Стань па іншы бок аб’ектыва!

Эгалите, журналистика, видеосъемкаСпадзяюся, што інфармацыя, змешчаная ніжэй, стане карыснай для тых нашых чытачоў, якія маюць дачыненне да журналістыкі альбо проста цікавяцца ёю. Справа ў тым, што цяпер ёсць выдатная магчымасць атрымаць глыбокія і дасканальныя веды ў гэтай галіне дзейнасці.

Колькі тыдняў таму быў аб’яўлены конкурс на навучанне ў «Майстэрні творчых медыяпраектаў». Што гэта за майстэрня? Думаю, такую назву праект атрымаў зусім невыпадкова, але пра гэта скажу крыху пазней. Увогуле ж «Майстэрня» – гэта шэраг трэнінгаў і майстар-класаў, якія ладзяць супольна сацыяльна-рэабілітацыйная ўстанова «Эгалите» і Мінская міжнародная медыяшкола. Як бачыце, арганізатары кампетэнтныя і сур’ёзныя. Пра «Эгалите Центр», думаецца, шмат хто начуты, гэтая арганізацыя займаецца праектамі, што скіраваныя на інтэграцыю людзей з інваліднасцю ў грамадства. На занятках, якія ладзяцца там, інваліды вучацца працаваць у камандзе, ставіць мэты, планаваць сваю дзейнасць. Згадзіцеся, такіх карысных (ды і проста неабходных навыкаў) не кожнаму звычайнаму чалавеку хапае. Асобам жа з інваліднасцю здабыць іх нашмат цяжэй, і часам амаль немагчыма бывае гэта зрабіць.Эгалите, журналистика, видеосъемка

У сваю чаргу Мінская міжнародная медыяшкола вядомая тым, што ўжо цягам некалькіх гадоў яе спецыялісты ладзяць трэнінгі для журналістаў – і не толькі для іх. Так, сёлета ўжо адбыліся заняткі па практычнай відэажурналістыцы, удзельнікі якіх спрабавалі знайсці канкрэтную сацыяльную праблему і расказаць гісторыю пэўнага чалавека. І, мяркуючы па ўсім, гэта ў іх атрымалася.

Гэтым жа разам «Эгалите Центр» і Мінская міжнародная медыяшкола прапануюць усім ахвочым у межах новага праекта набыць шэраг навыкаў у медыйнай сферы. Якіх менавіта? Напрыклад, навучыцца аператарскаму майстэрству і асновам фатаграфіі, займець вопыт працы ў праграмах для мантажу відэа, атрымаць вопыт вядзення блога – і не толькі гэта. Апроч таго, удзельнікі «Майстэрні» змогуць рэалізаваць свае творчыя здольнасці, будуць разам працаваць над праектамі (а супольная праца ў камандзе – гэта сапраўды вельмі здорава і весела, і як лёгка там знаходзяцца сябры!)

Эгалите, журналистика, видеосъемкаДля таго, каб узяць удзел у праекце, трэба да 17 лістапада падаць анлайн-заяўку (яе можна знайсці на сайце egalite.by). Не забудзьцеся толькі абгрунтаваць сваё жаданне ўдзельнічаць у занятках. Потым трэба будзе прайсці сумоўе – і можна пачынаць вучыцца. А людзей з інваліднасцю арганізатары праекта асабліва чакаюць.

Тэрмін навучання складае пяць месяцаў, заняткі будуць ладзіцца адзін ці два разы на тыдзень. А больш падрабязна расказваць пра іх не буду – не буду раскрываць загадзя ўсіх сакрэтаў ды цікавостак.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.