Горад памяці Смаленск

Рубрики: Новости.

Працягваем расповед пра грамадска-патрыятычны марафон «Гарады Перамогі»…

***общественно-патриотический марафон Города Победы, Смоленск, экскурсия, делегация Белорусского общества инвалидов, Королюн, возложение цветов, Вечный огонь, Победа в Великой Отечественной войне

Раніцай 22 чэрвеня ўдзельнікі марафону выправіліся на экскурсію «Агнявымі дарогамі вайны», хаця расказвалі нам, канешне, не толькі пра вайну. Увогуле, нават з вакна аўтобуса Смаленск – надзвычай прыгожы горад. Уражвае яго старая забудова, колькасць будынкаў розных эпохаў і стыляў, што захаваліся да нашага часу. Таму горад сапраўды вельмі розны, непадобны – здаецца, па яго вуліцах і дамах можна вывучаць гісторыю архітэктуры.

общественно-патриотический марафон Города Победы, Смоленск, экскурсия, делегация Белорусского общества инвалидов, Королюн, возложение цветов, Вечный огонь, Победа в Великой Отечественной войне…У Скверы Памяці Герояў можна пабачыць помнік у памяць пра Айчынную вайну 1812 года. Помнік зроблены ў выглядзе скалы, на якой знаходзіцца гняздо. Сюды з мячом у руцэ караскаецца воін – вось захопнік ужо амаль дацягнуўся да гнязда! – але яго бароняць два арлы. Пад помнікам месціцца надпіс «Благодарная Россія – Героямъ 1812 г.». Вось так сімвалічна былі адлюстраваныя падзеі той вайны, і немудрагелістая прыгажосць гэтага памятнага знака сапраўды прыцягвае ўвагу.

…Адна з найпрыгажэйшых цэркваў, якую мне давялося бачыць, – гэта смаленскі Сабор Успення Найсвятой Багародзіцы, які ўражвае сваёй узнёсласцю і звонку, і знутры. Яшчэ стоячы ля падножжа лесвіцы перад храмам, можна адчуць яго дзіўную веліч. Варта сказаць, што да пачатку Другой Сусветнай вайны ў царкве знаходзілася Смаленская ікона Божай Маці, але пасля акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі абраз знік і дагэтуль не быў знойдзены.

***общественно-патриотический марафон Города Победы, Смоленск, экскурсия, делегация Белорусского общества инвалидов, Королюн, возложение цветов, Вечный огонь, Победа в Великой Отечественной войне

Удзень мы сабраліся, каб ускласці кветкі да Вечнага Агню – таго самага, каля якога ўначы ўжо былі запаленыя свечкі.

Спачатку кветкі да помніка ўскладалі дзеці. Уважлівыя вочы, засяроджаныя тварыкі – вельмі добра і правільна, што маленькіх грамадзянаў таксама не забылі ў гэты помны дзень. Не забылі, узгадваючы пра мінулае, паклапаціцца таксама і пра будучыню, якая ў тыя хвіліны расла і мацнела там, ля Вечнага Агню. І як на маю думку, менавіта так і трэба расказваць пра жорсткасць і бессэнсоўнасць вайны: не пад бравурныя маршы і не на прыгожых парадах, а перад магіламі. Каб было бачна і зразумела, што вайна – гэта насамрэч не толькі і не столькі Дзень Перамогі, гэта тысяча чатырыста васямнаццаць дзён да яго, і заканчваюцца войны не святочнымі салютамі, а хвілінай маўчання… Як жа хочацца, каб гэтыя ўрокі гісторыі не міналі дарма.

Затым кветкі да Вечнага Агню панеслі ўдзельнікі марафону. Спачатку, высыпаўшы з аўтобусаў, дружна разгарнулі велізарны, метраў дваццаць у даўжыню, сцяг Расійскай Федэрацыі. Калі яго паволі неслі да помніка, сцяг быў падобны на жывую раку, якая цячэ ад чалавека да чалавека, хвалюецца і калышацца ў руках. Вось на пастамент ля помніка ляглі кветкі, вось ужо разгорнуты і прыўзняты сцяг… Вось яна, увасобленая ў сімвалах перамога.

***общественно-патриотический марафон Города Победы, Смоленск, экскурсия, делегация Белорусского общества инвалидов, Королюн, возложение цветов, Вечный огонь, Победа в Великой Отечественной войне

Увогуле ж ад марафону засталіся толькі самыя добрыя ўражанні. З прыемнасцю ўспамінаюцца гасціннасць гаспадароў і адкрытасць гасцей, іх шчырае зацікаўленне да нас, заходніх суседзяў. Асабліва запомнілася, як прымалі і віталі нашую невялікую беларускую дэлегацыю. Калі апладысменты – то гэта былі проста шалёныя воплескі, калі сустрэчы – то нібыта са старымі сябрамі: падыходзілі, перапытвалі: «Гэта вы з Беларусі?», знаёміліся, пачыналі ўзгадваць сваякоў-беларусаў, а часам заканчвалася ўсё зусім ужо неверагодным: «Дык я ж таксама беларус! Ну да, беларус. Адчуваю сябе беларусам…»

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.