Праект «Адукацыя для ўсіх» – яшчэ адзін крок насустрач ведам

26 лютага ў Мінску ўвазе грамадскасці была прадстаўленая праграма «Адукацыя для ўсіх». Яна ўяўляе сабой сацыяльны некамерцыйны праект у сферы адукацыі з удзелам дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца на хатнім навучанні. Яе арганізатарам з’яўляецца кампанія «Samsung», ініцыятыву і добрую справу якой падтрымалі Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя» і Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. У прэзентацыі ўзялі ўдзел піяр-спецыяліст кампаніі «Samsung» Ганна Шутава, куратар праекта па працы з сем’ямі Алена Ціханава і іншыя.

Мэтай праекта з’яўляецца не проста пашырэнне ведаў, а паляпшэнне камп’ютарнай пісьменнасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Згадзіцеся, што ў ХХІ стагоддзі гэтае пытанне робіцца вельмі актуальным. Тым больш калі гаворка ідзе пра дзяцей-інвалідаў – у тым выпадку, калі яны не могуць наведваць школу, увесь свет маленькага цікаўнага чалавека абмяжоўваецца чатырма сценамі. Тады камп’ютар робіцца ледзь не адзінай магчымасцю выбрацца з гэтай цеснаты, наладзіць стасункі з іншымі людзьмі, атрымліваць новыя веды і новы вопыт. Такім чынам, на працягу пяці месяцаў у межах праграмы сямнаццаць валанцёраў будуць вучыць трыццаць дзетак з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад дзесяці да сямнаццаці гадоў асновам працы з камп’ютарам, выкарыстоўваючы тэхніку «Samsung».

Вышэйзгаданы праект прыйшоў у Беларусь з Расіі, дзе ён дзейнічае ўжо некалькі гадоў. Хацелася б спадзявацца, што ў нас ён будзе развівацца далей і не стане адзінкавай з’явай. Як мяркуюць арганізатары, у будучым праект «Адукацыя для ўсіх» ахопіць не толькі Мінск, але і іншыя рэгіёны Беларусі. Ужо цяпер, дарэчы, у праграме будуць удзельнічаць некалькі дзяцей з Барысава.

Насамрэч, як было адзначана пад час прэзентацыі, пытанне дыстанцыйнага навучання гучыць ужо не адзін год. Добра, што паступова на яго з’яўляюцца ўсё новыя і новыя адказы. Дарэчы, хаця цяпер колькасць дзяцей, якія будуць удзельнічаць у праекце, ужо сфарміраваная, не варта забываць пра яго надалей. Прыняць удзел у наступным этапе праграмы цалкам верагодна. Інфармацыю пра праект можна знайсці ў сеціве і, у прыватнасці, у сацыяльнай сетцы УКантакце па спасылцы http://vk.com/club67537149.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Виктория

2014-03-16 15:43:12

Вниманию всех родителей, в семьях которых растут дети с нарушением опорно-двигательного аппарата и сохраненным интеллектом!!!
Осенью этого года Минский колледж радиоэлектроники открывает новый корпус, который построен специально для наших детей. В корпусе - безбарьерная среда, лифт, есть корпус медицинской реабилитации, бассейн с подъемником, планируется организация подвоза детей от дома к колледжу и обратно. Специальность - оператор ЭВМ, оператор компьютерной графики. В настоящее время открыт набор детей в группы на базе 11-го класса образовательной средней школы и на базе 9-го (10-го) класса общеобразовательной средней школы. В этом году наши дети идут БЕЗ ВСТУПИТЕЛЬНЫХ ЭКЗАМЕНОВ.
Для открытия группы на базе 9-го (10-го) класса общеобразовательной школы не хватает 4 ребенка.
Прошу отозваться родителей, которые воспитывают детей данного возраста с нарушениями опорно-двигательного аппарата и сохранным интеллектом и готовы привести своих детей на обучение в данный колледж.
Мои контакты (Виктория) 8029- 6444006, дом. тел (8017) 201-05-14 (вечером), f_vika@mail.ru

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.