Сёмкава: каб памяталі

Рубрики: Новости.

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, якая сведчыць пра выратаваннне дзіцячых жыццяў і подзвіг партызан брыгады «Штурмавая».

Дзіцячы дом у Сёмкаве быў створаны для беспрытульнікаў напрыканцы 1920-х гадоў у былым шляхецкім маёнтку ХVІІІ ст. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны яго выхаванцаў не паспелі эвакуіраваць, разам з выхавальнікамі яны засталіся на акупіраванай тэрыторыі. З 1943 года ў Сёмкаўскім прытулку немцы пачалі браць у дзяцей кроў для сваіх параненых салдат.

— Дарэчы, акупанты адкрылі на тэрыторыі нашай краіны сем дзіцячых дамоў, дзе ўтрымлівалі хлопчыкаў і дзяўчынак ад 6 да 12 гадоў, каб браць у іх кроў, —  падкрэсліў падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў СМІ старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец. — У лютым 1944-га кіраўніцтва брыгады «Штурмавая» атрымала звесткі пра тое, што загад з Берліна ўвесь сёмкаўскі прытулак будзе знішчаны.

Партызаны прынялі рашэнне вызваліць дзяцей і аддаць на выхаванне ў сем’і вяскоўцаў. Бліскучая аперацыя была праведзена.

Споўнілася 70 гадоў з дня выратавання 274 маленькіх насельнікаў Сёмкаўскага прытулку. Усе яны выжылі. На сустрэчу з журналістамі прыехалі былыя вязні Вера Адамовіч і Ніна Кабанава, былыя партызанскія сувязныя Клаўдзія Абражэвіч і Еўфрасіння Базылева, якія са слязьмі на вачах распавядалі, што адбывалася тут падчас вайны. Раней пра гэтыя падзеі сведчыла і мемарыяльная дошка, адкрытая ў 1974 годзе. Але потым яна знікла… І вось дзякуючы намаганням Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям’я — Яднанне — Айчына», Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквы ў Сёмкаве нарэшце памятную дошку аднавілі.

Раіса МАРЧУК

Фота Кастуся Дробава

На фото: Мікалай Чаргінец ускладае кветкі да мемарыяльнай дошкі падчас урачыстага мітынгу.

Былы вязень Вера Адамовіч. Злева — эскіз скульптуры «Маленне дзіцяці аб дапамозе».

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.