, кустоў і траў,

Свет сябе выспельваў і пладзіўся,

Нібы я не жыў, не бедаваў,

Нібы я яшчэ не нарадзіўся.

 

Быў я свой між соснаў і ялін,

Родзічам табе, мураш рухавы.

Нібы той далёкі славянін,

Што яшчэ не знаў пакут і славы –

Неба і зямлі слухмяны сын.

I яму, пад бок паслаўшы травы,

Мяккі ліпень лашчыў зрок і слых

На глухіх выжарынах лясных.

Вершы сённяшняга нумара – пра лета, ліпень, Купалле і не толькі.

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Поэзия, стихи инвалидов, Купалье, папараць-кветка, июль, Галина Горгун, Генадзь Бураўкін
Віктар Барабанцаў. Купалле.

 

Галина ГОРГУН

(Лунинец)

 

Ночь купальская

 

Ах, сколько есть у лета чудных ночек…

Зелёным кружевом прибрежная трава.

Так нежно по реке плывет веночек,

И от костров весёлых кругом голова.

 

Ночь ты купальская, надежда и интрига.

Решишь, что на какой-то из дорог

Через костёр, наверно, легче будет прыгать,

Чем отыскать заветный папороть-цветок.

 

За то упрека нет тебе, – ведь нет обмана.

Вдруг счастье все-таки возьмет и оживет?

И свято верят в то Ванюши и Иваны…

Пускай веночек по реке ещё плывет.

 

Его волна девичьей нежностью ласкает,

На нежность эту он еще и не один…

Есть ночь купальская, счастливая такая.

А значит, будет счастье впереди!

 

Ночь Купальская

 

Отнимем мы у звезд простор

На ночь, всего одну…

Пусть льётся смех, горит костер,

К воде венки прильнут.

 

Пусть лижет теплая вода

Шедевр умелых рук.

Смотри, желанье загадай.

Не сбудется? А вдруг!

 

А вдруг все прошлое уйдет,

Золой сгорит в огне,

Затем настанет лишь черед

Счастливых, светлых дней.

 

И ты, уставший от потерь,

Спать рано не ложись.

Жди эту ночку, жди и верь,

Что есть другая жизнь.

 

Отступят с нею зло и боль,

Усталость и раздор…

Ты лишь случиться ей позволь

И разожги костер.

 

Пусть ночь купальская в тебе

Огнем добра живет

И сбережет от всяких бед,

Как минимум, на год!

 

Примета

 

День на земле случился и поник,

Ко сну склонились города и веси.

С веслом на небо выплыл молодик.

А можно ль на рожок ведро повесить?

 

К сей истине, не писаной пером,

Как к чистой правде, обращались люди –

На кромке месяца удержится ведро,

Так, стало быть, дождливым месяц будет.

 

А если у него пологий край,

Не быть дождю, такая есть примета.

Зонтам – запрет. Купайся, загорай

На поле и на даче. Здравствуй, лето!

 

Июль, подаривший свободу

 

С утра какое-то волненье у народа…

Над нами небо с гордой чистой синевой.

Июль родился, подаривший нам свободу,

Свободу, ставшую источником всего.

 

Свободу жить, любить и планы наши строить,

Свободу выбора пути своей страны.

Свои заслуги у нее, свои герои

И мы сегодня поклониться им должны!

 

К нам не вернутся угнетение и рабство,

Счастливым будет утро завтрашнего дня.

Страна родная! Как светлы твои убранства,

Как сердце гордое велит тебя понять!

 

Нет, повторения войны мы не допустим.

Пусть в каждом городе, в любой из деревень

Тепло и радостно живется белорусам

И вести добрые приносит новый день!

 

Ганна ПРЫЁМКА

(Мінск)

 

***

 

Блукае душа, блукае

Па сцежках лясных, па Слабадзе,

Я добра ведаю: куды ні пайдзі,

Да роднай хаціны яна прывядзе.

Там верандачка насцеж адкрыта,

І падасца, што насустрач маці выйдзе

І пацалункамі агорне мяне.

 

Ды закрыта калітка глухая,

Чужая засова на ёй са двара.

І душа мая па садочку блукае.

Ды вадзіцы халоднай нап’ецца з вядра.

 

Паблукае па шыбах, па рамках,

Зазірне ў шчылінку фіранак у вакне.

Ды не знойдзе там ні таты, ні мамы,

Мілы вобраз іх у сне мільгане.

 

 Успаміны

 

 

Адплываюць усё далей гады,

Дзе мы свае пакінулі сляды.

У полі, дзе траў пышнае цвіценне,

Ля рэчкі Гайна, дзе прыходзіла натхненне.

 

Матуля з поля несла малачко парное,

Якое пахла хмелем траў.

Дзяцінства басаногае і дарагое

Пранеслася сярод дубраў.

 

І ціхае сяло Звярынічы

Мне ў снах ізноў прысніцца.

І лета будзе з навальніцамі,

На жаль, мінулае не паўтарыцца.

 

Я люблю!

 

Я вінавата, што маўчу

Маліцца трэба на бярозы і магілы.

«Люблю цябе, Айчына!» – пракрычу

І кветкі пакладу маўкліва.

 

Я вінавата, што маўчу

Пра лугі шаўковыя і лес дрымучы.

Пра аднавяскоўцаў, лёс якіх горкі і плакучы.

У Звярынічах імёны іх на помніку ўвекавечаны.

 

Я вінавата, што маўчу

Пра тое, што вакол святло і ціш.

І пакланіцца салдату-воіну ў Гайне вас прашу,

Які аберагае нас, падняўшы галаву ўвысь.

 

Я вінавата, што маўчу

Пра Беларусь, дзе я жыву шчасліва.

«Народ мой, я цябе люблю!» – я пракрычу.

Мы, беларусы, самыя міралюбныя і шчырыя.

 

Словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ніны Сакаловай, Великая отечественная война
Балада пра мінёраў.

Балада пра мінёраў

 

Словы Генадзя БУРАЎКІНА

Музыка Ніны САКАЛОВАЙ

 

Столькі гадоў неадступнаю зданню

Былое трывожыць салдацкія сны…

Штоночы ўстаюць і ідуць на заданне

Хлопцы-мінёры апошняй вайны,

Мінёры апошняй вайны.

 

Здаецца, вайна так даўно адгрымела.

Акопы травою даўно зараслі…

Мінёры ўсё ходзяць і ходзяць нясмела,

Ходзяць мінёры па нашай зямлі,

Нясмела па нашай зямлі.

 

Топчуць іх боты палын прагорклы

І недаспелыя каласы.

Абнюхваюць кожны грудок і пагорак

Мінашукальнікаў тупыя насы,

Мінашукальнікаў тупыя насы.

 

Мінёры пад ногі глядзяць асцярожна:

Не наступіць бы праз гэтулькі год

На міны вайны ці сябраву каску,

Каску, прабітую навылёт,

Прабітую навылёт.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.