Арфеі і эўрыдзікі

Рубрики: Культура, Новости.

СУ Инвацентр, Светлана КолобаеваСтаражытныя грэкі калісьці верылі, што Эўрыдзіка – гэта лясная німфа, чараўніца, у якую закахаўся легендарны і вельмі таленавіты музыка і спявак Арфей. Ды так закахаўся, што калі яго маладая жонка памерла ад укусу змяі, няўцешны Арфей выправіўся ў царства памерлых, каб вярнуць яе. Моц яго таленту была такой вялікай, што гэта ў яго атрымалася…

СУ Инвацентр, Светлана Колобаева

А ў гадаванцаў музычнай студыі «Эўрыдзіка», што дзейнічае пры сацыяльнай установе «Інвацэнтр», атрымалася ўскалыхнуць сваёй творчасцю, шчырасцю і адкрытасцю цэлую буру пачуццяў у сэрцах слухачоў. Гэта адбылося пад час канцэрта студыі 14 мая.

Выступленні і выступоўцы былі розныя:

…светлая – гэта пра Алену Гук, і пра яе маму, якая разам з дачкою прыехала на канцэрт, а яшчэ пра песню «Старый клен», якую дзяўчына выконвала пранізліва, амаль да слёз.

…таямнічая – Святлана Казлова, якая нібыта пераўвасобілася ў кошку з аднайменнай вядомай песні.

Елена Гук, СУ Инвацентр, Светлана Колобаева
Алена Гук.

…непараўнаны Аляксей Элькановіч, яму, здаецца, цеснавата было на сціплай сцэне «Інвацэнтра», яму б вялікую пляцоўку для выступлення…

…цудоўная Ларыса Вайцэховіч уразіла выкананнем песень «Эхо любви» і «Гори, гори, моя звезда».

Таксама ў канцэрце ўдзельнічалі Ігар Дземідовіч, Юрый Шышко, Марына Нерушава, Вольга Нікіціна ды іншыя выступоўцы. Усе яны займаюцца ў студыі з дапамогай Яны Аланіні і кіраўніка інструментальнага аддзела Лізаветы Пяткевіч. Разам з выхаванцамі студыі на канцэрце спявалі выступоўцы з Завадской раённай арганізацыі Мінска.

Светлана Козлова, СУ Инвацентр, Светлана Колобаева
Святлана Казлова.

Дырэктар «Інвацэнтра» Святлана Генадзьеўна Калабаева расказала наступнае:

– Я прысутнічала на рэпетыцыях і на занятках і была ў захапленні. Я падтрымліваю гэтыя пачынанні, я сама займаю кіруючую пасаду, таму з упэўненасцю магу сказаць: з кіраўніком студыі «Эўрыдзіка» нам пашанцавала, і сёння мы ўбачылі вынік яе і нашай працы за год. Таму запрашаю прыходзіць да нас, гэта, вы самі бачыце, будзе цікава і захапляльна.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.