Крокі насустрач

Рубрики: Новости.

Галерея "Ў", Евгений Шевко, РАИК, проект "Доступный город", корпоративное волонтерство, Комитет по труду и социальной защите Мингорисполкома, Ирина Дудка, агентство социальный проектов "B2S", Татьяна Козловская, гипермаркет "21 век"10 лютага ў мінскай галерэі «Ў» прайшла прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да пачатку праекта «Даступны горад» і звязаная з пытаннямі безбар’ернага асяроддзя. У ёй узялі ўдзел старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўген Шаўко, намеснік старшыні Камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка, спецыяліст агенцтва сацыяльных праектаў «B2S» Таццяна Казлоўская, намеснік кіраўніка анлайн-гіпермаркета 21vek.by Павел Матусевіч. Прапануем вашай увазе найбольш цікавыя і важныя моманты з мерапрыемства.

…цяпер у Беларусі жыве прыкладна дзевятнаццаць тысячаў інвалідаў, для параўнання – столькі ж людзей жыве ў Заслаўлі. І няшмат хто з інвалідаў можа свабодна рухацца, ды і нават проста выйсці са свайго ўласнага дома могуць далёка не ўсе – дакладней, гэта можа зрабіць толькі адзін з дзесяці інвалідаў-калясачнікаў.

…больш за пятую частку насельніцтва Беларусі складаюць фізічна аслабленыя асобы – не толькі пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны і мамы з дзецьмі…

…праект «Даступны горад» быў распачаты па ініцыятыве Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў і будзе рэалізоўвацца разам з кампаніямі-валанцёрамі.

…дзейнічае сайт freeway.by, створаны намаганнямі членаў РАІК, на якім плануецца стварыць карту даступнасці самых розных аб’ектаў у краіне. Пакуль што такая карта існуе для горада Мазыра, але паступова будуць дадавацца звесткі пра іншыя гарады і мястэчкі. У планах – распрацоўка карты даступнасці для аўтанавігатараў.

Канешне, гэта справа няпростая і няхуткая. Для таго, каб можна было занесці на карту той ці іншы будынак, спачатку яго трэба вывучыць, абмераць, запісаць атрыманыя дадзеныя. Зрабіць гэта могуць валанцёры (так, ужо вядома, што гэта будуць супрацоўнікі інтэрнэт-кампаніяў 21vek.by і OZ.by), а таксама самі ўласнікі памяшканняў. Будынкі, што стануць даступнымі для інвалідаў, будуць адзначацца спецыяльнымі налепачкамі.

…у 2010 годзе быў выдадзены першы дапаможнік па безбар’ерным асяроддзі, які змяшчаў інфармацыю па будаўнічых нормах. Па сутнасці, толкі з яго можна даведацца пра тое, як на практыцы прыстасаваць пэўны будынак для патрэбаў лю-дзей з інваліднасцю. Плануецца, што гэты дапаможнік будзе перавыдадзены.

…дагэтуль адна са значных праблемаў – гэта вызначэнне колькасці даступных аб’ектаў у пэўным горадзе ці ўвогуле па краіне. Паводле дадзеных, якімі валодае Камітэт па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, колькасць аб’ектаў з элементамі безбар’ернага асяроддзя складае прыкладна 70% – незразумела толькі, што гэта за элементы і колькі іх патрэбна, каб пэўны будынак стаў даступным для інваліда. У сваю чаргу Яўген Шаўко сцвярджае, што варта адыходзіць ад такіх няпэўных паняццяў. Сапраўды, безбар’ернае асяроддзе або ёсць, або яго няма. Трэцяга, на жаль, не дадзена. Так, паводле інфармацыі РАІК, сярэдняя колькасць даступных для інвалідаў аб’ектаў у Беларусі складае прыкладна 10%, у Мінску – 5%. Ставіцца за мэту да 2020 года павялічыць іх да 20%. Для прыкладу можна сказаць, што калі стваралася карта даступнасці Мазыра, было даследавана каля шасцісот аб’ектаў, з іх прыдатнымі для інвалідаў было толькі 4 %.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.