Сэрца помніць балючую дату

Рубрики: Новости.

Рыгор Сітніца. Дом 1941-га года.

Сябры, да дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня – мы ізноў друкуем вашыя вершы пра вайну, лісты з якімі ледзьве не пастаянна прыходзяць да нас у рэдакцыю. І гэта зразумела: можна забыць нешта іншае, але не вайну, не тую вайну, пра якую так пісаў Анатоль Вярцінскі:

Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён ваяваў.

 

Ціха было і чыста

ў полі яго дзяцінства,

былі агонь і дым

на полі ратным тым.

 

Два полі было ў салдата.

Адно зелянела травой,

другое было ўзарата

вайной і паліта крывёй.

 

Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі збіраў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён паміраў.

Вядучая рубрыкі

Ніна КАЗЛЕНЯ

 

Иван МАТВЕЕВ

(Брест)

Родился 7 марта 1928 года в Воронежской области. Служил в пограничных войсках СССР, в том числе начальником заставы в Брестском районе, старшим контролером КПП «Брест» и заместителем начальника отделения по политчасти. В настоящее время майор в отставке Иван Матвеев на заслуженном отдыхе.

 

Труд − источник всех побед

 

К 70-летию Победы в Великой Отечественной войне

 

Помню я степные дали,

Как наши люди голодали −

Пришла к нам страшная война,

Забрала всех мужчин она…

Остались дети, старики,

Но хлеб растили, как могли.

Коров в повозки запрягали,

И хлеб для фронта поставляли.

Говорил нам, внукам, дед,

Что труд – источник всех побед.

А тут одна на всех Победа,

Остались в прошлом наши беды…

Союз единый − счастлив я,

Как вся великая родня.

О, как мы в Бресте дружно жили −

Бакулин, Папшев, Кублашвили…

Спасибо, Брест, тебе за это,

За строки скромные поэта.

За дни чудесные на даче

С трудом крестьянским и удачей…

Я вижу радостные лица,

В покое мирная граница.

А больше счастья мне не надо –

Ведь мир как высшая награда!

Наградой буду дорожить –

Желаю внукам жить да ЖИТЬ!

Ганна ПРЫЁМКА

(Мінск)

Дзядам маім прысвячаю

 

У вёсцы Звярынічы Лагойскага раёна ста-іць помнік, дзе выбіты імёны чатырох маіх дзядоў, якія не вярнуліся з вайны.

 

Мне хочацца пакланіцца да зямлі

Дзядам сваім, не вярнуўшымся з вайны.

Ім хацелася марыць, жыць і кахаць,

Загінулі… Было ім толькі

трыццаць пяць.

Загінулі, каб мы былі святлом і цішаю

 сагрэты.

Загінулі, каб хлебам досыта былі наеты.

Лёс ваш жудасны, нялёгкі, горкі.

Паклонімся да зямлі жывыя мёртвым.

Я кветкі пакладу да помніка са слязьмі.

Я добра ведаю: мае дзяды

Галоўнае ўсім сказалі!

 

Маім бабулям

 

Стаю ля магілкі тваёй, успамінаю:

У вайну бабуля была сувязная.

З Мінска з задання яна ішла

І на нямецкі патруль набрыла.

 

Шапнуў паліцай немцу на вуха:

«Гэтая вось у кажуху маладуха,

Жанчына не простая,

А партызанская сувязная».

 

Сарвалі валёнкі, садралі кажух,

У склеп кінулі ў адной кашулі.

Плёткамі білі, рукі ламалі,

Ды не зламалі бабулін дух.

 

Вусны яе маўчалі…

У думках з дзецьмі развіталася,

Іх у хаце шасцёра засталася.

Ды вызвалілі партызаны сваю сувязную.

Напалі і разбілі фашысцкую зграю!

 

Дзякуй, дзякуй, бабулечка Дуся!

На магілцы тваёй да зямлі пакланюся.

Не павыраслі б без цябе твае дзеці,

І я б не з’явілася на гэтым свеце.

 

Міхаіл БАШЧУК

(Пінск)

Радзіме

 

Беларусь… О, родная старонка!

Як малітву, вымаўляю я не раз,

Чую: крочыць молада і звонка

Свята Незалежнасці да нас.

 

Выспявае песня ў небе чыстым,

Тчэцца гул святых тваіх званоў

Даляглядам луга шаўкавістым,

Каласамі ліпеньскіх палёў.

 

Дні імкнуць, складаюць год за годам.

З той пары, як нарадзіўся кліч

«За пасад пачэсны між народаў»,

Ён набатам праведным гучыць.

 

Стала ты сястрой у сям’і вялікай,

Зданню знік – цяпер ужо навек –

Край лучыны ды балотаў дзікіх,

Шчасным быў каб кожны чалавек.

 

Песні заспявала стогалоса,

Што твае стварылі песняры,

Расчасаўшы сонечныя косы

Раніцы – цудоўнае пары.

 

І не моўклі часам ліхалецця

Песні дарагіх тваіх сыноў,

 

Што ўзнялі сцяг жыцця над смерцю,

Каб яно крынічыла ізноў.

 

Пад нагамі ката-супастата

Край збалелы помстаю палаў,

Кожны сын твой стаў тады салдатам.

Смелай партызанкай ты была!

 

…Молатам, сярпом стальным ды плугам

Вызначаеш лёсу свой працяг.

Помнік Міру – цытадэль над Бугам

На скрыжалях нашага жыцця.

 

Гэтым верасовым ранкам звонкім

Мы прыйшлі з віхуры і надзей,

Каб з табою, родная старонка,

Крочыць плённым поступам далей!

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.