Слова пра незвычайную кнігу, альбо «Малітвы святога Кірылы Тураўскага» ў падарунак

Рубрики: Новости.

книга Молитвы святого Кирилла, епископа Туровского, сборник молитв, переиздание 2012 годаНапрыканцы сакавіка бягучага года ў час нашай творчай сустрэчы ў спецбібліятэцы № 12  Брэста, прымеркаванай да Сусветнага дня паэзіі, да мяне падышоў Уладзімір Барысюк – сябра ГА «Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства» – і падарыў мне незвычайную, у ярка-чырвонай вокладцы кнігу – «Молитвы святого Кирилла, епископа Туровского».

Тэксты малітваў у кнізе даюцца на царкоўнаславянскай мове – ксеракопія, у маштабе М 0,94:1,0 тэкста ў выданні ХIХ cтагоддзя на 90 старонках. Прадмова напісана па-руску.

Трэба сказаць, што гэтае духоўна-асветніцкае выданне выклікала ў мяне вялікую цікавасць, бо старажытнаславянскую азбуку мне крыху раней падарыла мая сяброўка, і з яе дапамогай я змагла тое-сёе прачытаць і зразумець. Таму шчыра дзякую Уладзіміру Уладзіміравічу за кнігу – сапраўдны  помнік літаратуры ХII стагоддзя.

Апошнім разам малітватворы нашага Кірылы, епіскапа Тураўскага, перавыдаваліся ў 1880 годзе ў друкарні Кіеўска-Пячорскай Лаўры. І вось у 2012 годзе новае перавыданне. На гэты раз выдавецкай установай «Пазітыў-Цэнтр» Мінска і па благаслаўленні святара Тураўскай епархіі пратаіерэя Герасіма (Кадоліча).

У афармленні вокладкі выкарыстаны адлюстраванне тураўскай свінцовай іконкі ХIII стагоддзя і малюнка М.В. Рагалёвіча. У выданні пасля 90 старонкі змешчаны здымак царквы ў гонар Покрыва Божай Маці, што на р. Нерлі пад Ула-дзімірам, пабудаванай у 1165 годзе пры св. князе Андрэі Багалюбскім. Здымак узяты з кнігі «Русь Святая».

У прадмове да кнігі змешчаны вытрымкі навуковых работ вядомых гісторыкаў-літаратараў, духоўнікоў, вучоных, у якіх даецца высокая ацэнка літаратурнаму тварэнню Кірылы Тураўскага. Прэасвяшчэнны Філарэт (Гумілёўскі), падкрэсліваючы духоўную і літаратурную значнасць створанага старажытным уладыкам, пісаў так: «Малітвы поўныя замілаванасці: вялікі пакаянны Канон да Госпада цалкам адпавядае назве вялікага не па памеры, а па багацці і глыбіні пачуццяў. Гэта шчыры плач душы аб грахах перад Госпадам…»

Высокапрэасвяшчэнны Макарый (Булгакаў), мітрапаліт Маскоўскі, дае такі водгук: «Па складзе сваім і змесце, як канон, так і малітвы павінны быць аднесены да лепшых твораў у тым жа родзе, якія толькі існуюць у праваслаўнай царкве і якія знаходзяцца ў штодзённым карыстанні ў народа, свяціцель мог мець на гэты народ самы шырокі і дабратворны ўплыў».

І наогул, няма ніводнага курса па гісторыі рускай літаратуры, у якім не было б водгуку на тварэнні св. Кірылы, падобнага на вышэй выкладзеныя.

Другую большую частку гэтай кнігі складаюць малітвы св. Кірылы. Яны даюцца ў славянскім тэксце. Гэта зроблена для таго, каб набожныя прыхільнікі памяці св. Кірылы мелі магчымасць скарыстаць арыгінал яго малітваў, калі не для царкоўнага, то для хатняга ўжывання. Цікава, што св. Кірылам Тураўскім былі напісаны малітвы для чытання  на кожны асобны дзень тыдня. Яны былі так і падпісаны: малітвы ў дзень нядзельны, малітвы ў панядзелак, малітвы ў аўторак і г. д. Так яны надрукаваны і ў кнізе.

Але, на жаль, не ўсе малітвы, складзеныя св. Кірылам, зберагліся. А некаторыя з іх дайшлі да нас у адрывачным выглядзе… Напрыклад, Канон вялікі пакаянны да Госпада, састаўлены св. Кірылам па главах азбукі, не захаваўся да нашага часу ні ў поўным выглядзе, ні нават у адрыўках.

Не дзіўна, што ў старажытнай Русі малітвы св. Кірылы карысталіся вялікай запатрабаванасцю і былі шырока распаўсюджаны. Тады праваслаўная вера мела вялікае значэнне ў жыцці народа. Пажадана, каб і ў наш час малітваслоўе свяціцеля тураўскага, цяпер забытае, зноў стала запатрабаваным і заняло тое месца, якога яно заслугоўвае.

 Надзея ПАРЧУК,

Брэст

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.