Малюнкі партызанскага мастака

Рубрики: Культура, Новости.

Партызан Сенька Баркан

У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ўвагу наведвальнікаў заўсёды прыцягвае зала, дзе выстаўлены работы мастака Генрыха Бржазоўскага, мастака, які маляваў у вайну партызан. Ганаровы грамадзянін горада Мар’іна Горка за сваё творчае жыццё стварыў каля пяці тысяч малюнкаў і карцін, больш як за сотню работ Генрыха Францавіча знаходзяцца ў мастацкай галерэі краязнаўчага музея.

Нарадзіўся мастак у 1912 годзе ў Мінску. Калі працаваў мастаком-афарміцелем на сталічным заводзе, заўважылі яго незвычайныя творчыя здольнасці і накіравалі вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, які таленавіты юнак паспяхова закончыў. На працягу некалькіх гадоў ён наведваў і студыю В. Медарава ў Мінску. Яшчэ да вайны ладзіў свае выстаўкі, у 1938 годзе ўдзельнічаў у I з’езде мастакоў Беларусі.

Партызанка Ева Алейнік

— Бацька мастака, разьбяр па дрэве, рабіў сталярку і розныя статуі ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску, — распавёў дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч. — Жонка Генрыха Францавіча — Таццяна, стаматолаг, наша зямлячка з вёскі Яснаўка Пярэжырскага сельсавета. Падчас вайны мастак разам з жонкаю змагаўся з ворагам у атрадзе імя Калініна. Таццяна лячыла як партызан, так і мясцовых жыхароў. Генрых Францавіч не толькі змагаўся з ворагам, але і выпускаў насценную газету «Народны мсцівец», зрабіў за партызанскі перыяд каля 150 малюнкаў, на якіх адлюстравана жыццё народных мсціўцаў. Частка гэтых работ захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у нас штосьці, на жаль, незваротна страчана.
Раіса МАРЧУК

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.