Новыя крытэрыі стварэння дзяржпраграмаў

Рубрики: Новости.

На мінулым тыдні Офіс па правах людзей з інваліднасцю арганізаваў сустрэчу з удзелам спецыялістаў Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Яна стала яшчэ адной старонкай у межах інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць», якую праводзіць Офіс. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне дзяржаўных праграмаў, што датычацца людзей з інваліднасцю, і рэалізацыя ў Беларусі нормаў Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Варта ўзгадаць, што цяпер у нашай краіне дзейнічаюць дзве асноўныя дзяржпраграмы датычна інвалідаў – гэта «Комплексная праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011 – 2015 гады» і «Дзяржаўная праграма па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў на 2011 – 2015 гады». Мэта іх, у прынцыпе, адна – паляпшэнне якасці жыцця. У той жа час, па словах каардынатара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага, існуюць пэўныя цяжкасці міжведамаснага ўзаемадзеяння, не кажучы ўжо пра стасункі дзяржаўных органаў з грамадскімі арганізацыямі, якім, напрыклад, бывае няпроста сабраць найбольш поўныя дадзеныя для маніторынга па той ці іншай праблеме. Гэтая праблема, па сутнасці, амаль не стаіць перад дзяржаўнымі ўстановамі.

Другое важнае пытанне – праца з інфармацыяй. Грамадскія арганізацыі часцей за ўсё карыстаюцца тымі дадзенымі, што знаходзяцца ў публічным доступе, у той час як дзяржаўныя ўстановы валодаюць большымі звесткамі. Прычым у дзяржаўных органаў ёсць задачы на пэўны перыяд часу, якія мусяць быць выкананыя, а грамадскія арганізацыі перш за ўсё рэагуюць на канрэтную праблему канкрэтнага чалавека. Варта было б працаваць таксама і над тым, каб гарманізаваць сацыяльную палітыку на нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Сяргей Драздоўскі ўзгадаў і прынятыя ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН «Стандартныя правілы забеспячэння роўных магчымасцяў для інвалідаў» – своеасаблівыя парады для дзяржавы па тым, як найлепш будаваць сацыяльную палітыку. Як ён адзначыў, у асноўным беларускае заканадаўства адпавядае гэтым стандартам. Але з часам толькі іх робіцца недастаткова, таму і з’явілася Канвенцыя аб правах інвалідаў.

Раней узровень жыцця людзей з інваліднасцю ацэньваўся ў першую чаргу як іх фінансава-эканамічнае становішча. Але, як заўважыў Сяргей Драздоўскі, нават забяспечанаму фінансава чалавеку з інваліднасцю можа быць патрэбная сацыяльная абарона. І адна з найгалоўнейшых праблемаў палягае ў тым, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі не можа жыць паўнавартасным жыццём, не можа быць уключаным у жыццё ўсяго грамадства. Інвалідам часта даводзіцца пераадольваць сапраўдныя перашкоды для таго, каб дабіцца самага звычайнага, натуральнага для любога чалавека – стаць маці, атрымаць працу, якая будзе падабацца…

Можна зрабіць выснову, што няма сэнсу ствараць вялікую колькасць праграмаў датычна інваліднасці. Гэта толькі стане прычынай для новых цяжкасцяў, ды і мэты дзяржпраграмаў, як ужо было адзначана, – фактычна аднолькавыя. Таму нельга адасабляць, напрыклад, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, сацыяльную дапамогу інвалідам і пытанне іх занятасці. Усё гэта павінна рабіцца комплексна, ра-зам, тады ад такой сацыяльнай палітыкі будзе сапраўдная карысць для людзей, якім патрэбная дапамога.

Нельга не згадзіцца, што, калі сацыяльная палітыка дзяржавы выбудоўваецца не па нейкіх адцягнутых ад рэальнасці крытэрыях, а на аснове надзённых патрэбаў людзей – гэтая сітуацыя можа выглядаць ледзьве не фантастычнай. Але яна будзе цалкам рэальнай у тым выпадку, калі дзяржаўныя органы і грамадскія арганізацыі знойдуць агульную мову. І да таго ж, можна будзе ўбачыць, як на справе рэалізуецца ўсім добра вядомае сцвярджэнне, што Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава. А пакуль што абмеркаванне будучых дзяржпраграмаў працягваецца.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.