Віншуем са святам!

Рубрики: Новости.

 

 

 

 

Фото Юлии ЛАВРЕНКОВОЙ и

Анны ЯКИМОВИЧ

РАДЗІМЕ

Беларусь… О, родная старонка!

Як малітву, вымаўляю я не раз.

Чую: крочыць молада і звонка

Свята Незалежнасці да нас.

 

Выспявае свята

ў небе чыстым.

Тчэцца гул святых тваіх званоў

Даляглядам луга шаўкавістым,

Каласамі ліпеньскіх палёў.

 

Дні імкнуць,

складаюць год за годам.

3 той пары, як нарадзіўся кліч

«За пасад пачэсны

між народаў»,

Ён набатам

праведным гучыць.

 

Стала ты сястрой

у сям’і вялікай,

Зданню знік – цяпер ужо навек –

Край лучыны ды балотаў дзікіх,

Шчасным быў

каб кожны чалавек.

 

Песні заспявала стогалоса,

Што твае стварылі песняры,

Расчасаўшы сонечныя косы

Раніцы чароўнае пары.

 

I не моўклі часам ліхалецця

Песні дарагіх тваіх сыноў,

Што ўзнялі сцяг

жыцця над смерцю,

Каб яно крынічыла ізноў.

 

Пад нагамі хата супастата,

Край збалелы помстаю палаў.

 

Кожны сын твой стаў

тады салдатам.

Смелай партызанкай ты была!

 

…Молатам, сярпом

стальным ды плугам

Вызначаеш лёсу свой прасцяг.

Помнік Міру – цытадэль

над Бугам

На скрыжалях нашага жыцця.

 

Гэтым верасовым

ранкам звонкім

Мы прыйшлі з віхуры і надзей.

I з табою, родная старонка,

Сустракаем

вызвалення юбілей!

Міхаіл БАШЧУК,

Пінск, інвалід 2-й групы,

член Пінскай раённай арганізацыі ГА «БелТІ»

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.