Якая яна, даступнасць?

Рубрики: Новости.

У асяроддзі людзей з інваліднасцю так часта кажуць пра даступнасць! Аперыруюць словамі «інклюзія», «дзеяздольнасць», «безбар’ернае асяроддзе» і іншымі важнымі паняццямі, якія, часам здаецца, мала пра што кажуць большасці людзей. А да таго, што незразумела, лёгка губляецца інтарэс. І мы яшчэ, бывае, здзіўляемся, чаму праблемамі людзей з інваліднасцю так мала цікавяцца ў грамадстве. Напэўна, не апошняя прычына ў тым, што самі гэтыя праблемы падаюцца занадта складанымі.

Менавіта гэта і вырашылі выправіць сёлета прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю, арганізаваўшы выстаўку «Даступнасць – гэта…», якой, дарэчы, пачаўся Тыдзень Даступнасці – 2015.

Скажу па праўдзе, яшчэ ідучы на выстаўку, я думала: а што ж там будзе? І мімаволі сама спрабавала закончыць прапанаваную арганізатарамі фразу: даступнасць – гэта… Для інваліда-калясачніка гэта, напрыклад, безбар’ернае асяроддзе. А для інваліда па зроку? Напэўна, нейкія тэхнічныя сродкі і прыстасаванні, з дапамогай якіх ён зможа чытаць, карыстацца камп’ютарам… Але неяк гэта ўсё было няпэўна, неакрэслена і ў рэшце рэштаў – незразумела.

Як потым выстветлілася, менавіта гэтага і хацелі пазбегнуць стваральнікі праекта. Паводле задумы, новая выстаўка павінна расказаць тым, хто яе ўбачыць, пра розныя віды даступнасці ў самым шырокім разуменні. Менавіта так і атрымалася дзякуючы працы мастачкі Веранікі Чайкі, якая здолела ператварыць часам грувасткія і складаныя для разумення паняцці ў малюнкі-плакаты. На першы погляд, усё звычайна, і самі малюнкі простыя, але глядзіш на іх і разумееш: даступнасць – гэта, насамрэч, такія звыклыя рэчы! І яны вартыя таго, каб стаць звыклымі для ўсіх.

Вось, напрыклад, плакат «Даступнасць – гэта займацца любімай справай». Адным сказам аўтарка здолела сказаць так шмат: і пра адукацыю для людзей з інваліднасцю, магчымасць ці немагчымасць яе атрымаць, і пра працаўладкаванне – яшчэ адно немалаважнае пытанне.

Дарэчы, на выстаўцы былі і паменшаныя копіі плакатаў – паштоўкі. Іх можна было падпісаць і адправіць адрасату, пэўнаму чалавеку ці цэлай арганізацыі, са словамі ўдзячнасці, падтрымкі або парады па стварэнні ўмоваў даступнасці для інвалідаў.

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі коратка расказаў пра сёлетні Тыдзень Даступнасці. Традыцыйна гэтая падзея дае магчымасць атрымаць прафесійную прававую дапамогу па пытаннях, звязаных з інваліднасцю. Зноў жа, даступнасць будзе разглядацца не толькі як архітэктурнае паняцце, а, паводле словаў Сяргея Драздоўскага, як «магчымасць для чалавека скарыстоўваць
свае правы і магчымасць пераадолець інваліднасць». Новым жа ў гэтым годзе будуць абмеркаванні пытанняў аб дзеяздольнсаці і незалежным пражыванні людзей з інваліднасцю. На адкрыцці выстаўкі прысутнічаў і Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Брус Бакнэл, які параўнаў пытанні даступнасці ў Беларусі і Вялікабрытаніі.

Куратар галерэі TUT.BY Таццяна Бембель высока ацаніла мастацкую вартасць прадстаўленых на выстаўцы плакатаў:

– Я лічу, што мастакі здольныя прайсці наскрозь сацыяльныя, узроставыя, ментальныя, моўныя бар’еры і знайсці кароткі шлях, адшукаўшы дакладнае, ёмістае рашэнне, і вельмі проста патлумачыць складаныя рэчы. Мастацтва ў такой сітуацыі – проста выратавальны інструмент.

А выстаўка, насамрэч, атрымалася вельмі моцнай. І запамінальнай, што таксама важна. Пасля яе я ўжо некалькі разоў лавіла сябе на тым, што, пабачыўшы ў метро дзяўчыну на мыліцах або хлопчыка ў інвалідным вазку на набярэжнай, думаю: гэта і ёсць даступнасць.

 

Ніна КАЗЛЕНЯ

 

Комментарии

Елена

2015-05-06 02:20:12

Читаешь о мероприятии, комментарии кураторов и понимаешь, как всё плачевно. Вспоминают об инвалидах изредка: скорее для галочки в отчетном плане или для пиара. О какой доступности может идти речь, если в конечном итоге большинству особенных людей нет места в рабочей среде. Сейчас на том же ресурсе ТУТ.БАЙ вакансии с откликами уходят в архив даже без просмотра. Об обучении или переквалификации можно только грезить, а потом мечтать и о заработке - с официальным появлением статуса "тунеядец" для людей с инвалидностью вообще не осталось никаких перспектив.

Вера

2015-05-06 03:16:55

Кого волнует, что говорит эта правозащитная секта? Показуха, далекая от реальности. Каждый живет в своем мире со своими интересами и проблемами.

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.