Фэст блізка!

Рубрики: Культура, Новости.

Сябры, ужо вельмі-вельмі хутка адбудзецца бадай ці не самая цікавая і доўгачаканая падзея гэтага года. Так, вы здагадваецеся, – канешне, я кажу Прослушивание, День города, Инвацентрпра гарадскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мастацтва жыць, тварыць мастацтва», які сёлета пройдзе 14 верасня, у межах святкавання Дня горада Мінска. Ну а пакуль да яго яшчэ рыхтуюцца, я завітала на праслухоўванне ў СУ «Інвацэнтр».

Будучых удзельнікаў фэсту ацэньвала сур’ёзнае журы: старшыня праўлення Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БелТІ» Людміла Калмыкова, рэжысёр Анатоль Марціновіч, галоўны спецыяліст па сацыяльнай працы СУ «Інвацэнтр» Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі, Алена Роліч, спецыяліст Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, і галоўны спецыяліст упраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Галіна Маліноўская.

Гледзячы, як радасна выходзяць на невялікую сцэну спевакі і музыкі, думаю: бадай, гэтак жа будзе і на самім фестывалі – весела, проста, без залішняга хвалявання, затое са мноствам станоўчых эмоцыяў, якія яшчэ трэба здолець перадаць-пераказаць сваім слухачам, кожнаму з іх. Складана? Безумоўна, так. Але і вельмі цікава.

Тым больш што гэтым разам журы адбірала сапраўды самых-самых – выступоўцаў, майстэрства якіх не выклікае ніякіх сумненняў. Прычына тут, на жаль, зусім не радасная – сёлета канцэрт скарацілі ў часе, ён будзе доўжыцца толькі адну гадзіну. Але гэта значыць, што мы з вамі пачуем і ўбачым на сцэне сапраўдных віртуозаў. А гэта, згадзіцеся, шмат чаго вартае.

Прослушивание, День города, ИнвацентрРаскрываць поўнасцю інтрыгу будучага фестываля арганізатары не сталі, хаця некаторыя ўдзельнікі ўжо вядомыя. Так, напрыклад, ад ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» выступяць Раман Юшкевіч і Таццяна Булаева. Дарэчы, Рома Юшкевіч сапраўды здзівіў усіх дзвюма кампазіцыямі, што ён выканаў, і члены журы доўга раіліся, якая з іх найлепей падыйдзе для канцэрта.

Дарэчы, не так даўно ў «Інвацэнтры» з’явіўся вакальны кіраўнік – Яна Аланіні, а гэта значыць, што ўзровень падрыхтоўкі спевакоў стане на парадак вышэй. І ўбачыць, як «падраслі» нашыя выканаўцы, мы зможам ужо на сёлетнім фестывалі. Яна Аланіні давала ім карысныя парады, Анатоль Марціновіч абяцаў навучыць, як увайсці ў свой сцэнічны вобраз… Наперадзе ва ўдзельнікаў – падрыхтоўка і рэпетыцыі, але час, што застаўся да фестывалю, пройдзе хутка.

Фэст пачнецца 14 верасня а 12.00, канцэрт адбудзецца а 14.00 у канцэртнай зале «Верхні горад» (плошча Свабоды, 23а). Далучайцеся да свята!

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.