Паміж зямлёю і небам

Рубрики: Культура, Новости.

Выстаўка «З цеплынёй і любоўю» адкрылася 14 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Яе

Карціна Ганны Гадзіравай «Хлеб і неба».

спланавалі і стварылі сумесна Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» і Цэнтральнае праўленне ГА «Беларускае таварыства глухіх». Гэта ўжо не першае сумеснае мерапрыемства дзвюх арганізацыяў, якое сведчыць яскрава і грунтоўна, што такое творчае і арганізацыйнае супрацоўніц-

тва ўжо мае немалыя поспехі і, думаецца, будзе мець яшчэ большы плён.

Велікоднаму цуду – Уваскрашэнню нашага Збаўцы Ісуса Хрыста – была прысвечаная выстаўка. А таксама – добрым успамінам дзяцінства, што заўсёды з намі, вечным жыццёвым каштоўнасцям і дабрыні, якая патрэбная кожнаму і якой кожны можа падзяліцца. Недарэмна для мерапрыемства былі выбраныя менавіта гэтыя паслясвяточныя дні, калі нашыя сэрцы перапоўненыя нябеснай радасцю і светлым хваляваннем, калі па-асабліваму хочацца адгукнуцца на добрыя, вартыя, прыемныя Богу і патрэбныя людзям справы.

Аб прадстаўленых на выстаўцы працах расказала наведнікам імпрэзы кіраўнік студыі «Палітра радасці» Мінскай гарадской арганізацыі БелТІ, мастачка Ганна Анфімаўна Гадзірава. Усе экспанаты разнастайныя, непаўторныя, асаблівыя, нібыта агорнутыя ззяннем велікодных свечак. Ганна Анфімаўна з упэўненасцю казала:

– Для мастака, увогуле для творцы хрысціянскія ідэалы, хрысціянскія святы і, у прыватнасці, Вялікдзень – невычэрпная крыніца нахнення. А тлумачыцца гэта проста: мастацтва, як і рэлігія, і вера дае людзям духоўны падмурак.

А без яго, без гэтага падмурку, згадзіцеся, ой як няпроста жыць у нашым хісткім, няпэўным свеце. Хочацца душою зачапіцца за нешта трывалае, надзейнае, спакойнае… За Бога.

Як распавяла Ганна Гадзірава, на карціну «Хлеб і неба» яе натхнілі намаляваныя Маркам Шагалам васількі. Пра іх жа некалі паэт Андрэй Вазнясенскі пісаў наступнае:

 

…Их витражей голубые зазубрины –

с чисто готической тягою вверх.

Поле любимо,

но небо возлюблено.

Небом единым жив человек.

Гэтыя словы аб тым, што небам адзіным жывы чалавек, здаецца, і ляглі ў аснову карціны. Паміж залатым хлебным полем – дарога, што бяжыць да светлага, нібы вытканага з паветра храма, які віднеецца ўдалечыні. Здавалася б, такая простая метафара… Але як важна нам за хлебам надзённым не забываць пра хлеб нябесны, а за штохвіліннымі турботамі памятаць і пра нябеснае жыццё.

Таксама Ганна Анфімаўна падзялілася з наведнікамі выстаўкі радаснай навіною: у перадвелікодныя дні мастак Іван Пятручык скончыў пісаць ікону «Сорак Севасційскіх пакутнікаў», над якой працаваў цягам пяці гадоў. Цяпер яна знаходзіцца ў царкве ў Кіеве.

Асобнага слова вартыя прадстаўленыя на выстаўцы вышытыя карціны – іконы, сюжэтныя працы, нацюрморты. Ёсць там і надзвычай прыгожыя ручнікі, па-майстэрску ўпрыгожаныя велікодныя яйкі, карціны ў тэхніках піраграфіі і гільяшыравання (выпальвання па тканіне).

Традыцыйна на выстаўцы прысутнічалі старшыня Цэнтральнага праўлення таварыства інвалідаў Ула-дзімір Пятровіч Патапенка, старшыня праўлення Мінскай гарадской арганізацыі Людміла Цімафееўна Калмыкова, намеснік старшыні таварыства глухіх Святлана Казіміраўна Ганеева, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Ірына Дудка. А таксама ўсім вядомыя, усімі любімыя, чутыя і бачаныя ўжо не раз Вольга Патрый, Ганна Гарчакова і Ігар Кісялёў, Надзея Лядоўская, якія сапраўды ўмеюць ствараць святочную і сяброўскую атмасферу. Разам з імі ў адкрыцці выстаўкі ўдзельнічаў хор хлопчыкаў мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я. Глебава пад кіраўніцтвам Уладзіміра Глушакова ды іншыя.

…Цеплыня і любоў сапраўды адчуваліся там, у зале. Знаёмыя твары, усмешкі, кветкі… Нібыта атрымалася падняцца над абыдзённасцю жыцця і забыцца на звычайныя турботы і перажыванні. Нібыта атрымалася стаць крышачку бліжэй да нябёсаў.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.