Што ў люстэрку?

Рубрики: Новости.

Якімі бачыць людзей з інваліднасцю грамадства? Ужо не раз рабіліся спробы высветліць гэта, але кожная новая спроба не становіцца лішняй. Яшчэ раз гэтае пытанне закрануў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. 8 красавіка адбылася прэзентацыя даследавання «Праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў люстэрку СМІ», якое, з ініцыятывы Офіса, было здзейснена Навукова-даследчай установай «Аналітычная група “ЦЕТ”» (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі). Вынікамі даследавання падзяліліся з прысутнымі старшы аналітык ЦЕТ Аксана Шэлест і каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Як можна было зразумець, падчас сустрэчы гаворка ішла аб працаўладкаванні людзей з інваліднасцю, а таксама пра тое, як гэтая тэма сёння выглядае ў сродках масавай інфармацыі.

– У мінулым годзе, калі мы адкрывалі кампанію па працаўладкаванні, то зрабілі некалькі высноваў, – пачаў Сяргей Драздоўскі. – Па-першае, гэтая праблема вельмі цяжка агучваецца. Нават тыя людзі, якія маюць непасрэднае дачыненне да працаўладкавання інвалідаў, абмяркоўваюць гэта вельмі неахвотна або адмаўляюцца абмяркоўваць увогуле. Мы пастараліся высветліць прычыны гэтага. У той жа час, – працягваў С. Драздоўскі, – у нашым грамадстве існуе такая з’ява, як значнае беспрацоўе, калі 80-85 % інвалідаў не працуюць увогуле. І, заўважце, гэта пры тым, што ёсць дадзеныя аб працаўладкаванні людзей з інваліднасцю, існуюць спецыяльныя дзяржпраграмы. Таму мы сумесна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі паспрабавалі даведацца, у чым тут справа.

Пра мэты і вынікі даследавання прысутным расказала Аксана Шэлест:

– Нам было важна не толькі зразумець, якое адлюстраванне ў сродках масавай інфармацыі знаходзіць праблема працаўладкавання людзей з інваліднасцю, але і данесці гэта да журналістаў, да працадаўцаў, да саміх інвалідаў. Аб’ектам даследавання стаў сімвалічны вобраз працаўладкавання людзей з інваліднасцю, які фарміруецца ў СМІ.

Мы даследавалі матэрыялы, апублікаваныя ў шэрагу беларускіх друкаваных і інтэрнэт-СМІ за 2013 год, – тлумачыла А. Шэлест. Усяго былі выбраныя 329 матэрыялаў, якія тым альбо іншым чынам датычацца жыцця людзей з інваліднасцю. Заўважу, што пры гэтым толькі 7 % ад агульнай колькасці матэрыялаў закранаюць пытанне працаўладкавання інвалідаў, што ўжо само па сабе кажа пра многае. Больш шырока асвятляюцца ў СМІ тэмы самавыяўлення інвалідаў у творчасці, пытанні безбар’ернага асяроддзя, стаўленне дзяржавы да інвалідаў, правы людзей з інваліднасцю і інш. Такім чынам, мы выбралі 73 матэрыялы, дзе былі хоць нейкія згадкі пра занятасць людзей з інваліднасцю, з іх 21 матэрыял быў цалкам прысвечаны гэтай тэме. І гэта матэрыялы за цэлы год у вядучых рэспубліканскіх выданнях і ў сеціве. Нават калі ўлічыць, што нешта мы маглі прапусціць, то, напэўна, няшмат.

Як адзначыла Аксана Шэлест, вынікі даследавання не вельмі суцяшальныя. Як правіла, усе гэтыя матэрыялы проста абмалёўваюць сітуацыю з працаўладкаваннем інвалідаў як яна ёсць. Журналісты пішуць пра праблему, не шукаючы шляхоў яе вырашэння.

Але, як патлумачыла аналітык ЦЕТ, падаць любую сітуацыю можна ў рэчышчы адной з дзвюх канцэпцыяў, якія ствараюцца ў СМІ. Так, у межах патэрналісцкай мадэлі можна паказаць інвалідаў, як нейкую асаблівую групу людзей, з асаблівымі параметрамі, і менавіта гэтая сацыяльная група знаходзіцца ў фокусе ўвагі СМІ, дзяржавы, працадаўцаў і інш. У адрозненне ад яе сацыяльная мадэль ставіць у фокус увагі характарыстыкі асяроддзя. Яна кажа не пра саміх інвалідаў, а пра асяроддзе – пра даступнасць, пра прастату працэдуры ўладкавання на працу і інш. Другім крокам тут становіцца разгляд таго, як гэтыя характарыстыкі або іх змяненне ўплываюць на тых, хто жыве ў гэтым асяроддзі. Пры такім падыходзе людзі з інваліднасцю не аказваюцца асаблівай сацыяльнай групай, якая заўсёды разглядаецца асобна.

Як было адзначана падчас сустрэчы, менавіта пераход да разгляду пытання занятасці інвалідаў у межах сацыяльнай мадэлі можа нешта змяніць у нашай практыцы. Калі задумацца, кожны чалавек з інваліднасцю як раз да гэтага і імкнецца – мець магчымасць пачуць у свой адрас перш за ўсё слова «чалавек», а не «інвалід». І няма вялікай розніцы, чаго іменна гэта будзе датычыцца – працаўладкавання, пытанняў даступнасці асяроддзя або чагосьці яшчэ.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Ольга

2014-04-23 17:31:11

Ерунда какая-то написана. Автор сам понял, что хотел сказать? А если не понял, так и писать нечего.

Правдоруб

2014-04-23 18:17:11

Как же так можно верить на слово, что пишут СМИ, оказывается в Беларуси около 80-85 % инвалидов безработные. Это прям новостная сенсация! Вчера Лукашенко выступил с ежегодным посланием Национальному собранию и народу. Глава государства утверждал: в стране нет безработных.

Сказочник

2014-04-24 15:00:27

Хто-то тут урот.

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.