Чалавеку патрэбна…

Поддержи

Рубрики : Культура, Новости.

Сябры, зноў даем слова вам і вашым вершам. А таксама – Сяргею Грахоўскаму:

Чалавеку патрэбна не слава,

А людская ўвага і ласка,

І сардэчнае шчырае слова,

І вясёлая добрая казка.

 

Чалавеку патрэбна ўсмешка

Незнаёмых вачэй і знаёмых,

Каб дажджамі размытая сцежка

Стала лёгкай на кручах і стромах.

Чалавеку не трэба спагады –

Дабрата чалавеку патрэбна,

Каб, мінаючы прорвы і спады,

Узбірацца на стромкія грэбні,

 

Каб сяброў сустракаў клапатлівых

На дарогах, далёкіх ад дому,

І каб сам быў заўсёды шчаслівы,

Калі шчасце прыносіш другому.

 Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Поэзия, стихи инвалидов, родной дом, отец, бацька, Ганна Прыёмка, Тамара Сенкевич, Нина Соколовская, Геннадий Песчанский, Станислав Петриченко
Іван Пратасеня. Спеюць антонаўкі.

 

Тамара СЕНКЕВИЧ

(Новогрудок)

 

Наши годы

 

Наши годы, как птицы, летят,

Их уже не вернуть нам назад.

Вот и прошлый год пролетел,

Кто заметить его успел?

 

Так уходят родные, друзья,

Все свободнее в наших рядах…

Хоть судьбу изменить нельзя,

Не жалейте о прошлых годах.

 

Хоть и короток наш с вами век,

Хоть торопится жить человек,

Только все-таки жизнь хороша –

Пусть же радуется душа!

 

Но хотелось бы все же вернуть

Нами ранее пройденный путь.

И ошибки исправить чуть-чуть,

Позабыть что-то и зачеркнуть.

 

Я желаю вам всем долго жить,

Улыбаться, работать, любить,

Видеть солнышко в небесах

И не думать о грустных днях.

 

Ирина ТЕРЕБИЛОВА

(Витебск)

 

Надежда

 

Вы про смерть никогда не пишите –

Жизнь дана для того, чтобы жить.

И из жизни уйти не спешите –

Постарайтесь ее полюбить.

 

От сумы, от тюрьмы, от болезни

Нам страховку никто не давал.

На комиссии врач в нашем деле

Нам вердикт «инвалид» написал.

 

На судьбу не ропщите, не надо,

И душа зачерстветь не должна.

Сами жизнь вы свою полюбите,

И тогда вас полюбит она.

 

Картина «Березовая роща»

 

Картина так прекрасна,

Что за душу берет!

Березовая роща

Покоя не дает.

 

Как хочется ногами

Пройти по той траве,

Где солнце ярко светит

В небесной синеве.

 

Потоки света меркнут

И возгорают вновь,

А воздух свежий, чистый –

Он будоражит кровь.

 

Мне так приятно видеть

Цвет зелени живой…

Березовая роща

Шумит своей листвой.

 

Ганна ПРЫЁМКА

(Мінск)

 

Сыну

 

Як светла ў жнівеньскіх начах!

Усё цяжэй становіцца ў нагах,

І слёзы стынуць на вачах:

Жыццё прабегла ў радасці й грахах.

 

Але ж пакуль, сыночак, я жывая,

Ты для мяне маленькі назаўжды.

І як прыкрыць ад бед цябе, не знаю,

Як заглушыць жа боль маёй душы?

 

«Ты даражэй за золата», – кажу,

Маліцца не стамлюся за цябе.

Пакуль, сыночак, ты жывеш – і я жыву

Надзеяй, верай і любоўю да цябе.

 

Дачцэ

 

Бяжыць, бяжыць дарожка лугавая,

Насустрач мне спяшыць дачушачка малая.

Русявая галоўка ззяе ў прамяні,

Аж раптам падае і ножкі раніць да крыві.

Цалую, абдымаю і дзьмухаю на каленкі твае…

Як часта гэты сон мне сніцца,

Хаця даўно пазагойваліся ранкі на нагах.

Мая чарга да цябе лашчыцца і туліцца.

Падзьмухай ты на трэшчынкі на маіх руках.

 

* * *

 

Тата з матуляй даўно на нябёсах,

Ды і мы, браток, ужо сівыя.

Успаміны – і вочы ў горкіх слязах,

Як хочацца, каб вы былі жывыя.

 

Як не маглі мы зразумець,

Што родныя бацькі такія дарагія,

Што прытуліць, аблашчыць, абагрэць

Маглі яны, а мы былі глухія і сляпыя.

 

Цяпер усё аддала б я,

Каб зноў вярнуць гады былыя,

І так вас моцна берагла б!

І цалавала б, цалавала, мае вы незямныя!

 

Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ

(Береза)

 

Нестыковка

 

Синим ветром раскручена даль,

Птичьим свистом осыпана роща…

А себя… А себя мне не жаль,

Ощущаю, что дни все короче.

 

На отрезке дневной полосы

Вот спешит кто-то вновь с опозданьем:

Барахлят, видно, снова часы,

Убивая всю радость свиданья.

 

Отражается окнами даль,

Серый ветер неистово свищет…

Нестыковка… И лет уж не жаль,

Лишь в потемках душа что-то ищет.

 

Что ей нужно, уставшей за день,

Утомленной пустыми делами?

От березы в окне снова тень,

Что-то я все шепчу ей губами.

 

И ей, видно, меня не понять,

Не понять ей скупого молчанья…

Жаль, что мне уже не двадцать пять,

Чтоб назначить кому-то свиданье…

 

Никто не забыт

 Слова Станислава ПЕТРИЧЕНКО

Музыка Нины СОКОЛОВОЙ

Народная память потверже гранита,

Никто не забыт. Станислав Петриченко, музыка, Нина Соколова.
Никто не забыт. Слова Станислава Петриченко, музыка Нины Соколовой.

Народная память как воина щит.

Никто не забыт и ничто не забыто –

Народная память твердит.

Никто не забыт.

 

Простые слова, но сколько в них боли!

Их в этом значение, смысл и секрет.

Мы помним солдат, не пришедших из боя,

И свято храним их завет.

Храним их завет.

 

Растут города под надежной защитой,

И воин на страже Отчизны стоит.

Никто не забыт и ничто не забыто –

Народная мудрость гласит.

Никто не забыт.

 

Ганна ПРЫЁМКА (Мінск)

Бацька

Уладзік з сябрамі бег дадому. Закончыўся навучальны год. Наперадзе экзамены, а потым – самастойнае жыццё. Хваля радасці ўздымалася ў грудзях, сэрца замірала ў чаканні чагосьці новага.

Уладзік з маці жыў у невялікім доме, каля ганка якога цвіў раскошны куст бэзу. Сёння ў маці быў дзень нараджэння, і да святочнага стала яна гатавала варэнікі з вішняй.

Вечарам, калі яны селі вячэраць, маці ўздыхнула і сказала: «У гэты дзень твой бацька заўсёды дарыў мне ландышы, мае самыя любімыя кветкі». Раней маці не расказавала Уладзіку пра бацьку, а ён не пытаўся. Але гэтым разам ціхенька папрасіў:

– Мама, раскажы мне пра бацьку. Хлопцы здзекуюцца, кажуць, што ён памёр, бо быў п’янтосам.

Слова «бацька» Уладзіку гаварыць было цяжка.

Маці паглядзела на сына, яшчэ раз уздыхнула і пачала расповед:

– Было гэта тады, сынок, калі вяселлі ладзілі пад гармонік. Юрась пасля гулянак вечарам праводзіў мяне дадому. А які раўнівы быў… Я лепш за ўсіх адбівала полечку і спявала частушкі. Хлопцы заўсёды запрашалі мяне танцаваць. Юрась стаяў насуплены, нібы чымсьці пакрыўджаны, а пасля вечарыны абавязкова ўчыняў бойку з хлопцамі, якія мяне запрашалі на танец. Мяне гэтыя бойкі палохалі. Я вельмі кахала Юрася, але выгляду не падавала, хавала свае пачуцці. Так мінуў год. А аднойчы ён прыйшоў да свайго сябра Петруся і сказаў яму: «Не любіць яна мяне… З’еду!» І з’ехаў. Пісаў Юрась толькі Петрусю і свой адрас забараніў каму-небудзь даваць… Ён, сынок, аднойчы вернецца, і ты ўбачыш, што твой бацька самы разумны, добры і прыгожы чалавек ва ўсім свеце.

Хутка Уладзіслава прызвалі ў армію. Нейкія незразумелыя сны даймалі юнака: нібы яны з маці збіраюць у лесе чарніцы, а калі хлопец азіраецца, то маці нідзе няма. Убачыў толькі глыбокую яму, а ў ёй старую мядзведзіцу, якая жаласна рыкала… Штосьці непакоіла хлопца, хаця маці ў лістах пісала, што ў яе ўсё добра, яна чакае свайго сыночка.

Скончылася служба ў арміі. У падарунак маці Уладзіслаў купіў завушніцы і пярсцёначак з каменьчыкамі бурачковага колеру. Але маці так іх ні разу і не надзела. Яна цяжка захварэла, а восенню памерла. Хаваць маці Уладзіслава прыйшлі амаль усе жыхары вёскі, быў сярод аднавяскоўцаў і дзядзька Пятрусь. Ён падышоў да хлопца, паклаў руку на плячо і прамовіў:

– Ї Уладзік, твой бацька даслаў ліст. Ён просіць цябе прыехаць да яго, у Сібір. Ты не крыўдуй на яго. Ён хацеў прыехаць да вас, але сорам перад тваёй маці стрымліваў яго. У цябе, хлопча, бацька адзін, паважай яго такім, які ён ёсць.

Дзень быў сонечны. Уладзіслаў у адной руцэ трымаў вялізную сумку, а другой замыкаў хату… Зайшоў да суседкі, бабы Насці, папрасіў глядзець за магілкай маці. Накіраваўся ў бок чыгункі. Пад нагамі шамацела жоўта-чырвонае лісце, раскіданае ветрам…

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.