Не маем права забыцця

Рубрики: Новости.

Бываюць у чалавека такiя моманты, калi ў адзіночным роздуме неяк спакваля пачынаеш задумвацца над пытаннем: што

Великая Отечественная война, Вторая мировая война, партизанское движение Беларуси, партизанский отряд
ru.wikipedia.org

менавiта насёння складае сэнс чалавечага шчасця. 3 вышынi пражытых гадоў ацэнка адна: не, нi багацце, нi золата, нi шыкоўныя абеды ў рэстаранах, а мiрнае, спакойнае жыццё на зямлi, калi за вокнамi не чуваць выбухаў ад бамбёжак, не відаць зарава, у адкрытыя вокны не ўрываецца гул матораў самалётаў. Вось так наша краіна жыве ўжо больш за 70 год пасля Вялікай Айчыннай вайны, перамогу ў якой цэментавалi сваiм гераiзмам у барацьбе з фашызмам сапраўдныя патрыёты як на франтах, так і ў партызанскіх атрадах, так і сярод мiрнага насельніцтва ў тылу.

Мінаюць гады, прывычнае, штодзённае становіцца яўным, будзённым і з платформы памяці аб ваенных гадах мiжволi сціраюцца сапраўдныя заслужаныя імёны людзей перыяду таго лiхалецця, пра якiх мы не маем права забыцця.

Пра аднаго з іх, свайго земляка Сямёна Адамавіча Яроцкага, камандзiра партызанскага атрада № 345 я і хацела б сёння ўзгадаць, яшчэ раз напомніць сённяшняму пакаленню вартасць такiх людзей на Зямлі.

Ураджэнца вёскi Капланцы С.А. Яроцкага мабілізавалі ў Чырвоную Армію старэйшым палiтрукам, намеснiкам эскадрона па палітчасці 21-й Арміі. Першае хрышчэнне ў баях з немцамi на Гомельшчыне. 17 верасня іх эскадрон трапіў пад моцны артабстрэл каля вёскi паміж Ладыньскім і Трацінскім раёнамi Палтаўскай вобласцi на Украіне. Тройчы ранены i кантужаны.

Прыйшоўшы ў прытомнасць, стаў прабiрацца да Магілёва, у родныя капланецкiя мясціны, каб прадоўжыць супрацiўленне ворагу, дзе, як кажуць, i сцены дапамагаюць. Дабраўся да брата Сяргея ў вёску Засвяцiца. Зарослага, у старым зіпуне, родныя не пазналi Сямёна. Размова з братам была прыгнечанай. Немцы зверствавалi, грабiлi калгаснае дабро, распраўлялiся з камуністамi. Быў расстраляны муж сястры Галi Аляксандр Іванавiч Равiнскi, старшыня Капланецкага сельсавета Фядос Ільiч Булойчык, дырэктар МТС Фёдар Канстанцiнавiч Баранаў i iншыя.

3 цяжкай думкай Сямён пакінуў дом брата і падаўся ў лясное ўрочышча Даўгалессе, каб прадумаць план далейшых дзеянняў: хто застаўся жывы з камуністаў, цi маюцца былыя ваеннаслужачыя, камандзiры і чырвонаармейцы, якiя адсталi ад сваiх часцей, як дабыць зброю, даведацца пра людзей, якiя супрацоўнічалi з немцамi. Тут, ва ўрочышчы Даўгалессе, была выкапаная зямлянка, якая i стала першым рэзервовым месцам сустрэч з братам Пятром, Карпам Мiхайлавiчам Юшкаром, якiя выдавалi першачарговую інфармацыю i пра нямецкi гарнізон у Беразіно, і пра здрадніка Гаўрылу Яроцкага, якi служыў старастам у Капланцах.

Актыўная дзейнасць Сямёна Яроцкага прыносіла свае вынiкi: к канцу 1941 года былi арганізаваныя  падпольныя партыйныя арганізацыi ў 4-х вёсках. У iх складзе былi С.А. Яроцкi, К.А. Баранаў, Карп Мiхайлавiч Кiшкар, М.С. Бурдыка і іншыя. Мэта ўсiх – агітаваць людзей на непрымiрымую барацьбу, збор зброi і яе захоўванне.

Весткi пра зверствы фашыстаў шакіравалі патрыётаў. Са стварэннем гета ў Беразіно за адзін дзень 1 лютага 1942 года была знішчана пагалоўна ўся яўрэйская абшчына раёна. Людзi самi капалi сабе магілу, а затым на краі вырытай ямы іх расстрэльвалi і закопвалi. Так было знішчана 900 чалавек. Дзяцей забівалi варварскiм спосабам – ударам па галаве дубiнкай. Ірады з рамянямi са словамi на іх «3 намi Бог» метадычна распраўлялiся з нічым не павіннымі людзьмі.

Такiя метады новых парадкаў прымушалi людзей аб’ядноўвацца ў атрады. Так 10 сакавіка 1942 года быў створаны партызанскi атрад, у якi увайшлi: С.А. Яроцкi, камандзiр, К.А. Баранаў, камiсар, Ф.Т. Казаноўскi, начальнік штаба, Васіль Мiкiтавiч Буры, начальнік асобага аддзела, Мацвей Іванавiч Шалай, яго памочнiк, Васіль Дзямiдавiч Жукоўскi, начальнiк санітарнай службы, Андрэй Ягоравiч Царыкаў, сакратар партбюро, Мiхаiл Фёдаравiч Пыж, сакратар камсамольскай арганiзацыi, Іван Агеевiч Лескавец, рэдактар сценгазеты i баявых лісткоў, Адам Ермалаевiч Шагойка, радыст. Усе яны, акрамя Баранава, Казаноўскага, Пыжа, Лескаўца прайшлi ўвесь шлях партызанскага атрада № 345 з дня арганізацыi i да злучэння з часцямi Чырвонай Армii ў ліпенi 1944 года. Захапляла вернасць гэтых людзей, iх самаадданасць, стойкасць у пераадольваннi ўсiх цяжкасцей, якiя выпалi на iх долю.

Засады, спальванне мастоў, партызаны кантралявалi вялiкiя тэрыторыi, асаблiва пагражалi нямецкiм камунікацыям групы армiй «Цэнтр», якiя дыслакаваліся ва ўсакiнскiх лясах і добра ахоўваліся.

Са стаўкi Гiтлера прыйшоў загад аб лiквiдацыi партызан дадзенай зоны. Масiраваная групоўка нямецкiх войскаў, аснашчаная пушкамi, мiнамётамi, танкамi, бронемашынамi, пачала падаўляць супраціўленне партызанскiх застаў. У складанай абстаноўцы пагрозы агульнае кіраўніцтва абароны партызанскiх атрадаў узяў на сябе начальнік Юпчаўскага ваенна-аператыўнага цэнтра i камандзiр КПА № 208 iмя І.В. Сталіна В.І. Нiчыпаровiч. Наступленні карнікаў у гэтыя лiпеньскiя днi суправаджалiся артылерыйскімi i мiнамётнымi абстрэламi, хваля за хваляй наляталi самалёты, скідвалi бомбы, абстрэльвалi вёскi з кулямётаў. Гарэлi сёлы, вялiкiя ўчасткi леса, падалi дрэвы, разбягалiся ў страху людзi.

Пранікнуўшы ў лес 22 ліпеня, немцы акружылi партызанскую групу. Для лiквiдацыi партызан лясны масiў быу раздзелены на 2 сектары, а сектары на ўчасткi, за якiмi былi замацаваны вызначаныя нямецкiя часцi з усiмi ўзбраеннямi, уключаючы танкi i бранявiкi. Пачалiся напружаныя пошукi разведкi выхаду з «мяшка». I вось памiж вёскамi Дулебы i Мачаск праз забалочаны ўчастак, на карце абазначаны як зусiм непраходны, пайшлi на прарыў блакады. Дрыгва хадзіла хадуном. У бясконцым манеўраваннi, харчуючыся падножным кормам, грыбамi, малiнай, невя- лiкiмi групамi, кожнай з якіх прыходзiлася натыкацца на немцаў, адбiваючыся, хаваючыся па шыю ў балотных канавах, кожны са сваёй тактыкай, выбiралiся з акружэння.

Пасля блакады немцы, раззлаваныя, што не ўдалося поўнасцю знішчыць партызан, усю сваю злосць спаганялi на мiрных жыхарах. У вёсцы Дулебы расстралялi 104 жыхара, у Бярэзніцы – 23, у Капланцах – 17, у Мацевiчах – 161чалавека. Паўтара месяцы нябачанай па размаху Усакінскай блакады не зламалi партызан 345 атрада. Толькi адзін 345 партызанскi атрад знiшчыў 1336 нямецкіх салдат i афiцэраў, 315 палiцэйскiх i здраднiкаў Радзiмы, пушчана пад аткос 32 варожыя эшалоны, узарваны адзін чыгуначны мост i 43 шашэйныя, разгромлена 5 гарнізонаў працiўнiка…

За храбрасць камандзiра С.А. Яроцкага, не без дапамогi мясцовых здраднiкаў-палiцаяў, расплачвалiся жыццямi яго сваякi. Немцы расстралялi бацьку, была расстраляна жонка i трое дзяцей брата Пятра-партызана, жонка брата Сяргея (засталося пяцёра маленькіх дзяцей), забiты швагер, расстраляны родны дзядзька, два браты камандзiра загiнулi на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Сам камандзiр партызанскага атрада № 345 С.А. Яроцкі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалём «Партызан ВАВ» 1 ступені. У сваiх успамінах «Ідзе вайна народная» С.А. Яроцкі з вялікай удзячнасцю расказвае пра людзей, якія загінулi, як героi: пра Федара Курача, Веру Лясных, Максіма Шыка, Міхаіла Шалая, Уладзіміра Беражнога, Мікалая Губіча і многіх іншых. 3 ганьбай расказ-вае і пра мясцовага здрадніка – старасту Гаўрылу (па даносу якога была знішчана сям’я камандзiра), якi доўгі час працаваў у леспрамгасе ў глушы Пінскай вобласці. Трэба ж было так здарыцца, што Яроцкi сустрэўся з былым нямецкім прыслужнікам у поездзе Брэст – Пінск. Яго сярод пасажыраў пазнала пляменнiца Рая. Яго тут жа арыштавалi работнікі дзяржбяспекi. На тэрыторыі раёна актыўна дзейнiчалі партызанскія атрады № 120, 128, 130, 346.

Ні ў адной краiне свету, нi ў адной рэспублiцы СССР не было столькi партызан падчас  Другой сусветнай вайны, колькi было іх у Беларусi. Тут было арганізавана 1108 партызанскiх атрадаў, а ўсяго ў радах партызан лiчылася звыш 370 тысяч воінаў.

Высока адзначыў барацьбу беларускага народа з фашызмам маршал Савецкага Саюза К.Е. Варашылаў: «Беларускi народ – гэта такi народ, якi ні пры якiх абставiнах не пойдзе ў паслугi ворагу, не схіліць сваёй ганарлiвай галавы нi перад ніякім ворагам і будзе біцца да апошняй кроплі крывi».

Дзейнасць партызанскага атрада № 345 пад камандаваннем С.А. Яроцкага – яркае таму пацверджанне.

Нiна БУРКО,

в. Капланцы Бярэзінскага р-на

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.