Паэтычны куфэрак. Паразмаўляем…

Рубрики: Новости.

Сябры, ізноў вітаю вас у нашай рубрыцы паэзіі. Гэтым разам наш куфэрак напоўнены самымі рознымі вершамі, і шмат якія з іх напісаныя па-беларуску. З гэтай нагоды хочацца ўзгадаць радкі верша Яўгеніі Янішчыц, якія, мне думаецца, вельмі падыходзяць да нашай сённяшняй сустрэчы:

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку –

Зорны крыж Мацея Бурачка…

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску!

Час – вар’ят, шалёнае таксі.

Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.

Кажаш, што магілы зараслі?

Памаўчы са мной па-беларуску.

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Елена Михайловна Костевич (Гродно)

 ***

Быть может, однажды ты вспомнишь меня,

Увядшие розы опять запылают.

Такое бывает, как сон среди дня,

Пусть редко, но все же бывает.

 

Забытые песни споет менестрель,

Ты будешь искать ту разбитую бурями шхуну.

Тебе остается надежда и горечь потерь,

А старый наш бриг давно не подвластен тайфунам.

 

Увидишь меня – обомрешь, не узнаешь тогда,

Как долго тебя я ждала грозовыми ночами.

Я стала иной, между нами промчались года…

И все те тревоги давно у меня за плечами.

 

Леаніла Васільеўна Дзянькевіч (Карэлічы)

 Лёс

Мо ўсе песні над Нёманам сінім прапеты,

Ці ўсе ластаўкі гнёзды вясною звілі?

Бо збыліся ў жыцці ўсе мае запаветы

На Карэліцкай шчодрай і шчырай зямлі.

 

На зямлі, ручнікамі ільну апавітай,

Што, як Нёман сінеючы, удалеч плывуць.

Тут красуецца коласам спелае жыта,

І, як птушкі, дзяўчаты тут песні пяюць.

 

Рассыпаюць рубін на палянах суніцы,

А грыбы вырастаюць, перш чым скончыцца дождж.

Лёс шчаслівы – на гэтай зямлі нарадзіцца

І па вузкай сцяжынцы прайсці басанож.

 

Па сцяжынцы ля хат за ваколіцу вёскі,

Дзе сівыя курганы ў неба глядзяць,

А стагі – як курганы на пожнях-палосках…

Ад такой прыгажосці вачэй не адняць!

 

А як першаю зоркай зацепліцца вечар

І апошнія гукі наўколлі замруць,

Мо з былін ці з курганаў за вёскай зарэчнай

Трубачы Банапарта заводзяць ігру.

 

Марш апошні чужынцаў, каб болей ніколі

Па карэліцкіх травах не смелі ступіць,

Бо мой край не былінка, што гнецца ў полі,

Ён свабодна й шчасліва ў вяках будзе жыць!

 

Стихи, Леанила Денькевич, Леаніла Дзянькевіч
На Нёмане.

Маё Прынямонне

Як мяне не маніла б у далях жыццё

Шырынёю цэнтральных сваіх магістраляў,

Быццам першапраходчык, раблю адкрыццё

Прыгажосці жытнёвых прынёманскіх даляў.

 

Тут мне любае ўсё: крышталёвасць вады,

Што з дзяцінства на хвалях мяне калыхала,

Спеў зязюлі-вястунні, што мне праз гады

Аб сустрэчы з каханнем над Нёмнам кувала.

 

Выйду я раніцой – толькі просінь ды просінь,

Толькі сонца купаецца ў кроплях расы,

А ўжо вецер вясну нечакана прыносіць,

Апранаючы ў зелень сады і лясы.

 

Адчуваю палынны твой водар, зямля,

Тонкі – першай пралескі, ды горкі – сасны,

Верце мне вы ці не, а пачатак жыцця

Нарадзіўся ў чаромхавым квецці вясны.

 

Наша вёска

Наша вёска – вуліцы палоска,

Стужка-рэчка, за садамі – гай.

З веку ў век жылі тут нашы продкі,

Унукі нашы тут жывуць няхай.

 

Каб жа не пазараслі магілы

Тых, хто ўсё жыццё адпрацаваў,

Хлеб вырошчваў, колькі стала сілы,

За сваю зямельку ваяваў.

 

Вашы песні помняць яшчэ гоні –

Дзеці сонца, неба і зямлі.

Не хапае вёсцы вас сягоння –

Кастусі, Алесі, Васілі…

 

Вы замкоў не вешалі на хаты,

А сусед суседа паважаў.

Разам адзначалі ўсе святы,

Хто што меў, то тым і частаваў.

 

Дом бацькоўскі на зямлі адзіны,

Вечная крыніца чысціні.

Хто ж назваў цябе «неперспектыўнай»,

Будучыні загасіў агні?

 

Ты прабач яму, душой сляпому,

Бо пакуль вада ў рацэ бяжыць,

А ўранку ўецца дым над домам,

Вёска наша будзе жыць і жыць!

 

 Радзіма

Радзіма для мяне – крыніца ў сінім лесе,

Што промнем чысціні нібы з-пад сэрца б’е,

Дзе подых верасоў плыве ў паднябессе,

Дзе светлы майскі дождж, што сонца, з неба л’е.

 

Тут я ўпершыню свае адкрыла вочы,

Убачыла бялюткі майскі сад,

Пачула, як з гнязда бусліха мне клякоча,

Сюды я адусюль вярталася назад.

 

Радзіма для мяне – абшары і аблогі,

Дзе кланяюцца ветру каласы,

Адкуль у светлы дзень ідуць-бягуць дарогі,

Дзе продкаў не змаўкаюць галасы.

 

Тут кожны крок жывой крывёю іх паліты,

Ім ведаць, пэўна, хочацца падчас,

Што намі тут нішто й ніхто не пазабыты,

І сталі прыкладам яны для нас –

 

І тыя, што даўно ўсяму вядомы свету,

І безыменны малады герой,

Яшчэ жаночай ласкай не сагрэты,

Загінулы ваеннаю парой.

 

Мой верасовы край, зямля бацькоў святая,

Цябе б уберагчы нам толькі ад бяды.

Ці вечарэе дзень, ці ночка рассвітае,

Цвітуць твае хай вёскі й гарады.

 

Хай б’юць ключы жыцця – сцюдзёныя крыніцы,

Пладамі наліваюцца сады.

І ў свой апошні дзень хацела б я напіцца

Радзімы маёй чыстае вады.

 

 Рэчка Бяроза

Ці ў радасці сэрца маё, ці ў трывозе,

З усіх пуцявін я спяшаю туды,

Дзе чайкамі ў небе плывуць па Бярозе

Браты ледаколаў – сівыя чаўны.

 

Дзе ландышы белых карункаў узорам

Вясной ля ракі абвілі берагі

І шлюць прывітанне і сонцу, і зорам,

І водарам поўняць мой край дарагі.

 

Няўпэўнена, ціха, нібы баючыся,

Нясеш ты ў Нёман цяпло сваіх вод.

Бяроза, Бяроза – рака-парадзіха,

Шануе цябе беларускі народ.

 

Пяе табе песні няўрымслівы вецер,

Чаромхаю белаю сцеле твой шлях,

А я ўспамінаю вайны ліхалецце,

Акопаў рубцы праз жыты наўпрасцяг.

 

Баёў партызанскіх начныя пажары,

Сыноў, што заўчасна ў зямлю паляглі,

Знявечаных ворагаў дзікія твары,

Што з водаў напіцца тваіх не змаглі.

 

Ці ў радасці сэрца маё, ці ў трывозе,

Валодае толькі ім думка адна:

Не дапусціць, каб зноў па Бярозе

Прайшла чорнай зданню вайна.

 

Лотаць

Лотаць цвіце, цвіце жоўтая лотаць,

Сцелецца сонца цяплом па зямлі…

Наваяваліся ўдосталь мы. Хопіць!

Час ужо зернем засеяць палі.

 

Хопіць палохаць дзяцей і дарослых

Выбухам бомбаў, снарадаў, гранат.

Просіцца кужаль у ткацкія кросны,

Зноў зацвітае паранены сад…

 

Свежасцю вабіць трава маладая,

Бусел здалёку вярнуўся ў гняздо.

І на зямлі можа стаць жыццё раем,

Калі на ёй пераможа дабро.

 

Людзі, успомнім жа наша прызванне,

Хто і нашто дараваў нам жыццё.

Зброяй хай будзе нам толькі каханне,

Каб не канула Зямля ў небыццё.

 

Лотаць цвіце, цвіце кветка-калужніца

Колерам вечнасці, сонца, цяпла.

Слова «вайна» хай навекі забудзецца

Як параджэнне пакутаў і зла.

 

Людмила Алексеюк (Каменец)Стихи, стихотворения, поэзия

Людмила пришла в отделение дневного пребывания для инвалидов ТЦСОН города Каменца в 2011 году. За три года многое изменилось в ее жизни. Благодаря руководителю кружка «Мир моих увлечений» девушка научилась делать открытки ручной работы, вышивать, освоила технику плетения из газетных трубочек. На кружках «Вся жизнь – театр» и «Музыкальный калейдоскоп» научилась вести мероприятия, стала исполнять песни, декламировать свои стихи.

 

Зимняя сказка

Зима приходит потихоньку,

Когда кружится белый снег.

И наступает эта сказка,

Которой лучше в мире нет.

Она кружит метелью белой

И радует собой детей.

Я с этой сказкою несмелой,

Я полностью душою в ней.

Зима нам дарит праздник ёлки,

И малым детям, и большим.

А Дед Мороз принес подарки,

И все так радуются им.

А звезды светлой лунной ночью

Блестят, как искорки, в глазах,

И если снег возьмешь в ладошки,

Снежинки тают на руках.

А в небе изморозь искрится,

А снег идет, а праздник длится,

И я иду легка, легка…

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.