Аватар автора Вікторыя Чаплева

Блог автора: Вікторыя Чаплева

Вікторыя Чаплева

wiktoriarumianek@gmail.com


ІІ Еўрапейскія гульні будуць адаптаваны да людзей з інваліднасцю

Рубрика : Новости.

Ужо доўгі час Мінск рыхтуецца да прыняцця і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. У тым ліку, вядзецца вялікая праца па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Якім чынам чалавек з інваліднасцю зможа наведаць мерапрыемствы ІІ Еўрапейскіх гульняў, – 19 сакавіка распавялі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Еўрапейскія гульні – гульні для… Подробнее »»

Дэтэктыўная гісторыя інваліда з Іванава

Рубрика : Общество.

Не так даўно, у жніўні 2018 года, я пісала матэрыял пра інваліда з Іванава, Васіля Казака. Тады ён даглядаў ляжачую маці-інваліда і прасіў дапамогі па добраўпарадкаванні дома. Мама Васіля Валянціна, якая перанесла тры інсульты і хваробу Альцгеймера, памерла літаральна пасля выхаду публікацыі. Ад Васіля амаль паўгады не было ніякіх… Подробнее »»

З чаго пачынаецца пятніца ў Бабруйску?

Рубрика : Общество.

У Бабруйску ў Цэнтры падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Покрова» цяпер штопятніцу збіраюцца людзі з рознымі катэгорыямі інваліднасці. 3 12 да 17 гадзін у цэнтры збіраюцца інваліды, каб пазнаёміцца, адзначыць святы і… паспрачацца наконт філасофіі Сакрата! У мінулую пятніцу ў Бабруйск завітала і карэспандэнт партала «Вместе!». Ад ідэі – да… Подробнее »»

Саша Сябар. Пасля васьмі гадоў жыцця ў інтэрнаце ў яго з’явіўся шанец вярнуцца дадому

Рубрики : Общество, Фото.

 Па матэрыяле пра Сашу Сябара, які шукае апекуна, каб выйсці з інтэрната. 1 лютага камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама быў арганізаваны круглы стол у аддзяленні псіханеўралагічнага інтэрната № 2 на вуліцы Ангарскай у Мінску.На ім прысутнічалі намеснік старшыні камітэта Ірына Дудка, начальнік аддзела сацыяльных устаноў Аксана… Подробнее »»

Плаціць ці не плаціць за догляд? Нерухомыя інваліды восемь гадоў не могуць знайсці сядзелку

Рубрика : Общество.

Локцікі – сям’я са Столінскага раёна, дзе і муж Браніслаў, і жонка Анастасія – нерухомыя інваліды першай групы, якім патрэбны пастаянны догляд. Але стала забяспечыць гэты догляд не атрымліваецца. На старонках газеты мы не раз уздымалі праблему догляду за ляжачымі інвалідамі, у тым ліку прыводзіўшы прыклад Локцікаў. Але калі чарговы… Подробнее »»

«Круглы стол» пра ролю кнігі ў развіцці грамадства прайшоў у Мінску

Рубрика : Общество.

У Белым зале Мінскага храма-помніка ў гонар Усіх Святых у межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы быў арганізаваны круглы стол на тэму: «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства». На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, Міністэрства інфармацыі, дырэктары кнігавыдавецтваў, пісьменнікі і журналісты. Падчас круглага стала словы сказалі… Подробнее »»

ФОТАРЭПАРТАЖ. Што тут за «Балаганчык»?

Рубрики : Культура, Фото.

У Мінску 3 лютага на культурніцкай пляцоўцы Ок16 прайшоў аванцюрны перфоманс «Балаганчык». Гэта было заключнае мерапрыемства дабрачыннай акцыі «Вялікае мастацтва рукамі маленькіх людзей». «Балаганчык» – гэта эклектычны перфоманс, які ўвабраў у сябе не толькі тэатральнае мастацтва, але і танцавальнае, музычнае, выяўленчае… На сцэне мадэрновай прасторы сумясцілі тыя віды… Подробнее »»

Саша Сябар чакае вашай дапамогі!

Рубрика : Общество.

Кажуць, што найвялікшая вязніца – у нашых галовах. Але я не пагаджуся з гэтым. Напэўна, найвялікшая вязніца – гэта калі цябе без твайго дазволу кідаюць, напрыклад, у інтэрнат, дзе для віншавання са святамі валанцёрам даецца роўна тры хвіліны… Саша Сябар чакае нас заўсёды. Вось ужо цэлых восем гадоў. Роўна столькі… Подробнее »»

Мастацкі свет людзей з парушэннем слыху: у Мінску падвялі вынікі фота- і відэконкурса

Рубрика : Культура.

У Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко 27 студзеня падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Прэс-фота» і конкурсу відэафільмаў «DeafFilmBelarus – 2019» Беларускага таварыства глухіх. Акрамя цырымоніі ўзнагароджвання поўная зала гледачоў магла атрымаць асалоду ад фільмаў, дзе адзінай мовай была мова жэстаў. Канцэптуальнае фота і з густам адснятае відэа – добрая магчымасць для… Подробнее »»

Квіз, вершы і спевы: у Мінску прайшла калядная сустрэча для людзей з інваліднасцю

Рубрики : Культура, Фото.

«Калядная сустрэча» – гэта яшчэ адно мерапрыемства, якое правяла газета «Вместе!». У памяшканні Беларускага таварыства інвалідаў 4 студзеня прайшоў самы сапраўдны квіз-падарожжа пад назвай «Невядомая Беларусь». Каторы раз пераконваюся, што калі нечаму сапраўды наканавана адбыцца, то кавалачкі пазла самі складаюцца ў прыгожы малюнак. Так адбылося і з «Каляднай сустрэчай». Подробнее »»