Простыя словы

Рубрики: Культура, Новости.

Белорусское общество инвалидов, Белорусское общество глухих, концерт, ООН, трио барабанщиков детской музыкальной школы искусств имени Глебова6 снежня, якраз з нагоды Дня інвалідаў, у мінскім Палацы культуры імя М.Ф. Шарко ГА «Беларускае таварыства глухіх» адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная супольнымі намаганнямі Цэнтральнага праўлення таварыства глухіх і Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў».

Як слушна заўважылі пад час імпрэзы вядоўцы канцэрта, Дзень інвалідаў – гэта, натуральна, не свята, а дзень-напамін, дзень-вузялок на памяць, што не дае забыцца ўсім не-інвалідам пра тое, што яны ёсць – людзі, крышачку непадобныя да іншых. Яны па-іншаму бачаць і чуюць свет, уяўляюць яго таксама крыху інакшым – больш незнаёмым хіба. А яшчэ гэта дзень нашага адзінства, дзень узгадвання нашых правоў. Нездарма ж канцэртная праграма і назву мела адпаведную: «З пачуццём еднасці».

Белорусское общество инвалидов, Белорусское общество глухих, концерт, ООНТым вечарам на сцэне выступалі трыа барабаншчыкаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я. Глебава, дзіцячая група ансамбля танца «Мітусь», танцавальны ансамбль «Озорные огоньки», выканаўцы Антон Макаранка, Надзея Лядоўская ды іншыя. Але не толькі забаўляльныя нумары чакалі гледачоў. Пад час імпрэзы былі ўзгаданыя «Стандартныя правілы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па забеспячэнні роўных магчымасцяў для інвалідаў». Як бы паміж справай – а насамрэч вельмі дарэчы і ў час – вядоўцы называлі найбольш значныя, на іх думку, вытрымкі з правілаў, яшчэ раз нагадваючы пра асноўныя правы людзей з інваліднасцю. А каментары да іх давалі намеснік старшыні БелТГ Святлана Казіміраўна Ганеева і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БелТІ Людміла Цімафееўна Калмыкова.Белорусское общество инвалидов, Белорусское общество глухих, концерт, ООН, Людмила Калмыкова, Светлана Ганеева

…даступнасць. Гаворка тут ідзе не толькі пра фізічную даступнасць пэўных аб’ектаў, але і пра даступнасць таксама адукацыі, культуры ды інш. Ды і псіхалагічныя праблемы таксама пакуль яшчэ нікуды не падзеліся. І хаця, як распавяла Людміла Цімафееўна, сёння ў плане даступнасці зроблена і робіцца даволі шмат, тым не менш, нават у Мінску з безбар’ерным асяроддзем усё зусім не выдатна. І, напэўна, акурат пра гэта была жэставая песня Аляксандра Казлова «Город, которого нет».

…далучэнне да культуры. Інваліднасць, на шчасце, не з’яўляецца перашкодай для таго, каб выяўляць сябе ў творчасці. І якімі б ні былі фізічныя абмежаванні, але бадай што кожны чалавек знаходзіць магчымасць раскрыцца. Пасля кароткага абмеркавання гэтага на сцэну выйшаў шчыры, адкрыты, непараўнаны жэставы выканаўца Анатоль Сіманкоў з песняй «Ночной звонок», а потым выступалі ўдзельнікі школы танца «Дар» СУ «Інвацэнтр».

…сям’я і свабода асобы. Часам здараецца, што, калі чалавек з інваліднасцю стварае сям’ю, шмат каму гэта здаецца незвычайным – што ўжо казаць пра выпадкі, калі жанчына з інваліднасцю хоча нарадзіць дзіця. Між тым гэта нармальна і звычайна, і хочацца думаць, што ў хуткім часе гэта не будзе выклікаць здзіўлення.

Белорусское общество инвалидов, Белорусское общество глухих, концерт, ООН, ансамбль танца "Митусь"…адпачынак і спорт. Апошнім часам спартыўныя спаборніцтвы таварыства інвалідаў стараецца ладзіць на адкрытых пляцоўках, і гэта становіцца ненавязлівым заклікам да іншых звярнуць увагу на жыццё людзей з інваліднасцю. Людміла Калмыкова расказала, што неяк да ўдзельнікаў падыйшоў мужчына, які, відаць, выпадкова пабачыў адно са спартыўных мерапрыемстваў, і прызнаўся, што, убачыўшы дасягненні інвалідаў, ён сам адчуў сябе чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі.

…рэлігія і свабода веры. Лішне казаць пра тое, якім унутраным стрыжнем з’яўляецца для чалавека – любога чалавека – вера, а таксама яе нязменныя спадарожніцы: любоў, надзея, міласэрнасць… Пра гэта ж спявала-расказвала ў песні «Колокола любви» Вольга Патрый: «В колокола любви звоните, люди…» Гэтага ж я зычу і ўсім нам.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.