Свята на тысячу гадоў

Рубрики: Новости.

У мінулыя выходныя ў Мінску адзначалі свята, якое аб’яднала ўсіх без выключэння жыхароў сталіцы, – Дзень горада. І хаця дата была не круглая, Война с Наполеоном 1812 годаале такі паважны ўзрост, як 947 гадоў, таксама варты ўвагі. Ёй сталіца не была абдзеленая – тымі днямі ў Мінску адбыўся шэраг імпрэзаў, пра якія мы хацелі б вам расказаць.

Так, на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у адзін дзень сышліся розныя стагоддзі – тут адбываліся і рыцарскія турніры, і змаганні лучнікаў ды арбалетчыкаў, і штурм замка. Можна было на свае вочы пабачыць манеўры вайны 1812 года і ваенныя дзеянні Першай сусветнай, а таксама сімвалічнае вызваленне Мінска ад нямецкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Историческая реконструкция, День города, Минск
Сімвалічнае вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх войскаў.

Або вось вам варыянт шпацыру па імянінніку-Мінску. Гуляеце вы з фотаапаратам ад парка Перамогі да плошчы Свабоды. Спачатку па алейцы Горада майстроў. Углядаецеся ў цуды светлых галоваў творцаў, пахрышчаныя іх смелымі рукамі. Па дарозе сустракаюцца вам беларусы ў нацыянальных строях. Не проста ў нацыянальных, але сваімі рукамі шытых ды вышываных, тым і найкаштоўнейшых… З замежжа на радзіму «зляцеліся», таму так шчыра ўсміхаюцца.

А можа, хочаце прыняць удзел у спартыўнай эстафеце? Ці лепш паслухаць хор ды аркестр на плошчы Свабоды? Заплюшчыць вочы – Божа, як чыста гучыць… Расплюшчыць – якія прыбраныя дзяўчаты наўкол! Наогул, на гэтай плошчы водгалас лета. Нават непрадказальныя вулічныя тэатралы прапануюць вам свае сюрпрызы, вабяць, бы яркія загадкавыя матылькі. Гэта закрываецца ІІ Мінскі форум вулічных тэатраў. Шумна, смяшліва, месцамі дзёрзка і абавязкова з шырокім размахам крылаў. Згуляем?Закрытие ІІ Минского форума уличных театров, День города, Минск

Але, як кажуць, лепей адзін раз убачыць, таму, калі ласка, глядзіце!

Ніна КАЗЛЕНЯ і

Юлія ЛАЎРАНКОВА

Фота аўтараў

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.