Пяе Беларусь!

Рубрики: Культура, Новости.

Уладзімір Патапенка прымае абраз Опцінскіх старцаў

Беларусь мая не стогне,

Беларусь мая не плача,

Беларусь мая пяе!

Пяе, танцуе, чытае вершы… І не толькі Беларусь, але і Украіна, Расія, Татарстан, Малдова і Германія. Менавіта гэтыя краіны сёлета ўзялі ўдзел у Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў у Віцебску.

У суботу, 12 ліпеня, у Доме культуры чыгуначнікаў прайшла конкурсная праграма, дзе былі вызначаныя самыя яркія ўдзельнікі фестываля – спевакі, танцоры, музыканты і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Напэўна, членам журы гэта далося нялёгка, недарэмна ж яго старшыня, народны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Міхайлавіч Лучанок жартаваў пасля, што няма яшчэ ніводнага конкурса, дзе ўсё было б поўнасцю справядліва і бездакорна. «Але, прынамсі, мы стараліся, каб конкурс быў максімальна справядлівым», – адзначыў Ігар Міхайлавіч, і члены журы з гэтым згадзіліся.

Выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Трэба сказаць, што адзін з выступоўцаў назваў членаў журы «сур’ёзнай камандай», таму што самых таленавітых удзельнікаў выбіралі прэзідэнт фонда «Філантроп» Генадзь Віктаравіч Анічкін, ветэран вайны ў Афганістане і ліквідатар Чарнобыльскай АЭС Тарас Міхайлавіч Кецмур, кіраўнік школы танца на інвалідных калясках «Дар» СУ «Инвацентр» ГА «БелТІ» Ганна Віктараўна Гарчакова і паэт Фёдар Іванавіч Баравы.

Але, нягледзячы на сваю сур’ёзнасць, кожнае выступленне журы сустракала з прыязнасцю. А ўдзельнікаў падбадзёрвалі ці то жартам, ці не – маўляў, наш фестываль, канешне, шмат у чым самадзейны, але ж, да прыкладу, і Леў Лешчанка, і Іосіф Кабзон таксама выйшлі з самадзейнасці. Падумаць толькі, якія вяршыні могуць адкрыцца перад удзельнікамі фестываля! Вось што сказаў наконт гэтага старшыня ЦП БелТІ Уладзімір Пятровіч Патапенка:

– Мы, арганізатары, прадумваем, як найлепей вырашыць праблему творчай рэабілітацыі інвалідаў. Хочацца, каб удзельнікі адчувалі сябе камфортна, каб у конкурсе ўзялі ўдзел як мага больш людзей, а лепшыя з іх трапілі на сцэну.

На наступны дзень, у нядзелю, пераможцы конкурса выступалі перад віцебчанамі на адкрытай пляцоўцы культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола Віцебска «Дзвіна». Надвор’е спрыяла, і там сабралося нямала гледачоў. А паглядзець сапраўды было на што.

Канцэрт пачаўся з выступлення харавога калектыву «Ябланевы вечар», што прыехаў у Віцебск з Калугі. У якасці падарунка яны прывезлі ў Беларусь абраз Опцінскіх старцаў і перадалі яго Уладзіміру Пятровічу Патапенка.

Проста ўразіла гледачоў самая юная ўдзельніца фестываля, юная па ўзросце душы, а не па пашпарце – танцорка Паліна Кацуба.

Непараўнальная Паліна Кацуба

Сапраўднага свайго ўзросту жанчына не хавае – ёй восемдзесят два гады, але танцуе яна так, як танцуюць у дваццаць. На пытанне, як гэта магчыма, адказвае проста: «Трэба больш рухацца, танцаваць, весяліцца!»

Яшчэ адну ўдзельніцу конкурсу, як сказала вядучая фестываля Надзея Лядоўская, нельга не заўважыць і не ўзнагародзіць: «Калі размаўляеш з ёю, здаецца, што яна бачыць людзей наскрозь, як быццам кожная яе клетачка відушчая». Канешне, гэта пра Вольгу Патрый. Раней яна ўжо было лаўрэатам фестываля ў іншай намінацыі, а сёлета выступіла з песняй, якую напісала сама. І зноў перамагла.

Не магла не спадабацца слухачам і госця з Татарстана Зарына Бікмуліна, жвавая, як маленькая птушачка. Гэтак жа, як птушка, яна і спявае. І не толькі на сцэне, а паўсюль – звонкі голас дзяўчыны гучаў і ў Доме культуры чыгуначнікаў у перапынку конкурса, і ў інтэрнаце, дзе жылі ўдзельнікі. Гэта і не дзіўна – як расказала потым Зарына, займацца спевамі яна пачала гадоў з трох, вось так і ідзе цяпер з песняй па жыцці.

Напрыканцы члены журы выказалі спадзяванне, што ў хуткім часе фестываль творчасці інвалідаў у Віцебску будзе толькі набываць папулярнасць. Хочацца думаць, што так і атрымаецца, і праз некалькі гадоў лаўрэаты фестываля будуць выступаць ужо на вялікай сцэне.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Лауреаты Международного фестиваля творчества инвалидов «Витебск-2014»

Народный вокал:

І степень – Бикмуллина Зарина (Татарстан);

ІІ степень – Клименко Екатерина (Полтавская область);

ІІІ степень – Осиян Екатерина (Полтавская область);

народный вокал:

І степень – Сухов Сергей (Ивановская область);

ІІ степень – Борисевич Галина (Витебская область);

ІІІ степень – Данилова Вера (Витебская область);

эстрадный вокал:

І степень – Шпаковский Владислав (Минская область);

ІІ степень – Алехнович Алеся (Минская область);

ІІІ степень – Облаушко Денис (Витебская область);

эстрадный вокал:

I степень – Вербицкая Анна (Брестская область);

ІІ степень – Малевич Олег (Брестская область);

III степень – Фомина Светлана (Брянская область);

эстрадный вокал:

І степень – Комар Александр (Гродненская область);

ІІ степень –  Васильев Евгений (Гомельская область);

ІІІ степень – Дубовик Павел (Гродненская область);

народный танец:

І степень – Кацубо Полина (Минск);

ІІ степень – Кузнецова Маргарита (Гродненская область);

ІІІ степень – Скиба Людмила (Гродненская область);

 

эстрадный танец:

I степень – Горохова Ирина, Саврухин Сергей (Брянская область);

ІІ степень – Алехнович Алеся, Федосова Екатерина (Минская область);

III степень – Рысюк Ольга (Гродненская область);

инструментальное исполнение (эстрадно-джазовое):

III степень – Грудовенко Дмитрий (Гомельская область);

художественное чтение:

І степень – Кисель Валентина (Витебская область);

ІІ степень – Зубенко Мария (Минская область);

ІІІ степень – Болдак Диана (Минская область);

авторская песня:

І степень – Патрий Ольга (Минск);

ІІ степень – Буланный Николай (Полтавская область);

ІІІ степень – Хоревко Александр (Гродненская область);

изобразительное искусство:

І степень – Кривенко Анатолий (Минск);

ІІ степень – Ракузова Зоя (Могилевская область);

ІІІ степень – Некрашевич Виталий (Брестская область);

декоративно-прикладное искусство:

І степень – Черникова Алеся (Могилевская область);

ІІ степень – Квир Валентина (Витебская область);

ІІІ степень – Совков Владимир (Гомельская область);

декоративно-прикладное искусство:

І степень – Вьюн Олег (Брестская область);

ІІ степень – Бойко Галина (Смоленская ВОИ);

ІІІ степень–  Крейдич Светлана (Гродненская область);

декоративно-прикладное искусство:

I степень – Каленкович Татьяна (Витебская область);

II степень – Мушницкий Мечислав (Гродненская область);

III степень – Воловик Анастасия (Минская область);

нетрадиционные виды искусства:

І степень – Скиба Людмила (Гродненская область);

ІІ степень – Кузьмицкая Нина (Минск);

ІІІ степень – Клыковская Елена (Могилевская область);

нетрадиционные виды искусства:

І степень – Голубева Наталья (Брестская область);

ІІ степень – Кандыбина Татьяна (Брестская область);

ІІІ степень – Меркушова Галина (Брестская область);

 специальные дипломы:

за активную жизненную позицию – Данилова Вера (Витебская область), Леонов Николай (Минск);

за волю к победе – Галабурда Виолетта (Минск), Нагибова Любовь (Витебская область);

за оригинальность – Величко Эдмунд (Минск);

как самой юной участнице – Побережная Ксения (Гомельская область).

Комментарии

Ольга

2014-07-19 21:12:16

Огромное спасибо всем организаторам этого фестиваля....Я представляю какую огромную работу пришлось им проделать.
Мы провели четыре замечательных, насыщенных разными мероприятиями, не забываемых дня.
Единственный минус - это расселение участников с заболеванием опорно двигательного аппарата выше первого этажа...и конечно же обязательно нужно было привлечь волонтеров в помощь, для каждой группы. Это я высказала замечания членов моей групп у которых проблемы с передвижением. Лично для меня праздник удался.... Еще раз огромное СПАСИБО!

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.