Галавакружэнне ад заслужаных поспехаў

Рубрики: Культура, Новости.

У сёлетнім Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў удзельнікі з Гродзенскай вобласці атрымалі найбольшую колькасць дыпломаў – цэлых дзевяць (па два дыплома І і ІІ ступеняў і пяць дыпломаў ІІІ ступені). І гэта не выпадковасць, таму што многія з удзельнікаў адразу запомніліся гледачам: напрыклад, танцоркі Людміла Скіба і Вольга Рысюк, шчыры і адкрыты Аляксандр Харэўка, які выканаў песню «Мой родны кут…», ды і шмат яшчэ хто.

Председатель Гродненской областной организации Белорусского общества инвалидов, Фестиваль творчества инвалидов "Витебск-2014" в рамках Славянского базара в ВитебскеВось што расказаў пра поспехі пераможцаў старшыня Гродзенскага абласнога таварыства інвалідаў Васіль Васільевіч ЛУКАШЭВІЧ:

– Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў у Віцебску – не першы для членаў нашай арганізацыі. Раней яны бралі ўдзел у фестывалі нацыянальных культураў у Гродне, дзе паказалі сябе з найлепшага боку. Як можна пераканацца, таленты нашых удзельнікаў належным чынам былі ацэненыя і ў Віцебску. Зрэшты, і мы самі не ставілі перад сабой мэту толькі паўдзельнічаць у конкурсе, а хацелі паказаць усё, на што мы здольныя. Я рады, – працягвае Васіль Васільевіч, – што тыя канкурсанты, якія прыехалі на фестываль упершыню, таксама ўжо вельмі добра сябе зарэкамендавалі.

Што ж, цалкам магчыма, што ўдзельнікі сёлетняга конкурса стануць у будучым яго лаўрэатамі.

Расказаў Васіль Лукашэвіч і аб складаных момантах, звязаных з удзелам у фестывалі. Перш за ўсё гэта датычыцца выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая праходзіла падчас конкурсу. Старшыня абласной арганізацыі пашкадаваў, што не ўсе ахвочыя змаглі ўзяць у ёй удзел, таму што іх працы не былі даробленыя ці аформленыя належным чынам – як, напрыклад, некаторыя вышытыя карціны.

Вельмі важным з’яўляецца і ўзровень мастацкіх працаў. Як лічыць Васіль Лукашэвіч, тыя вырабы, што можна паказаць на конкурсе раённага маштабу, не заўсёды можна прывезці на такі вялікі фестываль, як у Віцебску. Таму ідзе праца з кіраўнікамі раённых арганізацый БелТІ, якія будуць рыхтаваць удзельнікаў для наступных конкурсаў. А раз так, то ў будучым ад членаў Гродзенскай абласной арганізацыі можна чакаць новых перамог.

Размаўляла Ніна КАЗЛЕНЯ

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.