Чаму ў мяне няма сям’і?

Дзеці маладзечанскай школы-інтэрната шукаюць адказыМолодеченская школа-интернат, дети с инвалидностью по зрению, слабовидящие, сироты, ищу родителей

Добрае слова, у час заўважаныя прычоска ці абноўка прыносяць ім радасць. Для іх важна атрымліваць тое, што дае сям’я. Чаму сіроты школы-інтэрната № 2 для дзяцей са слабым зрокам засталіся без бацькоў? Хто яны і што іх хвалюе? Ці шукаюць сваіх сваякоў і ці знаходзяць месца ў жыцці?

– Само слова «сірата» гаворыць аб тым, што праблемы існуюць. Дзеці патрабуюць цяпла. Звычайнага сямейнага цяпла, – распавядае пра сваю працу сацыяльны педагог з 25-гадовым стажам Вольга Сурма. – Таму наша функцыя ўдвайне ўскладняецца. Мы прыходзім не толькі на працу, а як да сябе дадому. Мы павінны іх абагрэць цяплом, ласкай. Пачуць, што каму трэба раніцай, што каму трэба ў абед, што каму трэба вечарам, калі яны кладуцца спаць.

Чаму дзеці сталі сіротамі?

Молодеченская школа-интернат, дети с инвалидностью по зрению, слабовидящие, сироты, ищу родителейАдны з-за смерці бацькоў. Яны ўжо неяк звыкліся са сваім статусам, зазначае Вольга Сурма. Ім менш балюча ўспрымаць тое, што яны сіроты. Нават калі хтосьці неасцярожна скажа пра гэта, могуць і ўвагі не звярнуць.

Дзвюх дзяўчынак пакінулі ў дзіцячым доме адразу пасля нараджэння. Такіх дзяцей тут называюць адказнічкамі.

У асноўным жа дзеці застаюцца адны з прычыны алкагалізму бацькоў. Яны найбольш балюча перажываюць сваё становішча.

Дзеці просяць у педагогаў парады, як у бацькоў

– Гады чатыры таму, калі прыйшла сюды, меркавала будаваць сваю кар’еру ў іншым кірунку, – распавядае спадарыня Вольга. – Дапамагаць дзецям улівацца ў соцыум. Працаваць са з’явамі, характэрнымі для ўсяго нашага грамадства. Але я ўбачыла, што гэтыя дзеці патрабуюць ад нас адказаў на элементарныя пытанні, якія звычайна задаюць бацькам: «Ці добра я падабрала блузку?», «Як вам мая прычоска?» Часам прыходзіш дамоў пасля працы і з мужам няма сілы паразмаўляць. Першыя гады я не думала, што змагу тут працаваць доўга. З досведам я навучылася пакідаць працу на парозе дома.

У абавязкі сацыяльнага педагога ўваходзіць у канцы тыдня распісвацца ў дзённіках замест бацькоў. Дзеці прыходзяць, звяртаюцца. Хтосьці хваліцца добрымі адзнакамі, хтосьці перажывае і просіць парады: што рабіць, як быць.Молодеченская школа-интернат, дети с инвалидностью по зрению, слабовидящие, сироты, ищу родителей

– Ты ў гэтым асяроддзі жывеш, – кажа спадарыня Вольга. – Вось тут тваё жыццё. Твая сям’я, твая праца, тваё ўсё.

Сіротам разам з сямейнымі дзецьмі камфортна

У школе-інтэрнаце №2 вучацца не толькі сіроты. Сюды ідуць звычайныя дзеці, якія маюць праблемы са зрокам.

І ўсе яны займаюцца разам. У адны класы ходзяць, у адных пакоях жывуць.

У школе вучыцца 107 дзяцей. Сярод іх 73 інваліды па зроку і 30 сірот.

– Сіротам побач з сямейнымі дзецьмі вельмі камфортна. Я нават сказала б, што сіроты ў нас больш адаптаваныя. Яны не хаваюцца ў сабе, адкрытыя і раскаваныя, – кажа сацыяльны педагог. – Таму калі яны ад нас выходзяць, то без асаблівых складанасцяў уладкоўваюцца ў жыцці. Нават адзін хлопчык, як толькі выйшаў з інтэрната, адразу стварыў сваю сям’ю. У яго ўжо і дзіця нарадзілася. Цудоўная сям’я!

Адсутнасць сямейнага ачага часцей адбіваецца, калі сіроты паступаюць вучыцца ў каледж ці ВНУ. Тады ім хочацца прыехаць у інтэрнат, але ж з гэтага гнязда яны ўжо выйшлі.

Молодеченская школа-интернат, дети с инвалидностью по зрению, слабовидящие, сироты, ищу родителей
«Вось так мы ўмеем», – кажуць дзяўчынкі са школы-інтэрната № 2. Мосцік зрабіла Аліна, пад мосцікам – Насця.

Адзін хлопчык, што два гады таму скончыў школу-інтэрнат, перыядычна прыязджае, бывае ў гасцях у свайго былога аднакласніка.

Чаму ў мяне няма сям’і?

Дзеці прыходзяць да педагогаў з самымі балючымі, незразумелымі ім пытаннямі.

– Могуць запытацца: «А чаму ў мяне няма сям’і?» І сацыяльны педагог, псіхолаг ці класны настаўнік павінны тут жа зарыентавацца. Каб дзяцей, з аднаго боку, і не пакрыўдзіць, а з другога, пакінуць надзею.

І як зазначае сацыяльны педагог, не ўсе, але некаторыя пасля заканчэння інтэрната спрабуюць адшукаць сваіх бацькоў.

Настасся РОЎДА

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.